Гісторыі пры свечках

Зоркі

Колеры.Шэры

Колеры.Зялёны

Колеры.Сіні

Колеры.Чырвоны

Колеры.Белы

Колеры.Жоўты

Места

Мястэчка

Вёска

Хутар

Кветкі

Неба

Агонь

Горы

Грыбы

Мёд

Камяні

Ручнікі

Дрэвы

Дарога

 
Сакральная Беларусь

Сустрэча дваццаць другая: Гісторыі пры свечках (фота)

У сталічнае бібліятэцы імя Цёткі, што на бульвары Талбухіна, прайшла літаратурная імпрэза "Гісторыя пры сьвечках" паэтычнага тэатра "Арт.С". Рэгіна Багамолава, Серж Мінскевіч, Антаніна Хатэнка, Максім Клімковіч, Ірына Клімковіч, Альжбэта Малішэўская-Спрынчан. Людка Сільнова і аўтар гэтых радкоў расказвалі і чыталі свае містычныя, рамантычныя і старшныя гісторыі. Вядоўцамі на вечарыне выступілі Аксана Спрынчан і Яраш Малішэўскі.
Містычныя, страшныя, рамантычныя "Гісторыі пры сьвечках" апаведзеныя, ніхто, дзякуй богу, не згарэў... Уражаньняў стане на ўсе цёмныя і сьветлыя вечары.

Сустрэча дваццаць першая: Зоркі

Кожны беларус — гэта паэт, кожны паэт — зорка! Такую назву мае фотарэпартаж Анатоля МЯЛЬГУЯ з імпрэзы "Сакральная Беларусь. Зоркі", змешчаны на старонках выдання "Новы час".


Сустрэча дваццатая: Колеры. Шэры (фота)


Сустрэча дзевятнаццатая: Колеры. Зялёны (фота)


Сустрэча васямнаццатая: Колеры. Сіні (фота)

  Уражаннямі пра свой выступ на вечарыне "Сакральная Беларусь. Колеры. Сіні" і асацыяцыямі, звязанымі з сінім колерам, падзяліўся Віктар ШНІП
  18.03.2016. У бібліятэцы імя Цёткі паэтычны тэатр "Арт.С" прадставіў паэтычна-міфалагічны праект "Сакральная Беларусь". Гэта была ўжо васямнаццатая імпрэза. Яна была прысвечана сіняму колеру. Вядоўцы Аксана Спрынчан і Яраш Малішэўскі давалі слова Віцы Трэнас, Алесю Емяльянаву, Таццяне Пратасевіч, Юрасю Пацюпу, Ірыне і Максіму Клімковічам. Я выступаў па ліку другім і, баючыся, што наш спектакаль можа па часе хутка скончыцца (некалькі выступоўцаў прыхварэла), прачытаў два вялікія вершы (звычайна адзін) — "Люты Рыгора Барадуліна" і "У сінім свеце". Распавядаючы пра Рыгора Іванавіча, узгадаў, як яму прыносіў у выдавецтва ў школьных сініх сшытках вершы, напісаныя сінімі чарніламі на сініх лінейках. Калі ў Барадуліна сабралася маіх сшыткаў з дзясятак, ён паклікаў мяне дахаты, каб пагаварыць пра творы. Успрымаючы Рыгора Іванавіча як свайго настаўніка, я чакаў, што вершы мае будуць скрэслены чырвонымі чарніламі, як гэта рабілі ў школе настаўнікі, але над многімі вершамі стаялі толькі сінія крыжыкі. Гэта азначала, што гэтыя творы Барадуліну спадабаліся. Пазней і я пачаў ставіць сінія крыжыкі або мінусы над чужымі творамі, якія даваліся мне на ацэнку.
  Сіні колер для мяне— святы колер, бо ў яго былі пафарбаваны дзверы царквы, у якую я ўпершыню ў пяць гадоў зайшоў з бабуляй Ганнай у Крывічах, дзе пахаваны мой дзед Міхась…



Сустрэча сямнаццатая: Колеры. Чырвоны (фота)


Сустрэча шаснаццатая: Колеры. Белы (фота)


Сустрэча пятнаццатая: Колеры. Жоўты (фота)


Сустрэча чатырнаццатая: Места


Сустрэча трынаццатая: Мястэчка


Сустрэча дванаццатая: Вёска


Сустрэча адзінаццатая: Хутар


Сустрэча дзясятая: Кветкі


Сустрэча дзявятая: Неба


Сустрэча восьмая: Агонь


Сустрэча сёмая: Горы


Сустрэча шостая: Грыбы


Сустрэча пятая: Мёд


Сустрэча чацвертая: Камяні (2012) (фота)


Сустрэча трэцяя: Ручнікі (2012) (фота)


Сустрэча другая: Дрэвы (2011) (фота)


Сустрэча першая: Дарогі (2011) (фота)

  Новы паэтычна-міфалагічны праект "Сакральная Беларусь" паэтычнага тэатра Арт.С распачаўся 28 кастрычніка 2011 года з сустрэчы, усе выступы якой былі аб'яднаны тэмай дарогі.
  Толькі распачаўшыся, праект знайшоў жывы водгук у гледачоў Арт.С. Пра тое, што адбывалася на вечарыне, цудоўна распавяла ў сваім ЖЧ блогерка ja-zniczka, яе рэцэнзію і публікуем тут.

