|
АБВесткі - Архіў 2009 26.12.2009 У іншым стылі
Публікацыяй нарачанскіх імпрэсій у дванаццатым нумары часопіса "Полымя" паэт Рагнед Малахоўскі паказаў, што ён можа пісаць у іншым стылі. Тыя, хто ведае паэзію Рагнеда, не пазнаюць яго. Таму шукайце № 12 "Полымя" і па-новаму знаёмцеся з творчасцю ўдзельніка паэтычнага тэатра. Дарэчы, кнігу вершаў Рагнеда Малахоўскага "Беражніца" можна цяпер спампаваць у фармаце PDF — http://kamunikat.org/halounaja.html?pubid=13216. 25.12.2009 Са святам!
Сёння каталікі ўсяго свету святкуюць адно з найвялікшых хрысціянскіх святаў — Нараджэнне Хрыстова. Паэтычны тэатр Арт.С віншуе вернікаў каталіцкай канфесіі з гэтым днём, жадае святла ў сем'ях, міру, дабрабыту і каляднага настрою. Няхай надыходзячы новы год прынясе ўпэўненасць у заўтрашнім дні і дасць сілы вытрымліваць усе жыццёвыя выпрабаванні. 22.12.2009 Прэзентацыя фільма
У выставачным комплексе "Белэкспа" на праспекце Пераможцаў у Мінску на кірмашы "Нараджэнне Хрыстова" адбудзецца прэзентацыя дакументальнага фільма "Навагрудская Галгофа", знятага Інфармацыйным агенцтвам Беларускай праваслаўнай царквы па сцэнару Зміцера Арцюха і рэжысёра Святланы Дземчанка. Аператар Уладзімір Хромаў. 29 снежня ў 16 гадзін можна будзе сустрэцца з аўтарамі і героямі фільма, набыць дыскі і кнігі. Чакаем на кірмашы. 18.12.2009 Кнігі
У выдавецтве "Мастацкая літаратура" выйшла кніга для дзяцей "З Новым годам". У ёй змешчаны вершы як знакамітых беларускіх паэтаў — Ніла Гілевіча, Сяргея Грахоўскага, Рыгора Барадуліна, так і маладых, сярод якіх Вера Бурлак і Аксана Спрынчан. У серыі "Бібліятэка саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменніка" выдадзены зборнік сучаснай жаночай беларускай прозы "Пакахай мяне, калі ласка...", у які ўвайшла беларуская энцыклапедыя пачуццяў "Хата для Моўчы" ад Аксаны Спрынчан. 17.12.2009 "БЛАКІТНЫ СВІН І ЯМУ ПАДОБНЫЯ" ў выстаўнай залі
паэтычнага тэатра Арт.С
На імпрэзе "Культурныя формы" прайшла выстава беларускіх коміксаў, прысвечаных Блакітнаму Свіну — сімвалу антыгламурнай літаратурнай прэміі суполкі "Літаратурнае прадмесце", якая ўручаецца за нонканфармізм і здольнасць захаваць творчую "самасць". Кіраўнік суполкі, пісьменніца Людміла Рублеўская так апісала гэты персанаж: "Блакітны Свін — беларуская птушка шчасця. У яго скура рамантычнага і наіўнага колеру неба, а пад ёю хаваецца дыхтоўнае тутэйшае сала з белымі і чырвонымі праслойкамі. Блакітны Свін падазрае, што многія пры поглядзе на яго ўяўляюць дзяльбу кабанчыка, але па сваёй шчырай рамантычнай натуры (і некаторай таўстаскурасці) у гэта ўсё-ткі не верыць і заўжды гатовы да любых авантураў і новых знаёмстваў. Ён аптыміст, але ведае, што праўдзіваму пісьменніку трэба час ад часу ўпадаць у дэпрэсію. Блакітны Свін — экстравагантны, трохі брутальны, але вельмі ўдалы вобраз, які цалкам можа стацца архетыпам. Тут і авангард, і нацыянальная традыцыя, і вялікія магчымасці для фантазіі". Творы, прадстаўленыя ў нашай віртуальнай галерэі, былі аб’яднаныя ў электроннай кнізе коміксаў, якую атрымалі наведвальнікі імпрэзы "Выявы-2009". Ідэя стварэння коміксаў — Юлія Новік, распрацоўка і выданне электроннай кнігі — Юлія Новік і Віка Трэнас (прома-група ВЮ). Аўтары коміксаў — Даша Бельская, Алёна Беланожка, Іна Панамарчук, Данііл Жугжда і Васіль Паўлініч — маладыя мастакі, і кожны дадаў нешта сваё у вобраз Блакітнага Свіна. 16.12.2009 Інтэрв'ю Аксаны Спрынчан
Дырэктарка паэтычнага тэатра Арт.С Аксана Спрынчан дала інтэрв'ю карэспандэнтцы 1-ага канала беларускага радыё Валянціне Стэльмах. Па словах Аксаны, атрымалася цікавая размова пра жыццё, літаратуру, падзеі мінулага года, імпрэзу "Год Зялёнай Жабкі", што мае адбыцца 12 студзеня ў Музеі Максіма Багдановіча. Слухайце сёння праграму "Дыялогі аб спрадвечным" на 1-ым канале беларускага радыё ў 22.30. 15.12.2009 Фотаальбом
З'явіліся новыя фотаздымкі: культурныя формы (дзявочнік, 06.11.2009), мама (сентыментальная вечарына, 16.10.2009), лёгкасць успрымання (прэзентацыя фотавыставы 24.04.2009), восень і іншыя коткі (вечарына-фарс, 23.09.2008). 14.12.2009 2010 - дзея першая
Паважаныя наведвальнікі, у раздзеле "Праграма" з’явіўся расклад вечарын на першае паўгоддзе 2010 года. Спіс мерапрыемстваў (час і месца) магчыма будзе ўдакладняцца. Сачыце за навінамі. 12.12.2009 Пад крылом нябеснага анёла
Працягваецца сумесны праект Арт.С і Сацыяльнага аддзела Мінскай епархіі "А верш імкнецца да нябёсаў". Вечарына, якую мы прадстаўляем на кірмашы "Нараджэнне Хрыстова" будзе мець назву "Пад крылом нябеснага анёла". Яна прысвячаецца анёлам-ахоўнікам, якіх Бог дае кожнаму чалавеку пры хрышчэнні. У вечарыне, што адбудзецца 27 снежня ў 17 гадзін прымаюць удзел: з уступным словам айцец Алег Шульгін і сакратар саюза сястрынстваў міласэрнасці Беларускай Праваслаўнай Царквы Алена Зенкевіч, пісьменнікі Тацяна Будовіч, Аксана Спрынчан, Алена Масла, журналістка Наталля Пахамовіч, скрыпачка Вера Дземчанка, а таксама творцы, запрошаныя Сацыяльным аддзелам. Вядоўцы Зміцер Арцюх і Рэгіна Багамолава. Месца правядзення — выставачны комплекс "Белэкспа" на праспекце Пераможцаў, 14. Дарэчы, можна будзе набыць кнігу "Навагрудская Галгофа" пра святара-пакутніка Заходняй Беларусі Мікалая Нядзведскага. 10.12.2009 Публікацыя ў "Ліме"
У газеце "Літаратура і мастацтва" № 46 за 4 снежня надрукавана падборка паэта Зміцера Арцюха, якая пачынаецца з верша "ВКЛ" (усяго надрукавана 7 вершаў). Раю звярнуць увагу — http://www.lim.by/materiali_izdaniy/zmtcer_artcyuh_staronka_8. 08.12.2009 Філасофія арыгінальнасці
На сайце "Родныя Вобразы" з'явілася вельмі цікавая рэцэнзія Юліі Новік на кнігу вершаў Аксаны Спрынчан: "Уражанне ад першага прачытання, дакладней, прагортвання кнігі Аксаны Спрынчан "Жывая" — лірычная гераіня пастаянна ўжывае каву, ставіць крыжыкі і малюе сняжынкі. Аднак адразу ж захацелася і нешта занатоўваць, аналізаваць. Адчуванне таго, што кніга надзвычай цікавая і вартая, пацвердзілася пры другім і трэцім уважлівым прачытанні. Тры лісты выпісаных прыкладаў, але патрачанага часу не шкада — такая кніга адкрываецца ўспрыманню пры кожным звяртанні, прычым узбагачае зноў і зноў..." 07.12.2009 Калядныя сустрэчы
Бібліятэка Цёткі прадстаўляе 15 снежня ў бібліятэцы Цёткі (вул. Талбухіна, 12а) грамадскае аб'яднанне "Супрацоўніцтва дзелавых і творчых жанчын" ладзіць літаратурна-музычную вечарыну "Калядныя сустрэчы". Пачатак а 18.00. 06.12.2009 Рэпертуар
Да завяршэння падыходзіць працэс планавання вечарын Арт.С на першую дзею 2010 года. Ён будзе канчаткава зацвержданы 27 снежня. Рэпертуар абяцае быць цікавым і насычаным і не толькі на тэмы, але і на выступоўцаў і вядучых. У спісе прыкладна 12 арт-сустрэч. Акрамя Зміцера Арцюха і Аксаны Спрынчан, Вадзіма Клімовіча і Рэгіны Багамолавай да глядачоў упершыню выйдуць вядоўцы Тацяна Барысюк, Алена Масла, Рагнед Малахоўскі, Мікола Кандратаў. Большасць вечарын пройде на галоўнай пляцоўцы ў бібліятэцы Цёткі. Будуць вечарыны і ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча і ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы горада Навагрудак. 03.12.2009 Новы праект
Паэтычны тэатр Арт.С пачаў працаваць над новым праектам. Ён будзе мець назву "Сем цудаў Беларусі" і павінен стартаваць у лютым 2010 года на галоўнай пляцоўцы. Гэта будзе чацвёрты доўгатэрміновы праект пасля "12 сузор’яў", "Святкуйма беларускае", "А верш імкнецца да нябёсаў". Першы Арт.С цэлы год праводзіў у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча, другі стартаваў у студзені 2009 і фінішуе ў 2020-ым, трэці — безтэрміновы, праводзіцца сумесна з сацыяльным аддзелам Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы. "Сем цудаў Беларусі" — гэта сем вечарын пра найбольш адметныя каштоўнасці нашай краіны. Жаданне рабіць нейкі праект выказаў галоўны музыка Арт.С Яраш Малішэўскі, дырэктар Зміцер Арцюх прыдумаў што гэта будзе за праект. Да ідэі далучылася дырэктарка Аксана Спрынчан і ўсе ўтрох прыдумалі асноўныя хады рэалізацыі задуманага. Падрабязнасці чытайце на нашым сайце. 30.11.2009 Вясна ў кароткім паліто...
