СМІ пра нас (2009)

2011   2010   2009   2008

Радыё “Свабода” (2009)

ТЭАТАР АРТ.С – ГЭТА АРТЫСТЫЧНАЯ СВАБОДА
Вечарынай-фарсам “Восень ды іншыя коткі” 15 верасьня адкрыў другую дзею свайго сёлетняга сэзону паэтычны тэатар АРТ.С. У той жа вечар адбылася прэзэнтацыя ягонага сайту: art-s.by. Пра дзейнасьць тэатру Міхасю Скоблу расказала паэтка Аксана Спрынчан.
    Міхась Скобла: “Аксана, той, хто зойдзе на сайт вашага тэатру, пабачыць там своеасаблівы летапіс – а гэта, мабыць, пад сотню самых розных літаратурных імпрэзаў. Звычайны тэатар, як вядома, пачынаецца зь вешалкі, а з чаго пачаўся АРТ.С?”
    Аксана Спрынчан: “Я думаю, што АРТ.С пачаўся з нашай са Зьміцерам Арцюхом сустрэчы на паседжаньні літаб’яднаньня “Літаратурнае прадмесьце”. Мы зь ім актыўна арганізоўвалі імпрэзы ў гэтай суполцы, а пасьля паступова падышлі да стварэньня свайго тэатру. Нам захацелася займець нейкую ўласную прастору, дзе мы маглі б праяўляць сябе, вызначаць нейкую адметную плынь у агульным літаратурным працэсе”.
    Скобла: “Рухавікі тэатру – творчыя ды ідэйныя – Аксана Спрынчан і Зьміцер Арцюх. А хто з творцаў супрацоўнічае з вамі стала? Ці вы дзеля кожнай новай імпрэзы шукаеце новых людзей?”
    Спрынчан: “Не, не шукаем. Назаву творцаў, удзельнікаў тэатру, якія ў нас працуюць стабільна: Алена Масла, Вадзім Клімовіч, Зьміцер Сідаровіч, Марыя Захарэвіч, Мікола Кандратаў, Наталя Пушкарова, Рагнед Малахоўскі, Юлія Новік, Яраш Малішэўскі… Гэта асноўны склад, але мы стараемся, каб у нашых імпрэзах удзельнічалі розныя творцы, каб іх было больш. Так напрыклад, у нашым задыякальна-паэтычным праекце ўдзельнічалі каля 100 чалавек (гэта за дванаццаць вечарынаў). З творчымі людзьмі не заўсёды ўдаецца дамовіцца, таму ёсьць дублёры сярод “сваіх”, якія гатовыя кагосьці пры патрэбе замяніць. Думаю, што ў звычайным тэатры працаваць нашмат прасьцей, таму што артысты ня могуць не прыйсьці на спэктакль. Працаваць жа зь пісьменьнікамі нашмат складаней, яны могуць не прыйсьці куды заўгодна”.
    Скобла: “А чым займаецца ў вашым тэатры народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч?”
    Спрынчан: “Яна удзельнічае ў шэрагу нашых вечарынаў. Прыкладам, у адной з асноўных, якая мае назву “Стары Новы год у Цёткі”. Марыя Георгіеўна выступае, чытае вершы, нават сьпявае. Заўсёды, у той ці іншай пастаноўцы, мы стараемся знайсьці для яе пэўную праграму. Думаю, што і ёй цікавае супрацоўніцтва з намі. На сцэне Купалаўскага тэатру яна выступае ў адной іспастасі, а ў нас яна можа далучыцца да паэзіі, якую яна вельмі любіць”.
    Скобла: “Як гэта там у Барадуліна? “Чытае вершы Захарэвіч, нібы сыходзіць на зямлю…” Месца вашага асноўнага базаваньня – бібліятэка імя Цёткі, што знаходзіцца ў Менску на бульвары Талбухіна. Бібліятэка – установа афіцыйная. Падчас узгадненьня сваіх імпрэзаў з адміністрацыяй ці даводзілася вам нешта зьмяняць? Ці вам у бібліятэцы дазволена ўсё?”
    Спрынчан: “Насамрэч, бібліятэка знаходзіцца ня толькі на Талбухіна, 12-а, але яшчэ і недалёка ад Радыё Свабода. Нездарма, адна з расшыфровак тэатру АРТ.С – артыстычная свабода. Звычайна, аніякіх праблемаў у нас з адміністрацыяй не ўзьнікае. Зразумела, у нашым жыцьці прысутнічаюць розныя нюансы, але мы стараемся не наклікаць канфліктаў. Бывае рознае. Творцы нашы могуць прыйсьці на імпрэзу празьмерна вясёлыя, але мы стараемся палагодзіць праблемы. Загадчыца бібліятэкі Рэгіна Багамолава падчас супрацоўніцтва з намі стала сама пісаць вершы, ужо друкуецца. Яна – вельмі творчы чалавек, ёй цікавыя ўсе творчыя людзі: і авангард, і традыцыйная паэзія. Ёсьць людзі, якія ўмеюць радавацца любой праяве творчасьці. І Рэгіна Багамолава з такіх людзей”.
    Скобла: “АРТ.С часам выяжджае на гастролі па Беларусі. І тут, здаецца, ня ўсё так гладка, як у сталіцы. Я прачытаў на вашым сайце, што вам не далі выступіць на Наваградчыне, у вёсцы Воўкавічы. Ці часта маюць месца падобныя непрыемныя інцыдэнты?”
    Спрынчан: “Такія інцыдэнты здараюцца рэдка. У Воўкавічах былі праблемы са станам Дому культуры і г.д. Я ня думаю, што менавіта АРТ.С быў прычынай адмовы. Бо ў самім Наваградку мы выступалі ў Доме-музэі Адама Міцкевіча, і ўсё прайшло нармальна. Тады ў нас ладзіліся такія гастролі-экскурсіі: ехалі на экскурсію і ладзілі выступы. Трэба сказаць, што з гастролямі ў нас наогул праблема, паколькі наш тэатар працуе на грамадзкіх пачатках, мы не зарабляем грошы”.
    Скобла: “З пачаткам восені ва ўсіх тэатрах, у тым ліку і ў вашым, пачаўся новы сэзон. Чым парадуеце прыхільнікаў беларускай паэзіі? Што ў вашай восеньскай афішы?”
    Спрынчан: “На восень (23 кастрычніка) сярод іншых у нас плянуецца вечарына “Ля люстэрка” – з дызайнэрам-мадэльерам Сьвятланай Длатоўскай. Думаю, што гэта найлепшы дызайнэр моды ў сучаснай Беларусі, яна распрацоўвае вельмі цікавыя строі, у якіх спалучаюцца нацыянальная традыцыя і сучаснасьць. Прынамсі, вельмі часта я выступаю ў ейных строях, і гэта выклікае проста неверагодныя ўражаньні ў людзей. На вечарыне будуць прадстаўленыя новыя мадэлі, прытым, прадстаўляць іх будуць такія нашы творцы, як Славамір Адамовіч, Валянцін Акудовіч. Гэта не азначае, што Акудовіч апране сукенку. Строй будзе паказваць дзяўчына, а ён будзе распавядаць пра яго... Прынамсі, такога ў нас яшчэ не было, і я думаю, што літаратурна-дызайнэрская вечарына атрымаецца”.
Міхась Скобла
23 верасня


