|
Удзельнiкi: Вадзім Клімовіч
Бард.
Нарадзіўся 1 студзеня 1982 года ў вёсцы Пліса Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. У 1997 годзе скончыў мінскую музычную школу №9 па класу гітары і атрымаў базавую адукацыю ў школе №184 з англійскім ухілам. З 1998 па 1999 з'яўляўся гітарыстам юнацкага эстраднага аркестра пятай музычнай школы Мінска. У 1999-ым скончыў ліцэй Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта, а ў 2004-ым - прыборабудаўнічы факультэт названай установы. Дадаткова атрымаў дыплом БДУ і кваліфікацыю "праграміст". Працаваў выкладчыкам гітарнага акампанементу ў музычнай студыі пасёлка Калодзішчы пад Мінскам (2003-2004).
Скончыў аспірантуру машынабудаўнічага факультэта БНТУ (кафедра "Тэхналогія машынабудавання", 2008). Зараз працуе над дысертацыяй "Мадэляванне працэсу і кіраванне параметрамі адначасовай двухбаковай апрацоўкі дэталяў са сферычнымі прэцызійнымі паверхнямі".
Працуе ў кампаніі "IBA". Піша песні на ўласныя словы, на вершы ўдзельнікаў паэтычнага тэатра і класікаў беларускай літаратуры. Працуе ў стылі бард-рок. Аўтар песень "А хто там ідзе", "Чырвонае віно", "Я жыву там...", "Нават калі..." і іншых.
Я неба бачу (1) Магнітафон, Шыпіць ультрафон, Звон Душыць стогн, Інфрагук, Стук ў маёй галаве. Забіваю свой рай, Жыць ці не – абірай, Сьмерць таньней І лягчэй, І я падаю ўніз. Крычыць вышыня, Глыбіня, І з ёй я... Мне сысьці на карніз Не пасьпець, Не дадуць загібець. Ды ня ў сілах ніхто забараніць Спыніць і не даць Мне дапець... (R) А дзе ж мне выйсьце – так цяжка трываць. Я неба бачу – немагчыма спаць. Прачнуцца нельга – не ўстаў з кален, Так мала вокнаў і безліч сьцен. (2) Нябачны той позірк, Ён ведае неба, Ён ведае душы Й чаму мы рабы. Пустая размова, Відовішчаў з хлебам, Гразкія лужы, А мы – вераб’і. Мы птушкі ад Бога, Ды крылы – ня траціць, Таннае цеста, Будзе на ўсіх. Зямлі надта многа, Але мне ня хопіць, Свабоднае месца Цягне увысь. (3) Парваная стужка, Ціха да золку, І рэхам дыханьне Ідзе ад сьцяны. Напятая тонкая Сэнсу вяроўка, Вось-вось абарвецца - Чакаюць яны. Фальшывае пер’е І мёртвыя крылы, Душа захавае Надзею ўзляцець. Сьляпое павер’е Нацятыя жылы Струна праганяе Смагу дапець. |