Кніга вершаў Зміцера Арцюха на kamunikat.org — http://kamunikat.org/knihi.html?pubid=13036. У сваёй першай кнізе “Вясна ў кароткім паліто...” аўтар параўноўвае каханне з порамі года. Гэта і вясна, калі нараджаецца пачуццё, і лета, калі яно развіваецца, і восень, калі згасае, і зіма, калі яго прыходзіцца чакаць. Але, як і ў прыродзе, у жыцці таксама бывае вясна зімой і зіма летам. Назіраючы за гэтым, паэт уступае ў барацьбу з лёсам за права штохвілінна жыць вясной. 26.11.2009 Плакат
Як паведаміла нашым "АБВесткам" дырэктарка студыі "Кружева" (афармленне і дызайн святаў) Святлана Кухлеўская: "Заканчваецца падрыхтоўка да друку буклета і плаката Паэтычнага тэатра Арт.С. Плануецца, што яны, як і каляндарыкі, будуць надрукаваны тыражом 1000 экзэмпляраў". Убачыць паліграфічную прадукцыю можна будзе пад Новы год. Мы удзячны кіраўніцы студыі за дапамогу і за ідэі па супрацоўніцтву, спадзяемся на мацаванне партнёрскіх і сяброўскіх стасункаў. 25.11.2009 Вершаспеў "Дівчина з легенди"
Вечарына ўкраінскай паэзіі. Кампазіцыя паводле раману ў вершах "Маруся Чурай" украінскай паэткі Ліны Кастэнка. · Выконвае артыстка драмы Людміла Баяўчук. · Музычнае афармленне - Святлана Уланоўская. Гістарычны раман у вершах вядомай украінскай паэткі Ліны Кастэнка "Маруся Чурай" быў апублікаваны ў 1982 годзе. Яго тэма і сюжэт узяты з жыцця легендарнай песенніцы і паэткі Марусі Чурай, якая жыла ў ХVII стагоддзі і сваімі песнямі ўздымала дух украінскага казацтва. У 1985 годзе на кіеўскім тэлебачанні быў зняты цыкл перадач пра славутую паэтку Марусю Чурай, у якіх прымалі ўдзел Народная артыстка Украіны Ніна Матвіенка, а таксама выпускніца тэатральнай студыі пры Кіеўскім акадэмічным тэатры імя Івана Франко Людміла Баяўчук, зараз артыстка драматычнага тэатра, выкладчык рэжысуры і майстэрства акцёра ў БДУКМ - аўтарка гэтай імпрэзы. Вечарына адбудзецца 11.12.2009 года. Пачатак а 18:30. Запрашаем усіх, хто любіць украінскую паэзію і песню. 23.11.2009 СМІ пра нас
Радыё "Свабода": "Тэатр АРТ.С — гэта артыстычная свабода". Пра дзейнасць тэатра Міхасю Скоблу расказала паэтка Аксана Спрынчан. 22.11.2009 КНІЖНАЯ ПАЛІЧКА на сайце Паэтычнага тэатра Арт.С
Сайт ART-S.BY прадстаўляе сваім наведвальнікам новую рубрыку "Кніжная палічка". Там вы знойдзеце кнігі, аўтарамі якіх з'яўляюцца ўдзельнікі нашага паэтычнага тэатра. Пачынаем мы нашу палічку выданнямі Аксаны Спрынчан: "Вершы ад А.", "ЖываЯ", "Дарога і Шлях". Кніжкі можна спампаваць у фарматах DOC альбо RTF. Таксама прадстаўлены вокладкі і некаторыя старонкі ў графічным фармаце JPG, па кожнай кнізе ёсць карысныя спасылкі. 21.11.2009 Віншуем Марыю Захарэвіч
Сёння дзень нараджэння святкуе народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч, якая не толькі ўдзельнічае ў нашых вечарынах (апошняя вечарына, у якой прыняла ўдзел Марыя Захарэвіч, "Мама"), але і рыхтуе да выступу студэнтак, падказвае як лепш арганізаваць вечарыны. Так дзякуючы Марыі Захарэвіч у Арт.С выступалі Юлія Есьман і Аляксандра Ціханава, якія ўдзячны Марыі Георгіеўне за навуку і віншуюць яе з днём нараджэння. Мы таксама далучаемся да гэтых віншаванняў і жадаем нашай ганаровай удзельніцы здаро'я, даўгалецця і творчых поспехаў. Хацелася б часцей бачыць вас на нашых імправізаваных спектаклях. 20.11.2009 ВЫЯВЫ-2009
Прома-група Юліі НОВІК і Вікі ТРЭНАС прадстаўляе: 5 снежня (субота) у 18.00 у Тэатры рускага рамансу (вул. Чыгуначная, д. 27, корп. 2) штогадовы літаратурна-мастацкі праект "Выявы-2009" - спалучэнне візуальнага, музычнага і літаратурнага мастацтва. Заўважце нас - і Вас заўважаць! Вас чакае "Дыялог зорак": · Людміла Рублеўская і Вераніка Шніп, · Віктар Жыбуль і Джэці, · Уладзімір Арлоў і Андрэй Хадановіч, · Анатоль Івашчанка і Усевалад Сцебурака, · Алёна Беланожка і Маргарыта Аляшкевіч, · Барды Ната Пушкарова і Паша Кузіч, А таксама: · "Госць на біс" - зорка ўсходняга танца, паэтка Ганна Федарук, · "Спецыяльны госць" - вядомы блюзмэн Юры Несцярэнка, · "Дэбют Выяваў"- фотамастак і паэтка Ірына Агеева. У праграме - прэзентацыя творчасці мастака Аляксея Раўскага (Беларусь - Францыя) і дэма-фільм Джонатана Дрыскола (Канада) пра беларускі рыцарскі рух. Кошт квітка 7000 бел. руб. Даведка і заказ квіткоў па тэл. +37529-5607793, +37529-1354495 або праз e-mail: vuavu@list.ru. Увага! Кожны наведвальнік атрымае ў падарунак унікальную самаробную электронную кнігу коміксаў "Блакітны Свін і яму падобныя". Не прапусціце! Каардынатары праекта: Юлія Новік - Тэл. +37529 5627427, +37529 3497398, E-mail: novik.julia@gmail.com; Віка Трэнас Тэл. +37529 5607793, +37529 1354495, E-mail: trenas007@gmail.com. Асобная падзяка нашым сябрам, якія забяспечылі тэхнічную падтрымку: дызайнеру Дар'і Бельскай (dariabelska.ask@gmail.com, дызайн інтэр'ера і паліграфічнай прадукцыі) - лагатыпы, афішы, вокладку дыска коміксаў нашай прома-групы стварала менавіта Дар'я; дызайн-студыі PIX http://pix.by (распрацоўка і рэдызайн сайтаў, фірмовы стыль); прафесійнаму фотасалону "FotoMAX studio. Kodak ProFoto Центр" (вул. Рэвалюцыйная 1, тэл. (017) 306-21-85, (017) 306-21-88).