Часопіс “Промышленная безопасность” (2009)

Забытая капліца Міцкевіча
Месца на карце: вёска Ваўкавічы Навагрудскага раёна
Аб’ект: званіца
Час падудовы: 17-18 стагоддзе

    Бачыш, Марыля, ля самага гаю
    Вербы ўзнялі свае шаты,
    Рэчка віецца далінаю з краю,
    Мосцік над рэчкай гарбаты.
    Вунь і царквы, і званіцы руіны,
    Сыч там гняздзіцца панылы,
    Зараснік побач, буяюць маліны
    І захінаюць магілы...

    Так у 1817 годзе пісаў у баладзе “Люблю я” Адам Міцкевіч. З таго часу шмат што змянілася. Уніяцкай царквы на могілках не стала – немцы спалілі ў гады Вялікай айчыннай вайны. У ёй хаваліся партызаны, адстрэльваючы захопнікаў, калі тыя ехалі з Карэліч у Навагрудак.
    І званіцы хутка не будзе, бо засталіся ад яе толькі рэшткі: паўразбураныя сцены без дзвярэй і даху. Праўда, цяпер на могілках не зусім тая званіца, пра якую пісаў вялікі паэт. Гэта копія зруйнаванай святыні, адноўленая ў 1875 годзе. І аднаўлялі яе не толькі з сучаснай (на той перыяд) цэглы, але і з той, што была ў аснове званіцы перыяду Міцкевіча.
    Сёння капліца развальваецца зноў. Мясцовыя ўлады не лічаць яе помнікам архітэктуры, таму на рэстаўрацыю сродкаў у раённым бюджэце няма.
    Жаданнем вярнуць святыні былую веліч загарэлася навагрудская моладзь, краязнаўчы музей, Барысаглебская царква і Паэтычны тэатр “Арт.С”, якія пачалі рэалізацыю доўгатэрміновай дабрачыннай акцыі “Наша памяць”. Пакуль ідзе добраўпарадкаванне могілак, бо ў Год роднай зямлі парадак павінен быць паўсюль. Мясцовыя жыхары з інтузіязнам узяліся за справу: высякаюць кусты, выпілоўваюць дрэвы, выносяць смецце, якога сабралася багата, прыводзяць у належны стан закінутыя магілы. Хутка пакрасяць агарожду. Канчатковым этапам акцыі павінна стаць адкрыццё новай капліцы.
    Як лічыць настаяцель Ваўкавіцкага прыходу Успення Прасвятой Багародзіцы айцец Мікалай Орса адкрыццё званіцы магчыма. Трэба толькі аднавіць самі сцены, атынкаваць іх у сярэдзіне і звонку, пафарбаваць, напрыклад, у беласнежна-залатыя колеры, паставіць купал і крыж. Паводле папярэдніх падлікаў на правядзенне поўнага комплексу работ неабходна ад пяці да сямі тысяч долараў. А дзе ўзяць такія сродкі?.. Да таго ж, як дакладна выглядала капліца Міцкевіч не апісвае ні ў баладзе “Люблю я”, ні ў паэме “Дзяды”. Таму і магчымасць аднаўлення святыні застаецца пакуль пад вялікім пытаннем.
Зміцер Арцюх
верасень


