За кадрам: Люба Палянская

Люба Палянская
сеціва:
www.lupol.na.by

Фотажурналiст. Нарадзілася 6 чэрвеня 1981 года ў Рызе (Латвія) ў сям’і ваеннага. Змяніла восем месцаў жыхарства, да таго як усталявалася ў Беларусі. У 1998 годзе скончыла сярэднюю школу ў Слоніме (Гродзенская вобласць). Захапленне фатаграфіяй прыйшло ў дзяцінстве. Як прызнаецца: "Я не вылазіла з фоталабараторыі маёй маці. Яна прафесійны фатограф і мне хацелася быць падобнай на яе". Яшчэ ў школьныя гады Люба супрацоўнічала з газетай "Слонімскі веснік" (1997-1999). У 2003-ім скончыла факультэт журналістыкі БДУ (кафедра радыё і тэлебачання). Як фотажурналіст працавала ў часопісах "Развлечение и отдых", "Автомир", у рэдакцыі фотаінфармацыі БелТА. Дэбют фотавыставы "Головокружительные воспоминания лета" адбыўся ў 2000 годзе на факультэце журналістыкі. Сёння яна бізнэс-ледзі, адначасова займаецца пошукамі незвычайных вобразаў i сюжэтаў у мастацкай фатаграфii.

Люба Палянская Люба Палянская Люба Палянская Люба Палянская Люба Палянская Люба Палянская Люба Палянская Люба Палянская