Штогадовы некамерцыйны літаратурна-мастацкі праект "Выявы" з'яўляецца ініцыятывай наймаладзейшага пакалення беларускіх творцаў, якія працуюць у самых розных відах мастацтва (літаратуры, музыцы, тэатры, фатаграфіі, жывапісе, кіно, танцы) і яднаюцца дзеля стварэння актуальнай культурнай прасторы, адкрытай для ўсебаковага супрацоўніцтва з новымі талентамі. Сёлета ў падрыхтоўцы "Выяваў" задзейнічана болей за дваццаць (!) творцаў, сярод якіх - пісьменнікі, мастакі, фатографы, дызайнеры, рэжысёры, музыканты. "Выявы" чакаюць новых адкрыццяў і запрашаюць далучыцца ўсіх цікаўных да стварэння прасторы прафесійнага мастацтва. 19.11.2009 Навагрудская Галгофа
Рэжысёр Інфармацыйнага агенцтва Беларускай праваслаўнай царквы Святлана Дземчанка заканчвае мантаж дакументальнага фільма “Навагрудская Галгофа”. Ідэя фільма належыць Зміцеру Арцюху, сцэнарый пісалі Зміцер Арцюх і Святлана Дземчанка, здымаў фільм аператар Уладзімір Хромаў, тэкст начытваў заслужаны артыст Беларусі Віктар Манаеў. Кіраўнік творчай групы – Аляксандр Якуцік. Першая прэм’ера запланавана ў гістарычнай сталіцы Беларусі – Навагрудку – у снежні-студзені 2009-2010 года, другая ў Мінску ў сакавіку-красавіку 2010-га. Плануецца, што фільм выйдзе на трох мовах: рускай, беларускай і англійскай. 18.11.2009 Настаўніцкая праца Наталлі Пушкаровай
Удзельніца Арт.С, паэтка і бард Наталля Пушкарова, падчас навучання на апошнім курсе БДПУ, праходзіць педагагічную практыку ў мінскай гімназіі №2, выкладае беларускую мову і літаратуру і польскую мову. Па словах Наталлі, гэта праца ёй даспадобы. Жадаем, каб Наталліны ўрокі абуджалі цікавасць да беларускага слова, і каб вучні радавалі Наталлю. 17.11.2009 ВІНШУЕМ Тацяну Пратасевіч!
Сёння святкуе Дзень народзінаў паэтка, удзельніца Паэтычнага тэатра Арт.С, арганізатарка серыі імпрэзаў "А верш імкнецца да нябёсаў" і цудоўнай паездкі ў Ліпавую Калоду Тацяна Пратасевіч. Ад усёй душы віншуем Тацяну і жадаем ёй творчых і жыццёвых поспехаў, здароўя, радасці, высокага палёту фантазіі. 16.11.2009 Кнігі ўдзельнікаў Арт.С на Камунікат
"ЖываЯ" — Аксана Спрынчан — http://kamunikat.org/knihi.html?pubid=12946 "Вершы ад А." — Аксана Спрынчан — http://kamunikat.org/knihi.html?pubid=12965 "Вершы і зоркі" — Мікола Кандратаў — http://kamunikat.org/knihi.html?pubid=12983 15.11.2009 Выстава ў бібліятэцы Цёткі
17 лістапада а 18.00 у бібліятэцы Цёткі адбудзецца адкрыццё выставы выцінанак Алены Шаліма і Наталлі Гамаюнавай "Папяровыя ўзоры". Адчуць прыгажосць сіметрыі ўзораў традыцыйнага беларускага рамяства можна ў бібліятэцы Цёткі да 17 снежня (вул. Талбухіна, 12а; пн-чц 10.00—20.00; сб, ндз 10.00—18.00). 14.11.2009 Вершы ў "Дзеяслове"
У 42-ім нумары часопіса "Дзеяслоў" надрукаваныя нізкі вершаў удзельнікаў Арт.С Аксаны Спрынчан "Усплёск самоты" і Міколы Кандратава "Беларускі крыж". Віншуем Аксану Спрынчан і Міколу Кандратава з гэтай падзеяй. 13.11.2009 Дзякуй за тэхнічную падтрымку
У студыі "Кружева" надрукавалі каляндарыкі Паэтычнага тэатра Арт.С на 2010 год, дызайн якіх быў распрацаваны Вадзімам Клімовічам. Арт.С удзячны студыі "Кружева" і асабіста Святлане Кухлеўскай за тэхнічную падтрымку. 12.11.2009 Інтэрв'ю Юліі Новік
На сайце "Родныя вобразы" (rv-blr.com) з'явілася цікавае інтэрв'ю паэткі Юліі Новік — удзельніцы паэтычнага тэатра Арт.С. Юля расказвае пра свой першы зборнік вершаў, пра творчасьці, пра сімвалы і вобразы з вершаў, пра свае захапленні, пра свае погляды на стасункі Беларусі і Францыі і іншыя цікавыя рэчы. Поўны тэкст, калі ласка, чытайце тут. 10.11.2009 Першая выстава ў віртуальнай галерэі Арт.С
ART-S.BY распачынае новую рубрыку "Выставы". Першая онлайн галерэя — фота паэта Рагнеда Малахоўскага. У ёй аўтар адлюстроўвае сваё Нарочча і стаўленне да яго. Упершыню гледачы пабачылі "Нарачанскія чары" ў бібліятэцы Цёткі ў траўні 2007 года. Сёння з імі можна сустрэцца зноў у віртуальнай выставачнай зале Арт.С. Водгукі можна дасылаць на электронны адрас box@art-s.by альбо пакідаць тут. Прыемнага прагляду. 09.11.2009 Удзел у "Лістападзіку"
Аксана Спрынчан і Яраш Малішэўскі прымуць удзел у фестывалі дзіцячага кіно "Лістападзік". 17 лістапада ў кінатэатры “Перамога” будзе дэманстравацца фільм "Жабкі і рапухі". Перад яго пачаткам, прыкладна ў 11.30 выступяць Аксана і Яраш. Калі гаварыць пра “дарослае” кіно і ўдзельнікаў Арт.С, то вядома, што на адкрыццё фестывалю "Лістапад" запрошана народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч, якая знялася не ў адной кінастужцы. 08.11.2009 Падборка
У 10 нумары часопіса “Полымя” надрукаваны вершы паэткі Юліі Новік пад назвай "Святло грэецца". Як прызналася аўтарка: "Гэта мой восеньскі настрой. Гэта і самота, і дождж, і Няміга…" Усяго змешчана дзевяць вершаў. 07.11.2009 Прынялi ў саюз пісьменнікаў
У чацвер паэта Міколу Кандратава на падставе двух кніг "Возера Рудакова" і "Вершы і зоркі" прынялі ў Саюз беларускіх пісьменнікаў. Рэкамендацыі далі вядомыя беларускія творцы Леанід Дранько-Майсюк, Людміла Рублеўская і Эдуард Акулін. Мы віншуем удзельніка тэатра Арт.С з гэтым дасягненнем і жадаем творчых узлётаў на ніве беларускай літаратуры. 06.11.2009 Фота
Завершана стварэнне фотаальбома праекта 12 сузор'яў. На адпаведнай старонцы глядзіце спасылкі насупраць назваў задыякальных вечарын. Прыемнага прагляду. 30.10.2009 Дырэктар пераязджае
Сёння Зміцер Арцюх звольніўся з пасады старэйшага карэспандэнта часопіса “Промышленная безопасность” і неўзабаве пераязджае жыць у гістарычную сталіцу Беларусі – Наваградак. Гэта паспрыяе пашырэнню дзейнасці Арт.С у нашай краіне. Там будзе створаны, так бы мовіць, галоўны філіял. Зміцер будзе працаваць журналістам у Навагрудскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы, якая выпускае сваю газету, радыёперадачы, кнігі, а таксама стварае тэлестудыю. Епархія вядзе працу ў наступных раёнах Гродзенскай вобласці: Навагрудскім, Карэліцкім, Лідскім, Слонімскім, Іўеўскім, Дзятлаўскім, Ашмянскім, Смаргонскім, Астравецкім. У перспектыве плануецца, што ва ўсіх гэтых гарадах пройдуць гастролі нашага паэтычнага тэатра. 28.10.2009 Падтрымка