Газета “Народная воля” (2009)

У сям’і без пісталета проста немагчыма!
Днямі ў бібліятэцы імя Цёткі адбылася вечарына “Творчаму роду няма пераводу”. Аб тым, як муж Людмілы Рублеўскай стаў зэкам, чаму Аксану Спрынчан дома завуць жабай, а таксама навошта Алене Масла пісталет — у рэпартажы “Народнай Волі”.
    Паэтычны тэатр “Арт.С.” падараваў у гэты дзень усім наведвальнікам бібліятэкі сустрэчу з творцамі, падчас якой ім можна было задаваць любыя пытанні. А таксама, як дадала вядучая мерапрыемства пісьменніца Аксана Спрынчан, “пасля праводзіць дахаты”. “Вядома, калі гэта незамужнія дзяўчаты”, — паправіў яе сувядучы малады бард Вадзім Клімовіч.
    На вечарыне выступіла пісьменніца Людміла Рублеўская і яе муж паэт Віктар Шніп, казачніца Алена Масла з мужам Сяргеем Пержуковым, дачкой Хрысцінай і сынам Кастусём, пісьменніца Аксана Спрынчан і яе муж — экскурсавод і бард Яраш Малішэўскі, дочкі дырэктара музея імя Максіма Багдановіча Таццяны Шэляговіч Яна і Хрысціна Шэляговіч, бард і ўдзельнік тэатра “Арт.С.” Вадзім Клімовіч і яго сястра Наталля Клімовіч, экс-рэдактар часопіса “Роднае слова” пісьменнік Міхась Шавыркін са сваёй дачкой-пісьменніцай Міраславай Навіш і ўнучкай-музыкантам Вальжынай Прохаравай.
    “Сям’я — галоўны прытулак для душы чалавека, — распачала вечарыну Алена Масла. — Як хораша, калі ёсць дом, куды хочацца вярнуцца пасля спраў і гарадской мітусні, калі ёсць дзе сагрэцца”.
    Сям’я Масла-Пержуковых была прадстаўлена зробленымі Аленай традыцыйнымі беларускімі лялькамі і распісанымі бутэлькамі, карцінамі Сяргея Пержукова, фотапрацамі іх дзяцей, а таксама падзелкамі, якія гэта сям’я любіць рабіць разам.
    “Для нашай сям’і на розныя святы дарыць адзін аднаму падарункі, зробленыя сваімі рукамі, стала традыцыяй, — сказала Алена Масла. — Гэта так прыемна і важна, таму такім чынам нашыя добрыя думкі пераходзяць да дарагога чалавека”.
    Не толькі дырэктар музея Багдановіча Таццяна Шэляговіч любіць даўніну, але і яе дзеці. Так, на вечарыне яе дачушкі Яна і Хрысціна выканалі сярэднявечны танец.
    Перад тым як прадэманстраваць сваю паэтычную творчасць, Людміла Рублеўская і Віктар Шніп расказалі некалькі гісторый.
    “Аднойчы, калі я з сябрамі у інтэрнаце гатаваў мяса, да нас завіталі дзве сімпатычныя сяброўкі. Адной з іх і была Людміла. Так, дзякуючы толькі таму, што маім суседам быў зямляк яе сяброўкі, мы і пазнаёміліся... Потым хадзілі разам на вечарыны, выставы, у кіно, нават лазілі на Астанкінскую вежу... Трэба сказаць, што прыколы пачаліся з першай сустрэчы — калі я чакаў Людмілу некалькі часоў, бо яна заблудзілася ў метро. Пад канец гэтай сустрэчы пайшоў дождж, а ў мяне не было парасона. Да сустрэчы з Людмілай у мяне наогул ніколі не было ні парасона, ні гадзінніка, ні сумкі. І вось яна дала мне свой, а я ж нават не ведаў, як яго раскрыць, што націскаць, як несці — і нёс яго, паклаўшы ёй на галаву”.
    Людміла ў сваю чаргу раскрыла сакрэт, як яе будучы муж стаў зэкам.
    “Аднойчы Шніп, відаць, падвучаны сваімі старэйшымі сябрамі, якія ўсё выдумлялі выпрабаванні для сваіх каханых у духу Дастаеўскага, пачаў расказваць мне гісторыю пра тое, як ён сядзеў, — распавяла Людміла Рублеўская. — Казаў, што адбываў тэрмін за бойку, што зэкі празвалі яго Вожыкам, нават татуіроўку паказваў... А пасля пытаецца, ці пайду я цяпер, пасля таго, што ведаю, за яго замуж. Ну я падумала і змірылася: зэк дык зэк. Астатнюю частку ночы ён патраціў на тое, каб пераканаць мяне, што пажартаваў...
    Самае каштоўнае — калі вы сям’ёй можаце сесці ўвечары і разам чытаць хоку. Альбо калі, ідучы недзе, вы разам спыніцеся і глядзіце на зоркі. Гэта больш важна, чым машына, лецішча, водпуск на Канарах”.
    Бард Вадзім Клімовіч разам з сястрой Наталляй выканалі некалькі песень пад гітару. А пісьменнік Міхась Шавыркін пахваліўся сваёй дачкой і ўнучкай, якія выканалі цэлы перформанс: маці зачытвала ўрыўкі са сваіх празаічных твораў, а дачка грала на віяланчэлі.
    Бард Яраш Малішэўскі спеў перакладзеную на французскую мову “Купалінку”, а яго жонка Аксана Спрынчан падзялілася сваімі невялічкімі празаічнымі апавяданнямі. “Мая жонка — жаба ва ўсіх сэнсах” — з інтрыгай заявіў пасля гэтага Яраш.
    Аказваецца, пісьменніцу родныя і сябры ўжо даўно так завуць. Гэта прыйшло з прытчы, якую любіць паўтараць Аксана: пра жабак, якія апынуліся ў жбанку са смятанай — адна жабка здалася і патанула, а другая біла лапкамі, пакуль не збіла масла і не выбралася...
    Спрынчан таксама падзялілася сакрэтамі сямейнага спакою. Гэта... аквалангічная маска і пісталет. Маску пісьменніца прапануе апранаць у тых выпадках, калі пасля спрэчкі вы адчуваеце, што ў вас паляціць кубачак з кавай або калі вы проста хочацца развесяліць каханага.
    “Таксама патрэбны пісталет, — дадала Аксана Спрынчан. — У сям’і без пісталета немачыма!.. Але не сапраўдны, а... з мыльнымі пузырамі. З такім пісталетам можна змагацца, каб сям’я жыла шмат год - падымае настрой у любы момант”. З гэтымі словамі яна падаравала сакрэт спакойнага жыцця сям’і Алене Масла — каб яны “заўсёды маглі страляць адзін у аднаго і ствараць добры настрой”.
Вольга Пруднікава
5 чэрвеня


