Удзельнiкi
рухаць фота   паказваць звесткі


 

 
 
Аксана Спрынчан. Пісьменніца. Дырэктарка Паэтычнага тэатра "Арт.С". Нарадзілася 23 жніўня 1973 года ў горадзе Лунінец Брэсцкай вобласці. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1995), аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі (1998), Беларускі Калегіюм (2005). Аўтар кніг паэзіі "Вершы ад А." (2004), "ЖываЯ" (2008).....
Алена Масла. Казачніца. Нарадзілася 14 красавіка 1967 года ў вёсцы Мілашова Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Друкавалася ў часопісе “Маладосць”, “Дзеяслоў”, “Вясёлка”, газеце “Літаратура і мастацтва”. Аўтар кніг “Рождество у крёстной” (2005), “Таямніца закінутай хаты” (2005), “Вандроўка з божымі кароўкамі” (2007).....
Вадзім Клімовіч. Бард. Нарадзіўся 1 студзеня 1982 года ў вёсцы Пліса Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. У 1997 годзе скончыў мінскую музычную школу № 9 па класу гітары. З 1998 па 1999 з'яўляўся гітарыстам юнацкага эстраднага аркестра пятай музычнай школы Мінска. Піша песні на ўласныя словы, на вершы ўдзельнікаў паэтычнага тэатра і класікаў беларускай літаратуры. Працуе ў стылі бард-рок.....
Зміцер Арцюх. Паэт і журналіст. Дырэктар Паэтычнага тэатра "Арт.С". Нарадзіўся 2 сакавіка 1978 года ў вёсцы Рутка Навагрудскага раёна. У 2003 годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта (кафедра радыё і тэлебачання). Аўтар кнігі вершаў "Вясна ў кароткім паліто...". З ліпеня 2005-га працуе старшым карэспандэнтам у часопісе "Промышленная безопасность".....
Зміцер Сідаровіч. Музыка. Нарадзіўся 2 кастрычніка 1965 года ў Мінску. Ўдзельнік гуртоў "Камелот" (1991-1996), "Гаспадары з-пад Вільні" (2000), "Стары Ольса" (2002). Cкладальнік папулярнага даведніка "Вялікія музыкі 20 стагоддзя", аўтар вядомых песень: "Ясна панна", "Бацюхна Нямон", "Пан Скіргайла" і іншых, Аўтар кнігі вершаў "Тры жалуды".....
Людміла Баяўчук. Актрыса, рэжысёр, выкладніца кафедры тэатральнай творчасці Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў. Нарадзілася 13 лютага 1965 года ў сяле Стараказачча Белград-Днястроўскага раёна Адэсскай вобласці (Украіна). На сцэне Рэспубліканскага тэатра юнага гледача (Мінск) стварыла тэатралізаваны канцэрт да Дня Перамогі "Як гэта было..." па творах В.Быкава, Б.Васільева.....
Марыя Захарэвіч. Народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прыма Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Нарадзілася 21 лістапада 1936 года ў вёсцы Навасёлкі Мядзелскага раёна.....
Мікола Кандратаў. Паэт і астролаг. Аўтар кнігі вершаў "Возера Рудакова". Нарадзіўся 20 траўня (мая) 1957 года ў вёсцы Замосце на Талачыншчыне. Займаецца перакладамі расейскай паэзіі на беларускую мову. Падрыхтавана да друку другая кніга паэзіі "Зоркі і вершы".....
Наталля Пушкарова. Бард. Нарадзілася 9 ліпеня 1987 года ў Кіеве. У 2003 годзе пераехала ў Беларусь, у Бабруйск. Скончыла музычную школу па класе віяланчэлі, Славянскую гімназію. У 2005 годзе паступіла ў Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт. Студэнтка факультэта беларускай філалогіі і культуры.....