Працягваецца праца па стварэнні рэкламнай паліграфічнай прадукцыі Арт.С (плаката, буклета, каляндарыкаў). Матэрыялы амаль падрыхтаваны, засталося іх толькі падправіць і раздрукаваць. Зробяць гэта ў студыі Святланы Кухлеўскай, якая займаецца афармленнем і дызайнам урачыстасцяў. Там працуюць сапраўдныя прафесіяналы, якія з любой урачыстасці могуць стварыць незабыўнае свята. Пошта студыі еўрадом "Кружева" – studio-k@tut.by. Арт.С удзеячны Святлане Кухлеўскай за інфармацыйную падтрымку. 27.10.2009 НОВЫ ОНЛАЙН ПРАЕКТ У МЕЖАХ ART-S.BY — САЙТА ПАЭТЫЧНАГА ТЭАТРА АРТ.С
Адміністратар сайта Вадзім Клімовіч прапанаваў і распрацаваў новую рубрыку "Выставы". Неўзабаве яна павінна з’явіцца на галоўнай панэлі – пасля вечарын і несапраўдных спектакляў. Новая рубрыка – гэта магчымасць віртуальна наведваць выставы (пераважна фотамастацтва) удзельнікаў нашага тэатра, якія экспанаваліся на галоўнай пляцоўцы ў бібліятэцы Цёткі. Чые працы з’явяцца на сайце першымі, пакуль вырашаецца. У спісе ўжо пяць чалавек. Плануецца, што ўсе яны выставяцца ў віртуальнай галерэі Арт.С. Фотаздымкі, малюнкі і іншыя працы будуць экспанавацца ў выстаўнай онлайн-залі безтэрмінова, калі іншае не пажадае аўтар канкрэтнай галерэі. Зразумела, выкарыстоўваць карціны альбо фота можна будзе толькі з дазволу аўтараў. Магчыма, для праекту будзе адведзены спецыяльны кароткі адрас (субдамен) кшталту - gallery.art-s.by. 26.10.2009 Рэпартаж пра айца Мікалая
Галоўная навіна на сайце газеты "Наша ніва" – рэпартаж журналіста Алеся Кудрыцкага "Навагрудская Галгофа". Наведвальнікі веб-рэсурса могуць не толькі пачытаць тэкст, паглядзець фотаздымкі, але і ўбачыць відэасюжэт пра хрэсныя хады з нагоды 70-годдзя пакутніцкай смерці святара Заходняй Беларусі Мікалая Нядзведскага. Фотаздымкі Тацяны Гаўрыльчык, відэа Алеся Кудрыцкага. На сайце змешчаны і водгукі на матэрыял. Іх больш за 30. Вось толькі адзін – Глеба Лабадзенкі: "Алесю, гэта самы бліскучы матэрыял, які я бачыў на сайце НН за апошнія гады!.." 25.10.2009 1000-годдзе Літвы. Святкаванне працягваецца
Гэтымі днямі ў мінскім Палацы мастацтва праходзіць выстава "Міленіум", прысвечаная 1000-годдзю Літвы. На ёй прадстаўлены каля тысячы прац. Першы намеснік старшыні Саюза мастакоў Беларусі Рыгор Сітніца прызнаецца: "Мы мусім не забывацца, што гэта наша супольнае свята. Бо з гэтым народам і з іншымі суседзямі мы прайшлі славутую супольную гісторыю. І гэтая гісторыя не скончылася, а будзе цягнуцца і наступныя 1000 гадоў". У экспазіцыю выставы ўвайшлі жывапісныя, графічныя працы, скульптура. Тут можна паглядзець на інсталяцыі, рэканструкцыю старажытных строяў. Гэта адзін з нешматлікіх выпадкаў, калі на карцінах адлюстраваны бел-чырвона-белы сцяг і Пагоня, а выстава не забаронена. Святкаванне 1000-годдзя Літвы ў Беларусі працягваецца. 27 кастрычніка адбудзецца прэзентацыя альманаха "Літва". У лістападзе пройдуць Дзень паэзіі, літаратурна-мастацкая вечарына "Радзівіліяда", спектакль "Спатканне з Літвой", канцэрт класічнай і дударскай музыкі. 23.10.2009 Новая суполка
Бард Наталля Пушкарова і яе сябры з БДПУ стварылі этна-гістарычную суполку "Нальшаны". Сустрэчы плануецца ладзіць перыядычна ў педуніверсітэце. Пакуль удзел у іх будуць прымаць самі стваральнікі – студэнты БДПУ, але як прызналася Наталля: "Мы адкрыты для ўсіх жадаючых. Назва суполкі абрана не выпадкова, так называлася старажытнае племя, на землях якога маецца значнае для нашай гісторыі месца – Крэва. Гісторыя Беларусі, беларускасць – тыя праблемы, што будуць у цэнтры ўвагі, думаю цікавых, этна-гістарычных сустрэч". 22.10.2009 Канферэнцыя
Паэтка і літаратуразнавец Тацяна Барысюк прыняла ўдзел у 9-ай Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай" (да 70-годдзя філфака БДУ), якая днямі праходзіла ў галоўнай ВНУ краіны. Удзельніца Арт.С выступіла з дакладам "Уплывы на паэзію Пятра Барысюка расійскіх пісьменнікаў 19-20 стагоддзяў". 21.10.2009 Атрымала правы
Удзельніца нашага паэтычнага тэатра Юлія Новік паспяхова (з першай спробы!) здала ўсе экзамены па кіраванні транспартным сродкам і атрымала вадзіцельскае пасведчанне. Арт.С віншуе яе з гэтым дасягненнем. Як заўсёды, засталося толькі набыць сімпатычнае аўто. Жадаем Юліі роўнай дарогі, добрага надвор'я, поспехаў, натхнення і настрою. 20.10.2009 КУЛЬТУРНЫЯ ФОРМЫ
Паэтычны тэатр Арт.С, суполка "Сучасная беларуская літаратура", суполка "Літаратурнае прадмесце", прома-група Юліі НОВІК і Вікі ТРЭНАС прадстаўляюць 6 лістапада 2009 (пятніца) бібліятэка Цёткі (Талбухіна, 12а, ст. м. Парк Чалюскінцаў) “КУЛЬТУРНЫЯ ФОРМЫ” Літаратурна-забаўляльная праграма найпрыгажэйшых дзяўчат-паэтак Формы паэтычныя: Юлія НОВІК, Віка ТРЭНАС - (вершы і канцэпты) Формы танцавальна-паэтычныя: Ганна ФЕДАРУК - (вершы і ўсходні танец) Формы літаратурныя: Ася ПАПЛАЎСКАЯ - (прэзентацыя суполкі http://community.livejournal.com/suc_biel_lit/) Формы музычныя: Таццяна БЕЛАНОГАЯ - (вершы і песні) А таксама выстава коміксаў "Блакітны Свін і яму падобныя" Пачатак у 18.30. Уваход вольны. Інфармацыйная падтрымка: http://vika-trenas.livejournal.com, http://julienovik.unblog.fr, http://art-s.by 19.10.2009 Падзяка
За актыўны ўдзел у духоўна-асветніцкай выставе “Пакроўскі кірмаш” Паэтычны тэатр Арт.С атрымаў Падзяку. Яе ўручылі на афіцыйным закрыцці выставы ў Палацы мастацтва. Падпісалі ўзнагароду старшыня аргкамітэту праваслаўных выстаў Аляксандр Савін і духаўнік іерэй Уладзімір Герасіменка. 18.10.2009 Віншуем Тацяну Барысюк!