Газета “Раніца” (2009)

Сямейная творчасць – вечная
15 мая ў сталічнай бібліятэцы імя Цёткі прайшла вечарына “Творчаму роду няма пераводу”, прымеркаваная да Міжнароднага дня сям’і Года роднай зямлі.
    “Сям’я як творчасць – найбольш цікавая праява жыцця. Творчасць у сям’і – найбольш складаная праява сям’і, – так пачалі вечарыну вядучыя мерапрыемства, удзельнікі Паэтычнага тэатра “Арт.С”. Гэтыя словы адразу ж пераканалі ў тым, што сустрэча будзе цікавай і шматабяцальнай. Цёплая сямейная атмасфера і гумар толькі дапоўнілі спадзяванні. Першай выступоўцай стала складальнік дзіцячых казак Алена Масла, якая прадставіла гасцям творчыя працы мужа Сяргея, сына Кастуся і дачкі Крысціны Пержуковых. На іх сямейнай выставе пад назвай “Радавацца жыццю” дэманстраваліся фотаздымкі, малюнкі, незвычайна размаляваныя бутэлькі і іншыя цікавыя вырабы. Але “галоўнымі героямі” сталі абрадавыя лялькі, зробленыя рукамі казачніцы. Жыццё гэтых цацак цесна звязана з жыццём сям’і Алены Масла, сваякі якой заўсёды вылучаліся адмысловым талентам і майстэрствам.
    Сямейную творчасць прадстаўлялі таксама паэты Віктар Шніп і яго жонка Людміла Рублеўская. Затым слова ўзяў Міхась Шавыркін са сваёй дачкой Міраславай Навіш і ўнучкай Вальжынай Прохаравай. Жаночая палова гэтай сям’і прапанавала паслухаць вершы ў суправаджэнні чароўнай музыкі.
    Сярод юных талентаў вылучыліся Вадзім Клімовіч і яго сястра Наталля, якія праспявалі песні, што склалі самі. А сёстры Яна і Крысціна Шэляговіч парадавалі гледачоў прыгожымі танцамі старажытных часоў.
    Уразіў прысутных і французскі варыянт песні “Купалінка” ў выкананні Яраша Малішэўскага. Яго жонка Аксана Спрынчан, у сваю чаргу, піша казкі. Для гэтай творчай сям’і крыніцай натхнення з’яўляюцца іх дзеці, якія таксама ўжо актыўна праяўляюць свае таленты. Сапраўды, творчы чалавек – творчы і таленавіты ва ўсім, а калі бацькі – творцы, то і дзеці не застануцца абдзеленымі адоранасцю і будуць працягваць свой пладавіты ў мастацтве род.
    Па завяршэнні вечарыны ўсе госці атрымалі “каменьчыкі ўдзячнасці”ад Алены Масла, якія, па словах казачніцы, павінны кожны дзень напамінаць, за што трэба сказаць жыццю “дзякуй”. Сімвалічным стала і насенне гарбузоў на памяць. Акрамя гэтага, усе прысутныя маглі набыць кнігі выступоўцаў і сямейныя аўтографы.
Вольга Цітавец
28 мая


