Удзельнiкi: Тацяна Пратасевіч

Тацяна Пратасевіч

Паэтка. Нарадзілася 17 лістапада 1967 года ў Мінску. Дзяцінства і школьныя гады прайшлі на Лагойшчыне. У 1985 годзе скончыла Косінскую сярэднюю школу, праз год - Жодзінскае СПТВ імя братоў Купрыянавых. Вершы пачала пісаць у 2001 годзе. Друкавалася ў рэспубліканскіх газетах і часопісах, калектыўных зборніках. Сябра суполкі маладых творцаў "Літаратурнае прадмесце". Жыве і працуе ў Мінску. Тацяна Пратасевіч арганізатар серыі імпрэз "А верш імкнецца да нябёсаў..." (Сумесны праект Паэтычнага тэатра "Арт.С" і Сацыяльнага аддзела Мінскай Епархіі Беларускай праваслаўнай царквы).

Тацяна Пратасевіч Тацяна Пратасевіч Тацяна Пратасевіч

Наканаваная вясна

Доўгую восень кідае то ў зіму, то ў лета.
То веснавая капеж, то праталіны, кветкі.
Ды жаўруковая песня яшчэ не прапета,
І прыкрывае зіма нас халоднай сурвэткай.

Толькі ці гэта галоўнае, што ў наваколлі?
Пэўна, найпершае тое, што ў сэрцах схавана.
Важна, што ў думках на вашым галоўным прастоле.
Добраму ж сэрцу вясна проста
НАКАНАВАНА.