Сёння дзень народзін святкуе паэтка Тацяна Барысюк. Нядаўна яна выйшла з дыкрэтнага адпачынку і гэта адразу ж заўважылі нашы гледачы. Тацяна прыняла ўдзел у двух сентыментальных вечарынах "Мама", а ў бліжэйшую пятніцу выступае на моднай вечарыне "Шарай гадзінаю" Мы віншуем Тацяну з днём нараджэння, жадаем заставацца і сентыментальнай і моднай. Чакаем новых вершаў, кніг і выступаў. 17.10.2009 Рамантуем тэатр
Рэканструкцыя Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў Мінску, як мяркуецца, пачнецца ў канцы другога квартала 2010 года. Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара тэатра Іосіф Турко. Паводле яго слоў, архітэктурны праект рэканструкцыі Купалаўскага тэатра быў ухвалены 7 кастрычніка на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры міністэрстве культуры. Аднак пачатак рэканструкцыі дакладна невядомы, таму што пакуль не ўхвалена фінансаванне праекта. Як паведаміў Турко, архітэктурны праект рэканструкцыі распрацаваны па архіўных дакументах. Пад сцэнай плануецца размясціць двухузроўневы рэпетыцыйны пакой, пад адміністрацыйнай часткай тэатра — складскія памяшканні, дзе будуць захоўвацца рэквізіт, дэкарацыі. Цяпер дэкарацыі прывозяцца ў тэатр са склада, размешчанага ў другой частцы горада. Рэканструкцыя будзе весціся ў межах той тэрыторыі, якую займае тэатр цяпер. 16.10.2009 Выстава
Сёння Літаратурны музей Максіма Багдановіча і мастак Алесь Квяткоўскі запрашаюць у 17 гадзін на адкрыццё выставы "Мая хата без сяброў не хата", прысвечаную беларускаму пісьменніку Анатолю Сысу і прымеркаваную да яго 50-годдзя. Выстаўка будзе доўжыцца да 31 кастрычніка. Падрабязнасці ў "Гасцёўні". 15.10.2009 Зміцер Сідаровіч у Нью-Йорку
Бард Зміцер Сідаровіч дванаццаць дзён правядзе ў Нью-Йорку. Музыка прыме ўдзел у святкаванні 60-х угодкаў Беларуска-Амерыканскага Задзіночання. Увесь гэты час арганізацыя годна рэпрэзентуе беларусаў у ЗША. Тыя, хто раптам апынецца 18 кастрычніка ў Брукліне, наведайце урачыстасці: банкет з беларускіх нацыянальных страў і святочны канцэрт з беларускімі народнымі танцамі, на якім выступяць спевакі й музыкі з Беларусі, Злучаных Штатаў і Канады. Імпрэза адбудзецца ў грамадскай зале пры Саборы Святога Кірылы Тураўскага ў Брукліне (Нью-Йорк). Кошт квітка на асобу – 30 даляраў. Пачатак у 13 гадзін. Вас чакаюць беларускае асяроддзе, прыемная атмасфера, смачная ежа, мілыя сустрэчы. У Мінск удзельнік вечарын Арт.С вернецца 26 кастрычніка. 14.10.2009 Дзень маці
Сёння мы святкуем Дзень маці. І толькі ў Беларусі гэтае свята супадае з Пакровам Прасвятой Багародзіцы. Запланавана шмат урачыстасцяў. Не толькі царкоўных, але і свецкіх. Напрыклад, у Мінскім яўрэйскім абшчынным доме, што па вуліцы Веры Харужай, 28 можна паслухаць у 18.30 "Мелодыю душы". Так называецца канцэрт, які рыхтуе Дзмітрый Ермаловіч-Дашчынскі. Падрабязнасці ў "Гасцёўні". 13.10.2009 Шарай гадзінаю...
Паэтычны тэатр «Арт.С» 23 кастрычніка 2009 года ў бібліятэцы Цёткі прадстаўляе модную вечарыну Шарай гадзінаю… (Ля люстэрка з дызайнерам-мадэльерам Святланай ДЛАТОЎСКАЙ). Чакаюцца найбольш стылёвыя выступы 2009 году: Наталка БАБІНА, Тацяна БАРЫСЮК, Алена МАСЛА, Юлія НОВІК, Крысціна ПЕРЖУКОВА, Славамір АДАМОВІЧ, Валянцін АКУДОВІЧ, Алесь АНЦІПЕНКА, Алесь КАМОЦКІ, Мікола КАНДРАТАЎ, Яраш МАЛІШЭЎСКІ. Вечарыну вядзе АКСАНА СПРЫНЧАН. Пачатак а 18 гадзіне (галоўная пляцоўка). Уваход вольны. 12.10.2009 Сентыментальная вечарына
У Беларусі працягваецца тыдзень маці. Ва ўсіх культурніцкіх установах краіны праходзяць урачыстасці. Не адстае і наш паэтычны тэатр. Ідзе падрыхтоўка да вечарыны "Мама" на галоўнай пляцоўцы. Гледачоў чакаем у пятніцу 16 кастрычніка ў 18 гадзін. У праграме бяруць удзел: сын Марыі Бутэвіч, дачка Генуэфы Глускай, сын Ганны Мазго, дачка Зінаіды Барысюк, сын Яўгеніі Ярашук, дачка Алены Пушкаровай, сын Ганны Зайцавай. Вершы чытаюць: Юлія Есьман і Аляксандра Ціханава (выхаванкі народнай артысткі Беларусі Марыі Захарэвіч). Музычная афармленне: піяніст Аляксандр Стэцко, мастацкае афармленне: Тацяна Макарэвіч. Вядоўцы: Зміцер Арцюх і Людміла Баяўчук. 11.10.2009 "І душы мацярэй нас могуць чараваці..."
Шаноўныя сябры! 14 кастрычніка 2009 года Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на літаратурна-музычную імпрэзу, прымеркаваную да Дня Маці і прысвечаную 140-годдзю з дня нараджэння Марыі Апанасаўны Мякоты. Імпрэза мае назву "І душы мацярэй нас могуць чараваці…". У вечарыне бяруць удзел: паэткі Людміла Рублеўская, Аксана Спрынчан, Джэці (Вера Бурлак), Людміла Хейдарава, паэты Васіль Жуковіч, Анатоль Вярцінскі, бард Алеся Сівохіна. Пачатак у 17.00. 09.10.2009 Новая пошта
Свае лісты тэатру Арт.С дасылайце на новы адрас (e-mail) box@art-s.by. Пошту чытаюць дырэктар Зміцер Арцюх, дырэктарка Аксана Спрынчан, адміністратары тэатра. 08.10.2009 Хрэсныя хады
Сёння і заўтра архіепіскап Навагрудскі і Лідскі Гурый праводзіць службы ў царкве Успення Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Ваўкавічы Навагрудскага раёна. Туды накіравалася здымачная група дакументальнага фільма "Да будет воля Твоя" (аўтар Зміцер Арцюх, рэжысёр Святлана Дземчанка). Гэта галоўныя здымачныя дні і эпізоды асвячэнне царквы, асвячэння месца пахавання і месца забойства святара Заходняй Беларусі Мікалая Нядзведскага зоймуць стрыжнёвую лінію ў фільме. Напярэдадні творчая група здымала інтэрв’ю з кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам БДУ, прафесарам Мінскай духоўнай акадэміі і семінарыі Валянцінай Цяпловай. 07.10.2009 Мама
Першы паказ сентыментальнай вечарыны "Мама", якую рыхтуе Паэтычны тэатр Арт.С, адбудзецца 10 кастрычніка ў 15 гадзін у Палацы Мастацтва (вуліца Казлова, 3) у межах духоўна-асветніцкай праграмы "Пакроўскі кірмаш". Гэта будзе сумесны праект Арт.С і Сацыяльнага аддзела Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы. Па традыцыі ўступнае слова бяруць: - кіраўнік аддзела айцец Алег Шульгін - выканаўчы сакратар Саюза сястрынстваў міласэрнасці Алена Зенкевіч. У літаратурна-музычнай частцы выступаюць: - сын Марыі Бутэвіч, - дачка Генуэфы Глускай, - сын Неанілы Сідаровіч, - дачка Зінаіды Барысюк, - сын Ганны Зайцавай, - дачка Алены Пушкаровай, - сын Зінаіды Гарачка. Вядоўцы: Зміцер Арцюх і Рэгіна Багамолава. 06.10.2009 Новы адрас
Вы ўжо заўважылі, што адрас нашага сайта стаў іншым. Гэта заслуга дызайнера Вадзіма Клімовіча. Цяпер усю інфармацыю можна чытаць тут: http://art-s.by/. Адрас art-s-theatre.at.tut.by не дзейнічае. Усе ўдзельнікі Арт.С у захапленні ад сайта і ўдзячны стваральніку за працу. Дарэчы, у яго шмат новых ідэй і ў бліжэйшы час сайт стане яшчэ лепшым. Свае пажаданні і прапановы можна дасылаць на электронны адрас альбо змяшчаць у рубрыцы "Гасцёўня". 05.10.2009 Купалаўцы – 60
Зараз паэтка Рэгіна Багамолава займаецца напісаннем сцэнарыя да ўрачыстасцяў з нагоды 60-годдзя мінскай гарадской бібліятэкі імя Янкі Купалы. Як прызналася нашым АБВесткам удзельніца Арт.С, свята запланавана на 15 кастрычніка. У ім прымуць удзел прадстаўнікі міністэрства культуры, улады, бібліятэкары. 04.10.2009 Перамога
Кніга Аксаны Спрынчан "Жывая" ў афармленні дызайнера Руслана Найдзена атрымала дыплом трэцяй ступені сярод літаратурна-мастацкіх выданняў у нацыянальным конкурсе "Мастацтва кнігі-2009". Зараз кнігі-пераможцы прадстаўлены на выставе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. 02.10.2009 ВІНШУЕМ Зміцера Сідаровіча!