Газета “Минский курьер” (2009)

И тыква в придачу
    В таких семьях годы летят, как месяцы, дети растут не по дням, а по часам, а новые идеи превращаются в целые проекты.
    Семья и творчество. Возможны ли единство и гармония этих понятий? Или, наоборот, они не совместимы? На эти извечные вопросы попытались ответить участники поэтического театра «Арт.С». Те, кого интересовала столь непростая тема, в минувшую пятницу пришли на очередную творческую встречу в библиотеку имени Тетки. «Творчаму роду няма пераводу». Так назвали это мероприятие его организаторы, приурочив его к Году родной земли.
    Муж Сергей, дети Кристина и Костя автора детских сказок, журналистки Елены Масло носят фамилию Пержуковы. Зрители поэтического театра смогли познакомиться в тот вечер с экспозицией их живописных и фоторабот, которая развернулась в читальном зале библиотеки. Не менее интересными оказались и уникальные экспонаты семейного музея – искусные изделия, которые много десятков лет назад выткали, связали и вышили бабушки Елены – простые белорусские женщины. Поведала писательница и о традициях своей семьи, многие из которых перекочевали в ее сказки. Например, совместное творчество, изготовление поделок к разным событиям. Это может быть падарок к празднику или оригинальная кормушка для птиц…
    – Праздник проходит быстро, а подготовка к нему запоминается и остается светлым лучиком в сердце каждого, – объясняет Елена.
    Кредо этой семьи, по словам писательницы, – радоваться жизни и радовать других. Наверное, поэтому все, за что не возьмутся, у них получается весело и интересно. Не стала исключением и мини-выставка созданных Еленой обрядовых кукол. Гости вечера – а среди них было не мало детей – с удивлением узнали, что давным-давно такие незамысловатые куклы придумались вовсе не для игр, а в качестве подарков со смыслом и оберегов от злых сил.
    Кстати, подарки со смыслом получили и зрители. Это «камешки благодарности», привезенные семьей Масло-Пержуковых с разных морей и призванные напоминать их владельцам о добрых событиях каждого дня, и пузатые тыквенные семечки с урожайного огорода. Из них, пообещала Елена, должны вырасти поистине сказочные тыквы.
    Гости вечера смогли ближе познакомиться еще с четырьмя семейными дуэтами и одним трио. Это супружеские пары писателей Людмилы Рублевской и Виктора Шнипа, писательницы Оксаны Спрынчан (по совместительству содиректора поэтического театра) и историка, музыканта Яроша Малишевского; автор и исполнитель песен Вадим Климович и его сестра Наталья (днем они программисты, вечером – музыканты и вокалисты), сестры Яна и Кристина Шелегович (одна студентка филфака, другая экономист), а также литератор и журналист Михась Шавыркин, его дочь и коллега Мирослава Навиш и внучка юная виолончелистка Вальжина Прохорова.
    Увлекательные рассказы сменялись песнями и стихами на мелодичном белорусском языке, лирика уступала место тонкому юмору, философия искусства перемежалась с философией жизни…
    Так что же особенного в творческих семьях? Любить, творить, дарить радость родным и вовсе незнакомым людям – вот, пожалуй, три главных принципа, на которых строятся отношения. Как и в любых семьях, в них случаются конфликты и разногласия. Но они преодолеваются благодаря творческому подходу и любви – к родным людям, родной земле, делу, которым занимаешься. Если это так, то «творчаму роду няма пераводу».
Магда Крепак
22 мая


