Удзельнiкi: Марыя Захарэвіч

Марыя Захарэвіч

Народная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прыма Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Ганаровая ўдзельніца вечарын Паэтычнага тэатра "Арт.С". Нарадзілася 21 лістапада 1936 года ў вёсцы Навасёлкі Мядзелскага раёна. Сярод лепшых роляў на купалаўскай сцэне: Ганна ("Людзі на балоце" І.Мележа), Зося Савіч ("Сэрца на далоні" І.Шамякіна), Наталля Фадзееўна ("І змоўклі птушкі" І.Шамякіна), Ганна ("Плач перапёлкі" І.Чыгрынава), Паліна Іванаўна ("Апошні шанц" В.Быкава), Галя Жураўка ("Пакуль вы маладыя" І.Мележа), Марыя ("Святая святых" І.Друцэ), Камісар ("Аптымістычная камедыя" Ус.Вішнеўскага), Ліза Хрэнава ("Традыцыйны збор" В.Розава), Дашачка ("Залатая карэта" Л.Лявонава), Браент ("Праўду! Нічога, акрамя праўды!!!" Д.Аля), Люба ("Успаміны" А.Арбузава), Кацярына Міхайлаўна ("Памяць сэрца" А.Карнейчука), Маша ("Эшалон" М.Рошчына), Танкабіке ("У ноч зацьмення месяца" М.Карыма), Верачка ("Перад вячэрай" В.Розава), Варвара ("Навальніца" А.Астроўскага), Незнаёмая ("Безыменная зорка" М.Себасцьяна), Ганна ("На дне" М.Горкага), Наталля Мікалаеўна ("Пагарэльцы" А.Макаёнка), жонка Яўхіма П'яных ("Характары" В.Шукшына), Алена ("Дзеці сонца" М.Горкага), Альжбэта, Вядучая ("Паўлінка" Я.Купалы), Варвара ("Страсці па Аўдзею" У.Бутрамеева), Гануля Зношчыха ("Тутэйшыя" Я.Купалы), Гурмыжская ("Лес" А.Астроўскага), Нэцці ("Я не пакіну цябе" М.Саймана), Вольга ("Вольга" Л.Руахонен).
У Паэтычным тэатры "Арт.С" Марыя Захарэвіч выступае ў ролі Каралевы зімы ("Стары Новы год у Цёткі"). Была Паўлінкай у несапраўдным спектаклі "Паўлінка, яе ўнук Сымон, сустрэча праз гады", Вядомай актрысай, прадаўжальніцай традыцый Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў несапраўдным спектаклі "Ну й "Залёты" ў "Пінскай шляхты".

Дзесяць лепшых фільмаў з удзелам Марыі Захарэвіч:
1. И никто другой – 1967 (Детектив)
2. Сыновья уходят в бой – 1969 (Драма)
3. Зимородок – 1972 (Киноповесть)
4. Ясь и Янина – 1974 (Комедия)
5. Половодье – 1980 (Социальная драма)
6. Люди на болоте – 1981 (Драматическая история)
7. Дыхание грозы – 1983 (Исторический / Биографический)
8. Прости нас, первая любовь – 1984 (Мелодрама)
9. Франка – жена Хама – 1990
10. У попа была собака... – 1993 (Криминальная драма)

Марыя Захарэвіч Марыя Захарэвіч Марыя Захарэвіч Марыя Захарэвіч