Сёння дзень нараджэння святкуе Зміцер Сідаровіч – цудоўны бард, паэт… і проста добры чалавек. Пэўны час Зміцер граў у гуртах "Камелот" (1991-1996), "Гаспадары з-пад Вільні" (2000), "Стары Ольса" (2002). З’яўляецца складальнікам папулярнага даведніка "Вялікія музыкі 20 стагоддзя", аўтар вядомых песень: "Ясна панна", "Бацюхна Нямон", "Пан Скіргайла" і іншых, аўтар кнігі вершаў "Тры жалуды". З 2008 года грае ў сямейным кафэ "Жар-птушка" (Цэнтральны дзіцячы парк, плошча Перамогі), дзе з’яўляецца адным з арганізатараў штотыднёвай танцавальнай праграмы "Шляхецкая фольк-вечарына". Мы віншуем Зміцера з днём народзін, жадаем здзяйснення бліжэйшых і далейшых планаў на ніве творчасці. Для аматараў яго творчасці паведамляем, што плануецца ўдзел Зміцера Сідаровіча ў вечарыне "Мама" 10 кастрычніка. 30.09.2009 За мастом майго дзяцінства
Пад такім загалоўкам выйшаў артыкул паэта Міколы Кандратава ў газеце "Беларусь сёння" (паласа "Што не край, то звычай", якую рыхтуе пісьменніца Людміла Рублеўская). Гэтая рубрыка – своеасаблівыя падарожжы разам з літаратарамі па мясцінах, дзе прайшло іх дзяцінства, па нашай Беларусі. Аўтар новага артыкула піша, што ягоная вёска Замосце знаходзіцца на Талачыншчыне. Яна звычайная, непрыкметная. Яна нагадвае тых сціплых працаўнікоў, якія складаюць значную частку беларускага народа, на якіх і трымаецца краіна. Поўнасцю матэрыял можна прачытаць на сайце "СБ", альбо ў газеце за 26 верасня. 28.09.2009 Удзельнікі з рэгіёнаў
Паэтычны тэатр Арт.С працягвае шукаць новых, цікавых і таленавітых удзельнікаў у рэгіёнах Беларусі. Калі вы творчы чалавек і хочаце стаць нашым сябрам, то дасылайце свае творы і рэзюме на электронны адрас Арт.С. Вашыя анкеты будуць разгледжаны і лепшыя аўтары стануць удзельнікамі нашага літаратурна-музычнага салону. А гэта значыць, што вы зможаце выступаць у Мінску разам з намі. Мы зможам наведваць вашыя мясцовасці і там ствараць сумесныя вечарыны для вашых землякоў. Спяшайцеся, бо толькі адзін чалавек з раёна зможа трапіць у спіс нашых удзельнікаў! 25.09.2009 Савет па маральнасці
Зараз рыхтуецца другое пасяджэнне Савета па маральнасці, які быў створаны гэтым летам. Членам Савета з’яўляецца і народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч. На пасяджэнні плануецца зацвердзіць асноўныя накірункі дзейнасці і вызначыцца з планамі работы. Яшчэ падчас першага ўстановачнага пасяджэння Марыя Георгіеўна сказала: "Высокая назва арганізацыі, высокія задачы. Гэта ўсё зразумела. І мы будзем гаварыць пра канкрэтныя справы. Лічу, што самым галоўным павінна быць слова. Царква робіць і зараз усё магчымае, каб захаваць і сцвердзіць агульначалавечыя каштоўнасці. І калі прыходзіш у царкву, і акрамя малітвы чуеш пропаведзі, тое, пра што гавораць нашы святары, дзівішся: як слухаюць людзі, як ловяць кожнае слова, як яно ім патрэбна!.. Гэта таксама ўжо нейкі вынік. Я ездзіла з Дабрадатным агнём ад Труны Гасподняй па нашай краіне. За 15 год аб’ездзілі амаль усю Беларусь, сустракаліся з людзьмі, і я ведаю, як людзі чакаюць такіх сустрэч, як чакаюць навін, як хочуць пагаварыць, выказаць свае праблемы. І публіцыстыка, і паэзія, і размовы шчырыя павінны быць найпершай нашай справай... Наша сумленне, тое, што заклалі нам нашы бацькі — заўсёды пачыналася ад царквы, малітвы, ад паняццяў таго, што можна і чаго нельга. Пакрышачку кожная маці здольная навучыць сваё дзіця малітве перад сном. І сказаць пры гэтым, што добра, што дрэнна. Агульнымі фразамі нічога не зробіш. Спадзяюся, што і наш савет стане падмуркам той вялікай справы, якая неабходна і беларускаму народу, і ўсім, хто жыве на зямлі". 23.09.2009 Акцыя працягваецца
Да мерапрыемстваў з нагоды 70-годдзя пакутніцкай смерці святара з Заходняй Беларусі Мікалая Нядзведскага засталося не так шмат часу. Яны запланаваны на 8 і 9 кастрычніка. У гэтыя дні архіепіскап Навагрудскі і Лідскі Гурый правядзе службы ў Ваўкавіцкай царкве Успення Прасвятой Багародзіцы, на месцах смерці і пахавання мучаніка, асвеціць царкву, крыжы і помнік. Будуць праведзены два хрэсныя хады – на могілкі і на Навагрудскую Галгофу, дзе быў замучаны айцец Мікалай. У гэтую суботу – 26 верасня – усе жадаючыя могуць прыняць удзел у добраўпарадкаванні могілак. Як паведаміў старшыня Ваўкавіцкага сельсавета Мікалай Хартонік: "Працягнем выносіць смецце, выпілоўваць дрэвы і пафарбуем агароджу. Ужо закуплены тры колеры фарбаў і ўсё неабходнае для працы. Будзем рады любой дапамозе". Да акцыі "Наша памяць" (адным з ініцыятараў якой з'яўляецца Арт.С) можа далучыцца кожны. 22.09.2009 Дырэктарка на свабодзе
Аксана Спрынчан дала інтэрв’ю журналісту радыё "Свабода" Міхасю Скобле. Паэтка распавядала пра вечарыны, гастролі, дзялілася бліжэйшымі планамі Паэтычнага тэатра Арт.С. Распытвалі ў яе пра гісторыю стварэння тэатра, пра мінулыя вечарыны і ўдзельнікаў, якія выступаюць на нашых пляцоўках. 21.09.2009 Абнавіўся сайт
Намаганнямі дызайнера Вадзіма Клімовіча, адміністратара Вольгі Абразцовай, фатографаў і рэдактара Зміцера Арцюха пасля летняга антракту абнавіўся сайт Паэтычнага тэатра Арт.С. Для таго, каб вам было лягчэй арыентавацца, паведамляем, што ёсць новыя фотаздымкі ў фотаальбоме і на асабістых старонках некаторых удзельнікаў, інфармацыя і фота з апошняй вечарыны-фарс "Восень і іншыя коткі", некаторыя абвесткі змешчаны ў архіў, з’явіўся рэпертуар на 2-ую дзею трэцяга сезону вечарын. Яго можна паглядзець на старонцы "Праграма", якая ў калонцы справа адразу за пошукам. Праца над абнаўленнем працягнецца. Ёсць шмат цікавых ідэй, якія павінны прыемна здзівіць нашых наведвальнікаў. Таму будзьце і ў гэтай дзеі з намі! 20.09.2009 Постэр у працы
Пробны варыянт плакату Арт.С аддрукаваны. Хутка будуць унесены карэктывы і файл трапіць у тыпаграфію. Аўтар рэкламнага постэру – Вадзім Клімовіч. Плануецца надрукаваць 50 старонак фарматам А3 у каляровым і чорна-белым варыянтах. Хутчэй за ўсё прэзентуем плакат на адкрыцці чацвёртага сезону вечарын – у студзені 2010-га. Жадаючым убачыць яго раней даведзецца крышачку пацярпець. 18.09.2009 Падрыхтоўка
