Удзельнiкi: Зміцер Сідаровіч

Зміцер Сідаровіч

Музыка. Нарадзіўся 2 кастрычніка 1965 года ў Мінску, дзе ў трынаццацігадовым узросце яго ўпершыню наведала муза – пачаў пісаць песенныя тэксты. З таго часу працэс гэты не перапыняе, а толькі адточвае, набываючы свой твар і стыль. У 1982-ім Зміцер заканчвае сярэднюю школу № 121 і паступае на будаўнічы факультэт Беларускага палітэхнічнага інстытута, дыплом па заканчэнні якога атрымлівае ў 1987 годзе. Затым у яго жыцці з’яўляюцца аспірантура і абарона дысертацыі. У 1992 годзе становіцца кандыдатам тэхнічных навук. Паралельна з вучобай грае ў гуртах "Камелот" (1991-1996), "Гаспадары з-пад Вільні" (2000), "Стары Ольса" (2002). Зміцер Сідаровіч – складальнік папулярнага даведніка "Вялікія музыкі 20 стагоддзя", аўтар вядомых песень: "Ясна панна", "Бацюхна Нямон", "Пан Скіргайла" і іншых, аўтар кнігі вершаў "Тры жалуды". З 2008 года грае ў сямейным кафэ "Жар-птушка" (Цэнтральны дзіцячы парк, плошча Перамогі), дзе з’яўляецца адным з арганізатараў штотыднёвай танцавальнай праграмы "Шляхецкая фольк-вечарына". Працуе вядучым інжынерам ЗАТ "Белпраектстальканструкцыя".

Зміцер Сідаровіч Зміцер Сідаровіч