Рагнед Малахоўскі. Паэт. Нарадзіўся 5 верасня 1984 года ў пасёлку Сяймчан Магаданскай вобласці. Упершыню вершы былі апублікавалі ў газеце “Літаратура і Мастацтва” у 2003 годзе, пасля чаго стаў рэгулярна друкаваць у часопісах “Полымя”, “Дзеяслоў”, ”Маладосць”, газетах “СБ”, “ЛіМ”. Аўтар паэтычных зборнікаў: “Беражніца”, “Клічнікі дажджу”.....
Рэгіна Багамолава. Загадчыца бібліятэкі Цёткі (галоўнай пляцоўкі), паэтка. Нарадзілася 6 лютага 1960 года ў Ашмянах. У 1977 паступіла на факультэт бібліяграфіі і бібліятэказнаўства Мінскага інстытута культуры. У 2003 годзе прыйшла ў бібліятэку Цёткі загадчыцай.....
Серж Мінскевіч. Паэт, перакладчык, бард.....
Тацяна Барысюк. Паэтка, літаратуразнавец. Нарадзілася 18 кастрычнiка 1971 года ў Мiнску. Пасля заканчэння Мiнскага педвучылiшча №1 скончыла фiлфак БДУ i аспiрантуру Iнстытута лiтаратуры iмя Янкi Купалы НАН Беларусi, дзе працуе малодшым навуковым супрацоўнiкам. Сябра суполкі "Літаратурнае прадмесце". Аўтар кнігі "Аўтапартрэт".....
Тацяна Будовіч. Паэтка. Нарадзілася ў Мінску 12 студзеня 1977 года. Першая публікацыя з’явілася ў 1995 годзе ў часопісе "Першацвет", а ў 2002-ім выйшла першая кніга паэзіі "Дуэль паглядаў". У 2005-ым скончыла гістфак БДУ. Зараз – супрацоўніца Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.....
Тацяна Пратасевіч. Паэтка. Нарадзілася 17 лістапада 1967 года ў Мінску. Вершы пачала пісаць у 2001 годзе. Друкавалася ў рэспубліканскіх газетах і часопісах, калектыўных зборніках. Сябра суполкі маладых творцаў "Літаратурнае прадмесце". Жыве і працуе ў Мінску. Арганізатар серыі імпрэз "А верш імкнецца да нябёсаў".....
Юлія Новік. Паэтка. Нарадзілася 1 студзеня 1985 года ў горадзе Салігорску. Скончыла ў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт, факультэт міжкультурных камунікацый, вывучала французскую, англійскую і нямецкую мовы. Аўтарка зборніка вершаў "Сонца за тэрыконамі".....
Яраш Малішэўскі. Музыка, гісторык, літаратар. Нарадзіўся 4 жніўня 1973 года ў Мінску. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Музыка-мультыінструменталіст. Удзельнік гурту "PETE-PAFF". Як аўтар і выканаўца супрацоўнічае з гуртамі "P.L.A.N.", "GARADZKIJA", "MADERA HARD BLUES" і іншымі. Калекцыянуе музычныя інструменты, матылькоў, старасвеччыну. Вандруе.....
Вольга Абразцова. Адміністратар. Нарадзілася 12 чэрвеня 1976 у Мінску. Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт. З 2002-га працуе спачатку асістэнтам, а затым дацэнтам кафедры радыёэлектронікі ў Мінскім дзяржаўным вышэйшым радыётэхнічным каледжы. Захапленні – вандроўкі па Беларусі і не толькі.....
Люба Палянская. Фотажурналiст. Нарадзілася 6 чэрвеня 1981 года ў Рызе. У 2003-ім скончыла факультэт журналістыкі БДУ (кафедра радыё і тэлебачання). Як фотажурналіст працавала ў часопісах "Развлечение и отдых", "Автомир", у рэдакцыі фотаінфармацыі БелТА.....
Тацяна Макарэвіч. Дызайнер. Нарадзілася 16 красавіка 1970 года ў Тамбове. У Беларусь прыехала ў 1995 годзе. Другую адукацыю – дызайнер ландшафту і інтэр’еру – атрымала ў двухтысячным. Стварыла ландшафт баннага комплексу ў Бараўлянах, інтэр’ер кафе "Sio Pepe", інтэр’еры кватэр.....