Паэтычны тэатр Арт.С пачаў падрыхтоўку сентыментальнай вечарыны "Мама" (аўтар Зміцер Арцюх), паказаць якую плануецца 15 і 16 кастрычніка (у Палацы мастацтва на "Пакроўскім кірмашы" і на галоўнай пляцоўцы ў бібліятэцы Цёткі. Гэта будзе своеасаблівы гімн матулям, які выканаюць пісьменнікі, музыкі і артысты. Прагучаць вершы як вядомых беларускіх паэтаў-класікаў, так і удзельнікаў Арт.С. Мастацкім афармленнем залы зоймецца наш дызайнер Тацяна Макарэвіч. Падрабязнасці чытайце ў новых абвестках. 17.09.2009 Інфармацыйная старонка
Галоўная старонка нашага сайта – "АБВесткі" - імкнецца да большай інфармацыйнасці. Мы плануем абнаўляць яе не менш як чатыры разы на тыдзень. Дапамагайце нам у стварэнні сайту (дабрачынна) і дасылайце на электронны адрас свае паведамленні. Яны знойдуць месца альбо ў "АБВестках", альбо на старонцы "Гасцёўня" (дарэчы, туды інфармацыю можна змяшчаць самастойна). Акрамя таго, што мы пішам пра дзейнасць удзельнікаў Арт.С, мы змяшчаем навіны нашых сяброў – Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, бібліятэкі Цёткі… іншых пляцовак, на якіх выступаем. Адказная за інфармацыйнае забеспячэнне – Вольга Абразцова. 16.09.2009 Лета Тацяны Барысюк
Як прызналася нашым абвесткам удзельніца Арт.С паэтка Тацяна Барысюк: "Лета не было запамінальным. Праводзіла яго то ў Мінску, то на Пцічы (там лецішча), займалася дзецьмі і пісала вершы. Іх не шмат, але ёсць". Восень для Тацяны будзе больш вірлівай. Закончыўся дэкрэтны адпачынак і яна выходзіць на працу ў Інстытут мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Да таго ж – будзе актыўна ўдзельнічаць у бліжэйшых вечарынах паэтычнага тэатра. 15.09.2009 Сёння адкрыццё
На галоўнай пляцоўцы Паэтычнага тэатра Арт.С пачынаецца другая дзея трэцяга сезону вечарын. У 18.15 прадстаўляем вечарыну-фарс "Восень і іншыя коткі". Аўтар – Аксана Спрынчан. Мастацкае афармленне – Тацяна Макарэвіч. Вядоўцы – Зміцер Арцюх і Аксана Спрынчан. Перад пачаткам нашай праграмы (прыкладна ў 17.30) адбудзецца закрыццё мастацкай выставы "Колеры роднай Беларусі" мастачкі Святланы Цывілька. Чакаем на вуліцы Талбухіна 12/а ў бібліятэцы Цёткі. 14.09.2009 Другі здымачны дзень
Інфармацыйнае агенцтва Беларускай праваслаўнай царквы і Паэтычны тэатр Арт.С працягваюць здымаць дакументальны відэафільм пра святара Заходняй Беларусі Мікалая Нядзведскага. У другі здымачны дзень (12 верасня) праца пачалася ў пяць раніцы. Па дарозе ў вёску Агароднікі здымаўся эпізод крэснага ходу айца Мікалая на сваю – Навагрудскую Галгофу. "Была спроба перанесціся ў верасень 1939-га, каб адчуць як усё адбывалася. Але гэта складана, бо злачынства, якае было ўчынена людзьмі тады, цяжка ўявіць зараз. У фільме не будзе натуралістычных сцэн катавання бацюшкі. Трагедыю пакажам праз вобразы, параўнанні, закадравы тэкст і музыку", – сказала рэжысёр Святлана Дземчанка. Затым былі здымкі ў вёсках Гаравічы, Ваўкавічы, Рутка, краязнаўчым музеі і Навагрудскай епархіі, якая аказвае дапамогу ў здымках відэафільма. Праца працягнецца 8 і 9 кастрычніка, калі архіепіскап Гурый асвеціць Ваўкавіцкую царкву, магілу мучаніка, правядзе службы і крэсныя хады. Мантаж відэафільма плануецца пачаць у лістападзе. 11.09.2009 Фотаконкурсу не будзе
Палажэнне і Дагавор аб правядзеннні часопісам "Промышленная безопасность" фотаконкурсу "У аб’ектыве – наш свет" не падпісаны па фінансавых прычынах. Як паведамілі нашым АБВесткам у юрыдычным аддзеле ААТ "УМ № 79": "У адпаведнасці з указам № 300 прэзідэнта Беларусі арганізатары фотаконкурсу не могуць стварыць агульны фонд на базе аднаго з ініцыятараў, бо гэта разглядаецца як спонсарская дапамога..." Як вядама, пытанні спонсарства з нядаўнага часу выносяцца на разгляд савету дырэктароў прадпрыемстваў і рашэнне прымаецца калегіяльна. У гэтым і ёсць цяжкасці, тым больш ва ўмовах фінансавага крызісу. Сама рэдакцыя падобны конкурс арганізаваць не зможа. Раней планавалася, што ўвесь 2010 год на старонках часопіса "ПБ" будуць друкавацца фотаработы аматараў, а пераможцаў збіраліся вызначыць і ўзнагародзіць на галоўная пляцоўцы Арт.С у студзені 2011 года. 09.09.2009 Правы Вольгі
Удзельніца Арт.С Вольга Абразцова скончыла вучыцца ў аўташколе і атрымала пасведчанне. Зараз справа за набыццём аўтамабіля. Мы віншуем Вольгу з гэтым дасягненнем і жадаем добрай дарогі і лёгкіх паваротаў налева. 08.09.2009 Выступ
Сёння Аксана Спрынчан і Яраш Малішэўскі прымаюць удзел у міжнародным фестывалі "DACH 9". Паэтычна-музычная вечарына "Вераснёвыя знічкі" адбудзецца ў 19 гадзін у Палацы мастацтваў (вул. Казлова, 3). Яе прадстаўляе грамадская культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!". Уваход вольны. 07.09.2009 Абвестка восені
Паэтычны тэатр Арт.С запрашае 15 верасьня 2009 года на вечарыну-фарс "Восень і іншыя коткі". Бяруць удзел творцы, якія сьпяваюць і пішуць самі па сабе: Вольга АКУЛІЧ, Маргарыта АЛЯШКЕВІЧ, Алёна БЕЛАНОЖКА, Генрых ДАЛІДОВІЧ, Юрась НЕРАТОК, Тацяна ПРАТАСЕВІЧ, Уладзімір СІЎЧЫКАЎ, гурт "ДЗІВАСІЛ", Людміла ПАЎЛІКАВА і іншыя. Вядоўцы: Зьміцер АРЦЮХ і Аксана СПРЫНЧАН. Чакаем усіх, хто любіць ВОСЕНЬ і КОТАК ў бібліятэцы Цёткі (Талбухіна 12 А) а 18 й гадзіне (аўторак). Уваход, як і выступы, вольны. 05.09.2009 ВіНШУЕМ Рагнеда Малахоўскага
Сёння дзень народзін у маладога паэта Рагнеда Малахоўскага, які прыняў удзел не ў адной вечарыне Паэтычнага тэатра Арт.С. За свае 25 гадоў ён паспеў шмат дзе надрукавацца, выступіць. З’яўляецца сябрам суполкі "Літаратурнае прадмесце" і членам Саюза пісьменнікаў. У 2005-ым выдаў першую кнігу "Беражніца", зараз рыхтуе другую. Мы віншуем Рагнеда з днём нараджэння, жадаем творчага плёну на ніве беларускай літаратуры. Новых дасягненняў, перамог і здзяйснення задуманага. 04.09.2009 Купалаўскі адкрывае сезон
Сёння Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы адкрывае чарговы тэатральны сезон. Па традыцыі гледачы ўбачаць камедыю "Паўлінка" рэжысёра Льва Літвінава. Прэм’ера адбылася ў 1943 годзе. У гэтым спектаклі занята народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч, якая выконвае дзве ролі – вядучай і Альжбэты (маці Паўлінкі). У рэпертуары верасня ёсць спектакль "Я не пакіну цябе" (можна паглядзець у бліжэйшы панядзелак), дзе Марыя Георгіеўна выконвае галоўную ролю. Да таго ж яна рэжысёр-пастаноўшчык гэтага спектакля. Каляднай меладрамы "Вольга" у рэпертуары няма. 03.09.2009 Рэпертуар
