Удзельнiкi: Людміла Баяўчук ![]() Актрыса, рэжысёр, выкладніца кафедры тэатральнай творчасці Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў. Нарадзілася 13 лютага 1965 года ў сяле Стараказачча Белград-Днястроўскага раёна Адэсскай вобласці (Украіна). У 1982 годзе скончыла СШ № 2 Белград-Днястроўска, у 1985-ым - тэатральную студыю пры Кіеўскім акадэмічным тэатры імя Івана Франко. Пасля заканчэння працавала артысткай абласнога музычна-драматычнага тэатра імя Крапіўніцкага ў Кіраваградзе. Знялася ў тэлефільме "Вечарніцы" ў ролі Гарпіны, у цыкле перадач "Дзяўчына з легенды" пра ўкраінскую паэтку Марусю Чурай (Украінскае тэлебачанне). Працавала ў абласным музычна-драматычным тэатры імя Качаргі ў Жытоміры. Сыграла галоўныя ролі Марыка ("Вольная тэма" В.Чхэідзэ), Уляна ("Сватанне на Ганчарыўцы" І.Квітко-Асноўянэнка), Надзійку і Кацю ("Забіць льва" І.Каламійца). Яркай атрымалася роля Міроніі ("За двума зайцамі" М.Старыцкага). Як рэжысёр Людміла Баяўчук паставіла некалькі дзіцячых музычных спектакляў на сцэне ДК "Сукно" (Мінск) "Снежная каралева", "Цуды пад Новы год", "Елка" па матывах казак Г.Х. Андэрсэна. На сцэне Рэспубліканскага тэатра юнага гледача (Мінск) стварыла тэатралізаваны канцэрт да Дня Перамогі "Як гэта было..." па творах В.Быкава, Б.Васільева. У Паэтычным тэатры "Арт.С" Людміла Баяўчук чытальніца ўкраінскіх баек і спявачка народных песень. Сярод любiмых беларускiх паэтак, вершы якiх чытае, - Цётка, Еўдакiя Лось, Яўгенiя Янiшчыц, Таiса Бондар. ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |