|
За кадрам: Тацяна Макарэвіч
Дызайнер.
Нарадзілася 16 красавіка 1970 года ў Тамбове (Расія). У 1987-ым скончыла Варонежскую сярэднюю школу № 68, у 1991-ым – бібліятэчны факультэт Тамбоўскага інстытута культуры. У Беларусь прыехала ў 1995 годзе. Працавала ў бібліятэках Наваполацка і Мінска, кіраўніком мастацкай студыі "Гармонія" пры ПТВ № 38. Другую адукацыю – дызайнер ландшафту і інтэр’еру – атрымала ў двухтысячным. У гэты ж час стала бакалаўрам юрыдычных навук, спецыялізацыя грамадзянскае права (Расійскі сучасны гуманітарны універсітэт, Віцебскае аддзяленне).
Сумяшчае працу ў сталічнай бібліятэцы Цёткі (№ 15) і творчую дзейнасць. Яна стварыла: ландшафт баннага комплексу ў Бараўлянах, інтэр’ер кафе "Sio Pepe", інтэр’еры кватэр. Займалася падводным плаваннем, захапляецца дайвінгам. Першая работа ў Паэтычным тэатры "Арт.С" – "Восень і іншыя коткі" (2008).
|