  "Добры дзень i добрай дарогi," - сустрэлi мяне i iншых слухачоў Аксана Спрынчан i Яраш Малiшэўскi ў бiблiятэцы iмя Цёткi. Такi пачатак невыпадковы: бо сёньня мелася адбыцца вечарына паэтычнага тэатру "Арт.С" з паэтычна-міталягічнага праэкту "Сакральная Беларусь" - "Дарогi". Сакральныя крынiцы, сакральныя камянi, сакральныя дарогi...
  Шмат выступоўцаў, кожны зь якiх паспрабаваў распавесьцi пра дарогi ў сваiм жыцьцi так, каб гэта было цiкава, каб выклiкаць у слухача ўсьмешку цi прапанаваць яму задумацца. І наколькi ж шмат выявiлася дарог!
  Вiктар Шнiп, рэдактар "Мастацкай лiтаратуры", распавёў пра дарогi памiж бацькам i мацi, дарогу ў ложак, у горад i ў вёску, нарэшце, пра дарогу ў Рым. За iм Натальля Бучынская нагадала нам пра дарогi, якiя можна сустрэць у клясiкаў лiтаратуры: i строгiя, празрыстыя, звонкiя i чыстыя; i чароўна-прамянiстыя, сьветлыя, ясныя; i бiтыя, мулкiя; i ганебныя, турботныя. Псiхолагi ходзяць настраёвымi дарогамi, а фiлосафы - многадумнымi. Вось такi цiкавы вынiк.
  Далей выступаў Серж Мiнскевiч, нястомнны вандроўнiк. Ён прасьпяваў сваю знакамiтую песьню "Трамвайны рок-энд-ролл", якая дужа падняла настрой. I дарэчы высказаў слушную думку аб тым, што чалавек заўсёды вандроўнік, бо пайсьці ў краму - таксама вандроўка. Сапраўды цiкава, га?
  Каб крыху разварушыць слухачоў, Аксана i Яраш прапанавалi iм лiтаратурную вiктарыну, пра дарогi паэтычныя. Я запомнiла 4 пытаньнi, якiя прапаную i вам:
  1. У каго з сучасных паэтаў ЖЖ называецца "Via est vita - Дарога - гэта жыцьцё"?
  2. Хто напiсаў кнiгу "Доўгая дарога дадому"?
  3. Хто з сучасных аутараў напiсау "Лясную дарогу"?
  4. Якая дарога ёсьць самай кароткай?
  Я зь лёгкасьцю адказала на тры пытаньнi i атрымала прыз-спакусу :) - батоньчык "Вiтоша". А вам як - i таго лягчэй ;)?
  Далей выступаў Максiм Клiмковiч. Ён распавёў вельмi цiкавыя гiсторыi са свайго дарожнага жыцьця - сам працаваў у дарожна-будаўнiчай сьферы. Раскажу аб тым, што найбольш запомнiлася мне:
  Давялося Максiму будаваць частку дарогi Масква-Брэст, пад Кобрынам, у мястэчку Дыбін, дзе ён упершыню сустрэўся з палешукамi. I здарылася такая гiсторыя:
  Мясцовыя паскардзiлiся, што зьнiкаюць качкi ды гусi. Вiнаватыя, вядома ж, дарожнiкi, як прышлыя. Давялося расьсьледваць, у вынiку чаго стала вядома, што мясцовыябылыя зэкi ўвечары выходзiлi на луг са скрыняй, у якую клалi хлеб i падпiралi крышку палкай, кшталту, мышалоўкi. Гусi з качкамi i забягалi туды паласавацца. Такая вось вячэра :).
  Але ж ня толькi зэкi былi злодзеяватымi. Вы б чулi, як трэба было сьпiсваць знаходзячуюся на баланьсе газавую плiту!
  * * *
  На вечарыне было вельмi весела, але i пазнавальна. I ў гэтым сэньсе вельмi цiкава было паслухаць Iрыну Клiмковiч, якая расказала аб мiта-паэтычным сэньсе дарог, розных забабонах зьвязаных зь iмi, i Вячаслава Раковiча. Вось вы, напрыклад, ведалi, што слова "шлях" паходзiць ад нямецкага "шляхэн" = вайсковы паход (чытала аб гэтым у сувязi са шляхцiчамi). Але ўжо зусiм запамятавала, што на Беларусi заўжды лiчылася, што дарогi будавалі волаты i князi. Дарога - чужая прастора. Тут як жабракі, старцы (іх выгляд, па верваньнях, прымаў Бог); так і нячысьцікі. На дарогi прыносiлi ахвяраваньнi; клалi палотны, каб жабракi маглі сшыць зь iх сабе мех.
  Вячаслаў Раковіч, геолаг, распавёў пра балотныя аплiкацыi на твар, пра дарогi балотныя, пра скарбы ў iх, пра сакральныя месцы ля балотных сьцежак i сакрэтныя дарогi,якiя ведалi толькi мясцовыя жыхары. Расказаў пра тое, як можна выбiрацца з балота, i зьвярнуў асаблiвую ўвагу на тое, што там, дзе сьвежыя расьліны, там глыбіня. Балоты - гэта наша жыцьцё i наш шлях. Ай-да, у балота ))!
  Караценькiя i ня вельмi дарогi свайго жыцьця ўзгадалi Рагнед Малахоўскi i Зьмiцер Сiдаровiч. Зьмiцер нават прасьпяваў дзьве жартаўлiвыя песенькi пра дарогу, як шлях ад аднаго чалавека да другога.
  Свае вершы пачыталi Юлiя Новiк i Алесь Емельянаў. А Анатоль Зэкаў, якi ўмее распавядаць пра сур'ёзнае весела i пра вясёлае сур'ёзна, расказаў цiкавыя байкi.