Газета “Пераходны ўзрост” (2009)

Из тайников души – стихи
    Талантливый человек – словно множество миров: непредсказуемый, разносторонний, неизведанный. Как и поэт, прозаик, журналист, директор театра «Арт.С» Дмитрий Артюх (Зміцер Арцюх). Пробовал себя в разных направлениях творчества, сочетал, казалось бы, невозможное и… Что из этого получилось, узнаем у него самого.
    Справка «ПВ»
    Дмитрий Артюх окончил педагогический колледж имени Максима Танка в Минске, затем факультет журналистики БГУ. Работал корреспондентом на Первом канале Белорусского радио, редактором Агентства теленовостей Первого национального телеканала. Параллельно занимался творчеством: сотрудничал с композитором Владимиром Сорокиным и ансамблем «Сябры». На его стихи написаны песни «Мелодыя мая», «Варажба», «Магистраль». Песню «Сталіца» исполняет Алеся, а «Ты пслухай!» – Ирина Дорофеева. Зміцер Арцюх – автор книги стихов «Вясна ў кароткім паліто», которая вышла в издательстве «Мастацкая літаратура».
    Сохраняя сердце молодым
– Дмитрий, как развивался твой поэтический талант?

– Первые стихи написал в 14 лет. Отправил в газету «Піянер Беларусі», а затем публиковался в журнале «Работніца і сялянка». Тогда впервые пачувствовал, что меня оценили, и это придало сил двигаться дальше. В 2003 году публиковался в коллективном сборнике «Літаратурны квартал», через год несколько стихов было переведено на болгарский язык (сборник «Среща с пролета»).
– Почти все твои произведения – про любовь. Как удается каждый раз находить новое в этом чувстве?
– Часто строки словно вырываются из души, сами просятся на бумагу. И сейчас я пишу с тем же чувством, как и в семнадцать, когда впервые полюбил. Важно уметь сохранить сердце молодым, а мысли – возвышенными. Конечно, сейчас у меня есть еще и жизненный опыт, может, поэтому моё творчество нравится людям разного возраста. Бывает, человек случайно услышит стихи, которые тронут его душу, вызовут воспоминания, ассоциации, которые хранятся где-то в глубинах памяти. Для поэта – настоящая награда!
– А чем является поэзия для тебя?
– Творчество для меня – очищение, оно словно избавляет от грехов и забот. Заметил, что мечты, которые доверяю бумаге, получают новую жизнь, становятся ближе и… исполняются!
    А муза?..
– Переходный возраст – время любви, поэтому многие наши читатели хотят писать об этом. Только вот как выразить чувства?

– Не помешает почитать произведения классиков белорусской, русской, зарубежной литературы. Не для того, чтобы заняться плагиатом, а сравнить, задуматься, поучиться. Когда я только пробовал себя в интимной лирике, создавал образы, придавая им черты характера и отношения, которые хотел бы иметь с абстрактной девушкой. Или, например, понравилась реальная красавица. Почему бы не описать ее портрет, придумать жизненную ситуацию и, вдохновленному, не создать стихи? Затем я начал посвящать их только любимым. Ведь каждый поэт надеется, что его муза останется с ним на всю жизнь.
– Твои стихи написаны на белорусском языке. Может, повлиял кто-то из мэтров нашей литературы?
– Я думаю на белорусском языке! Конечно, могу переключиться на русский, когда это необходимо для работы, или сейчас, во время интервью. Но язык моей музы – белорусский. На нем приходят стихи, и он такой мягкий, нежно-певучий, будто специально созданный, чтобы писать про любовь. Что касается классиков, то наиболее мне близок Максим Богданович. Я часто вспоминаю его творчество, когда пишу стихи. А Поэтический театр «Арт.С», которым руководим с Аксаной Спринчан, организовывает в музее имени М. Богдановича творческие встречи с художниками, музыкантами, писателями, журналистами. Из признанных мастеров пера современности мне близки стихи Раисы Боровиковой и Леонида Дранько-Майсюка. Я люблю стихи, написанные не механически, а вдохновенные, прочувствованные, пережитые.
– На твой взгляд, актуальна ли поэзия для современных подростков?
– Они очень активны, талантливы, и я уверен: скоро на литературном небосклоне засияют новые звезды!
Наталья Пахомович
сакавік


“Белорусские новости” (2009)

