|
Удзельнiкi: Рагнед Малахоўскі
Паэт. Нарадзіўся 5 верасня 1984 года ў пасёлку Сяймчан Магаданскай вобласці (Расія) у сям’і мастака. У 1987-ым разам з бацькамі і старэйшым братам вярнуўся ў Беларусь і з тога часу жыве на Нарачы. У 2002-ім паступіў у Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт на факультэт фінансаў і банкаўскай справы, спецыяльнасць "Улік, аналіз і аўдыт у банках", у 2004-ым памяняў спецыяльнасць на "Фінансы і крэдыт".
Упершыню вершы былі апублікавалі ў газеце "Літаратура і Мастацтва" у 2003 годзе, пасля чаго стаў рэгулярна друкаваць у часопісах "Полымя", "Дзеяслоў", ”Маладосць", газетах "СБ", "ЛіМ", калектыўных зборніках і анталогіях. З 2002 года з’яўляюся сябрам суполкі "Літаратурнае прадмесце", а з 2006-га – Саюза беларускіх пісьменнікаў. Вершы перакладаліся на рускую, балгарскую, французскую і іншыя мовы. Аўтар паэтычных зборнікаў: "Беражніца", "Клічнікі дажджу".
Таксама захапляецца напісаннем электроннай музыкі. Яму блізкія Dream Trance і Chill Out. У 2007 годзе Рагнед Малахоўскі арганізаваў суполку "Belarus Trance Community", дзе аб’яднаў музыкантаў і Ды-джэяў блізкіх да гэтых накірункаў. Як хобі займаецца фотамастацтвам. Былі выставы ў Мінску і Лодзі (Польшча). Збірае калекцыю фота для выдання альбома. Некаторыя працы стануць ілюстрацыямі да новых зборнікаў вершаў.
Паэт і кат Паэзія – душы нясцерпны боль, А плач – пакора прад магутным словам. Забойцу-кату знак падаў кароль, Ухвалены натоўпу дзікім ровам. І над паэтам меч, нібы крумкач... Заплакала цнатлівая гартэнзія. Боль, выліты праз слёзы, – проста плач, А словам выказаны боль – паэзія. |