За кадрам: Наталя Мітраховіч

Наталя Мітраховіч

Нарадзілася 23 чэрвеня 1982 года, жыве з таго ж часу ў самым старым доме ва Ўруччы. Скончыла сярэднюю школу №45 у Мінску ў 1999 годзе і неўзабаве прыйшла працаваць у выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя" імя Петруся Броўкі, якому дасталіся наступныя без малага дзесяць гадоў жыцця. Потым была сакратаром рэдакцыі дзіцячага часопіса "Вясёлка", працавала ў гандлі (у тым ліку ў краме адзення для цяжарных "Маленькі маманцёнак"), у сферы адукацыі (лабарантам у гімназіі №3, таксама ў Мінску), яшчэ ў некалькіх не менш экзатычных месцах дый проста сядзела дома. Усе гэтыя заняткі больш-менш удала спалучала і спалучае з працай візажыстам і цырульніцай у тэатры "Арт.С".

Наталя Мітраховіч Наталя Мітраховіч Наталя Мітраховіч Наталя Мітраховіч