Аксана Спрынчан. СУЧБЕЛЛІТ. ЖываЯ прэзэнтацыя, падзеленая ўзростам і Новым Годам
    У мяне той век, калі старэйшыя даруюць за маладосьць, а маладзейшыя яшчэ не даруюць за старасьць. Так, вы слушна здагадаліся, — я Карова, у якой ёсьць Бык Яраш Малішэўскі і дачушка Альжбэта Малішэўская-Спрынчан. Дачушка нарадзілася Сьвіньнёй, але гэта выбрыкі ўсходняга календара. А я хачу выказаць меркаваньне наконт беларускай прэзэнтацыі. Меркаваньне, як ні выбрыквайся, будзе мэркантыльным, бо яно датычыцца прэзэнтацыі маёй кнігі «ЖываЯ». Адно, што можна паспрабаваць, каб яно было жывым, як і кніга.
    Прэзэнтацыя ў 2-х частках — сьнежаньскай і студзеньскай. Прэзэнтацыя, падзеленая Новым годам. Прэзэнтацыя, падзеленая пляцоўкамі — бібліятэкай Цёткі і музэем Багдановіча. І прэзэнтацыя, падзеленая ўзростам — на сьнежаньскай частцы ўсе старэйшыя за мяне, на студзеньскай — усе маладзейшыя за мяне.
    Як толькі пачала зь’яўляцца рэкляма, распачалася завея дакораў і шкадаваньняў: ну навошта табе дзьве часткі — гэта ж столькі намаганьняў, часу… (Беларусы — яны ж добрыя, заўжды пашкадуюць.) «А чаму б і не», — адказвала я. Мне цікава, я люблю тое, чаго не было раней, я ў тым веку, калі гэта будзе яшчэ гарманічна. Ну не ў 90 ж гадоў мне праводзіць такую прэзэнтацыю! І наагул, як дырэктарка Паэтычнага тэатра «Арт.С» я магу скарыстацца службовым становішчам. І скарысталася.
    І прэзэнтацыя ў 2-х частках атрымалася цэласнай, прынамсі для Гаспадыні Лысай Гары, якой я і ёсьць і якая і старэйшых, і маладзейшых творцаў запрашала на ейную вяршыню, што для мяне вышэйшая за Парнас. Лысая Гара — калі хто ня ведае — гэта ня тая, што найвышэйшая ў Беларусі (каля Койданава), а тая, што найзнакаміцейшая і найтворчая, пра якую быў напісаны «Сказ пра Лысую Гару» і каля якой знаходзіцца Заслаўе. Дарэчы, амаль усе выступоўцы былі палучаныя тым, што былі са мною на гэтай Гары, а некалькіх з маладзейшых, што не былі, я вельмі б хацела там пабачыць.
    А пакуль я пабачыла (і ў гэтым, магчыма, нічога, дзіўнага), што частка са старэйшымі атрымалася больш філязофская, а частка з маладзейшымі — больш вясёлая. Напачатку падумалася, што гэта толькі ўзрост выступоўцаў так дзейнічае. А пасьля ўцяміла, што я і сама скіравала сваёй праграмай сьнежаньскую частку да філязофіі (бо нездарма якраз перад выйсьцем кнігі атрымала міжнародную прэмію конкурсу «Садружнасьць дэбютаў» «За філязофскую лірыку»), а ў студзеньскай частцы мне захацелася болей пасваволіць і павесяліцца.
    Таму, відаць, у першай частцы ўсе творцы-выступоўцы былі строга прымеркаваныя да 11 разьдзелаў (гэтулькі разьдзелаў у кнізе), і ня толькі да разьдзелаў, але і да знакаў прыпынку, безь якіх гэтых разьдзелаў не было б. А ў другой частцы хоць і існавала тых самых 11 разьдзелаў, але кожны творца быў своеасаблівым паленцам, якое я падкідвала ў вогнішча прэзентацыі. І тут ужо хто як да гэтага паставіўся — хтосьці хацеў гарэць, а нехта і не, хтосьці зь цяжкасьцю загараўся, а нехта не жадаў затухаць. У частцы 2009 году з распальваньнем вогнішча мне дапамагаў унук Францішка Ведзьмака Лысагорскага (Зьміцер Арцюх), бо ўсё ж такі ўзрост даецца ў знакі, ня тое што ў 2008 годзе, калі маладзейшаю была.
    Аляксей Чубат прачытаў верш, як на маю прэзэнтацыю ехаў Абама, але не даехаў. Юлія Новік намалявала вожыка, які на сваіх калючках нясе ўсе расьліны, што згадваюцца ў кнізе, а Тацяна Будовіч — сінюю астру (маю ўлюбёную кветку), і на ейных пялёстках напісала твор з маіх радкоў. Вось тут да месца будзе пашкадаваць, што прэзэнтацыя была зімовая, бо ў такім разе і астраў жывых прынесьлі, і вожыка жывога злавілі б. Алена Масла, праўда, магла б жывую елачку прынесьці, але пашкадавала яе і шкляную набыла.
    А вось Рагнед Малахоўскі не пашкадаваў і прынёс у вядры з вадою жывую рыбіну, ня ведаючы, што некалі на прэзэнтацыі часопіса «Паміж» я сама гэткую ўручала дырэктару Беларускага Калегіюму філёзафу Алесю Анціпенку, які разам з Валянцінам Акудовічам былі «Купалам і Коласам» маёй прэзэнтацыі. Дарэчы і на сьнежаньскай, і на студзеньскай частках мастакі малявалі жывыя партрэты выступоўцаў, дык вось партрэт Валянціна Акудовіча нехта скраў.
    А вось песьню не скрадзеш. Асабліва песьню з наступнай гісторыяй. Мая маці пісала дыплом паводле творчасьці Мікалая Асеева, у якога ёсьць кніга «Аксана», і назвала мяне ў гонар гэтай кнігі. А ў гэтай кнізе быў верш, які мне з маленства чыталі і казалі, што ён пра мяне. І вось Мікола Кандратаў пераклаў яго, а Яраш Малішэўскі напісаў на яго песьню, што сталася апошнім клічнікам у першай частцы.
    Увогуле, творцаў варта было падзяліць паводле ўзросту, каб упэўніцца, што падзяляць іх зусім не абавязкова. Але ж, галоўнае, што эксьперымент удаўся і мой улюбёны прынцып трох «Э» быў выкананы — эстэтычнасьць, энергетычнасьць і эратычнасьць.
    P.S. Усе ўдзельнікі прэзэнтацыя кнігі «ЖываЯ» засталіся жывымі!
Аксана СПРЫНЧАН
24 студзеня


Сайт "БУДЗЬМА РАЗАМ!" http://budzma.org/ (2009)

“Святкуйма беларускае” – адзначаем год Божай Кароўкі!
    У менскім Літаратурным музеі Максіма Багдановіча паэтычны тэатр “АРТ.С” прэзэнтаваў праект “Святкуйма беларускае”. Цягнуцца ён будзе 12 гадоў. 13 студзеня адзначалі год першы 2009 – Год Божай Кароўкі. Тэатр “АРТ.С” ужо праводзіў вечарыны ў задыякальным стылі. “Святкуйма беларускае” – заканамерны працяг.
    Аксана Спрынчан: "12 месяцаў – гэта задыякальны цыкл. Калі думаеш пра 12 гадоў, адразу ўзгадваеш усходні каляндар. Мы вырашылі, што трэба стварыць нешта сваё, а менавіта беларускі каляндар. Гэты год вырашана абвешчыць годам Божай Кароўкі, або Багоўкі, — распавяла Аксана Спрынчан, аўтарка ідэі і вядоўца вечарыны. – Ва ўсім свеце 2009 год лічыцца годам звычайнай каровы, а ў нас яна будзе Божая," - дадала паэтка.
    У святкаванні бралі ўдзел пісьменнікі Мікола Кандратаў, Валярына Кустава, Міраслава Навіш, Сяргей Панізік, Людміла Рублеўская, Мікола Шабовіч, Віктар Шніп, Алена Масла а таксама музыкі Яраш Малішэўскі і Зміцер Сідаровіч. Кожны з іх выканаў свой твор ў гонар Божай Кароўкі.
    Каб парадаваць галоўную гераіню года, падлогу ўсыпалі чорнымі кропкамі і накармілі ўсіх прысутных цукеркамі. Вядоўцы спецыяльна апрануліся як Божыя Кароўкі і пілі з адпаведных філіжанак. Госці імпрэзы, што прынялі ўдзел ў віктарыне і адказалі на пытанні, атрымалі падарункі ад “Будзьма” і Божых Каровак.
    - Якім будзе наступны год? Можа, зялёнай жабкі?
    Аксана Спрынчан: "Далей будзе іншы час ды іншыя жывёлы, але ўсе яны будуць абавязкова беларускія."
    Удзельнікі імпрэзы мусілі распавесці верш і гісторыю, прысвечаныя багоўцы (божай кароўцы). Практычна ўсе творы, што гучалі падчас сустрэчы, былі па-дзіцячы наіўнымі з лёгкім адценнем гумару.
    Па словах паэткі Валярыны Куставай, у большасці ўдзельнікаў не было вершаў пра божых каровак, што прымусіла іх перад удзелам у імпрэзе выканаць своеасаблівае хатняе заданне і прысвяціць адзін са сваіх твораў сімпатычнай казюрцы. Вядучыя, у якасці якіх выступілі Аксана Спрынчан і Алена Масла, дзякуючы каляроваму адзенню таксама пераўвасобіліся ў божых каровак.
Навіны "Будзьма!"
14 студзеня


2011   2010   2009   2008