Зацверджаны рэпертуар на другую дзею трэцяга сезону вечарын у Паэтычным тэатры Арт.С. Па традыцыі мы пачынаем вечарынай-фарс "Восень і іншыя коткі" – 15 верасня (аўторак), 18.00, галоўная пляцоўка. Далей запланаваны сустрэчы па пятніцах (на галоўнай пляцоўцы). Некаторыя будуць пачынацца ў 18 гадзін, а некаторыя ў 18.30. Сачыце за абвесткамі. У другой дзеі вы зможаце паглядзець: сентыментальную вечарыну "Мама", модную вечарынку "Шарай гадзінаю", дзявочнік "Культурныя формы", вершаспеў "Дзівчина з легенди". Будуць таксама выступы на дадатковых пляцоўках і па запрашэннях "культурніцкіх" устаноў сталіцы. Пасля летняга антракту чакаем на вечарынах і сустрэчах з удзельнікамі Арт.С. 02.09.2009 Новы плакат
Вадзім Клімовіч распрацаваў новы рэкламны плакат Паэтычнага тэатра “Арт.С”, які ў бліжэйшы месяц будзе аддрукаваны і распаўсюджаны па бібліятэках, музеях, навучальных установах краіны. Калі нехта хоча асабіста гэты постэр, то прыходзьце 15 верасня на адкрыццё другой дзеі сезону вечарын. Дарэчы, гэта ўжо трэці паліграфічны твор, які рэкламуе наш тэатр. Першы быў надрукаваны ў 2007 годзе. Яго прыдумаў мастацкі рэдактар часопіса “Промышленная безопасность” Уладзімір Перлін. Другі – буклет – вытворчасці Вольгі Абразцовай. За працу над новым плакатам узяўся Вадзім Клімовіч. Дызайнер усё лета прадумваў канцэпцыю, падбіраў фотаздымкі, колеры афармлення, шрыфты. На думку тых, хто паспеў убачыць яго, атрымалася цудоўная праца. Хутка яе зможаце ацаніць і вы. 31.08.2009 Пленэр з Наталляй Пушкаровай Літаратурны музей Максіма Багдановіча разам з дойлідамі праекту "Вежа міру" 3 верасня ў 17.00 запрашае на вечарыну "Пленэр". У ёй прымуць удзел мастакі слова і песні: Ната Пушкарова, бард; Бараноўскі Міхал, паэт; Віктар Лупасін, паэт; Рок-гурт "ZnaROCK". Адрас музея: Мінск, вуліца Багдановіча 7а (Траецкае прадмесце), кошт білета – 2 тысячы рублёў. Як прызналіся арганізатары свята: "Запрошаны на вечарыну Даша Кадамская і Кацярына Ваданосава. Як заўседы магчымы каардынальныя змены ў складзе ўдзельнікаў. Наконт забаў падчас магчымага антракту пакуль думаем. Можа ізноў каго забабахаем з паперы... А можа яшчэ чаго...". 30.08.2009 На Дзень ведаў У Беларусі ўжо стала добрай традыцыяй на Дзень ведаў сустракацца з пісьменнікамі. Сёлета літаратурна-музычныя праграмы ладзяць не толькі школы, іншыя навучальныя ўстановы, але і музеі, бібліятэкі, гарадскія паркі. Да святкаванняў далучаюцца ўдзельнікі Арт.С, якія выступаюць для школьнікаў: - Юлія НОВІК і Зміцер АРЦЮХ 1 верасня ў 11.00 на адкрытай пляцоўцы ў Цэнтральным дзіцячым парку Мінска (плошча Перамогі). Праграма "Песняй вітаю я вас", - Рэгіна БАГАМОЛАВА, Зміцер АРЦЮХ і Тацяна МАКАРЭВІЧ 1 верасня ў 13.30 у бібліятэцы Цёткі для вучняў сталічнай школы № 115. Праграма называецца "Зямля бацькоў – мая зямля", - Алена МАСЛА 1 верасня ў 11 гадзін у бібліятэцы імя Янкі Купалы, 2 верасня ў дзіцячай бібліятэцы № 2 на вуліцы Кузьмы Чорнага, - Наталля ПУШКАРОВА 3 верасня ў 17 гадзін у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча. Праграма з назвай "Пленэр" у рамках праекту "Вежа міру". 29.08.2009 Лета Наталлі Пушкаровай Бард Наталля Пушкарова ліпень правяла ў Чэхіі. Хадзіла па старых вулках Прагі, ездзіла на рок-фестываль, любавалася еўрапейскай сталіцай і гарамі. Як прызнаецца Наталля: "Я адчувала сябе абсалютна шчаслівай, мне было вельмі здорава…". У жніўні ўдзельніца Арт.С ездзіла спынам па Украіне, Беларусі і Расеі. Была на Чорным і Азоўскім моры. "Музыкальнага нічога не было, бо лета я раз'язждала. Усе фестывалі і імпрэзы прайшлі без мяне" – прызналася нашым АБВесткам спявачка. У бліжэйшыя месяцы мы плануем змясціць уражанні іншых удзельнікаў Арт.С пра лета. 28.08.2009 Песняй вітаю я вас Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа 1 верасня ладзіць традыцыйнае свята для вучнёўскай моладзі Мінска "Песняй вітаю я Вас!". Тэматычна яно прысвечана Году роднай зямлі. Мэта – пазнаёміць вучняў з лепшымі ўзорамі сучаснай беларускай паэзіі, звярнуць увагу да легендарнай паэмы "Новая зямля", даць магчымасць сустрэчы з вядучымі паэтамі, пісьменнікамі, сынам Якуба Коласа. Да ўдзелу ў імпрэзе запрошаны: галоўны рэдактар часопіса "Полымя", лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Мікола Мятліцкі, супрацоўнік рэдакцыі паэт Вадзім Спрынчан, паэт, перакладчык паэмы "Новая зямля" на ўкраінскую мову Валерый Стралко, паэты Зміцер Арцюх і Юлія Новік, малодшы сын песняра Міхась Міцкевіч. Навучальнымі ўстановамі Савецкага раёна Мінска будуць прадстаўлены мастацкія нумары. Месца правядзення: малая эстрадная пляцоўка Цэнтральнага дзіцячага парка імя Горкага (плошча Перамогі). Час правядзення: 11.00 – 12.00. 27.08.2009 Інтэрактыўнае інтэрв’ю Сёння на сайце http://westki.info (Навіны Паўночна-заходняй Беларусі і Вільні) змешчана інтэрв’ю з паэтам Рагнедам Малахоўскім, якое падрыхтаваў Андрусь Храпавіцкі. Удзельнік Арт.С распавядае пра сваю разнастайную творчасць, роднае Нарочча, паэтычныя слэмы, будоўлю АЭС… Чытайце матэрыял тут 26.08.2009 Выстава Мастацкая выстава "Беларусі з любоўю" адкрываецца сёння ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча ў Мінску. Наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з графічнымі работамі Срэбнага веку. Гэта працы сучаснікаў Максіма Багдановіча. Малюнкі, як і паэзія, ярка выражаюць эпоху пачатку новага стагоддзя з усімі яго надзеямі і трывогамі. Мастацкія творы, якія экспануюцца на выставе, перададзены Беларусі ў дар калекцыянерам Леанідам Заксам у знак удзячнасці і любові да зямлі продкаў. Асноўная частка твораў належыць эмпірычнаму накірунку графікі – гэта так званыя замалёўкі ў альбом, для сябе. Выстава будзе доўжыцца да 27 верасня. 25.08.2009 Малахоўскаму далі… Паэт Рагнед Малахоўскі (ЖЖ-юзэр ragned_m ragned_m.livejournal.com) перамог у конкурсе, які штомесяц праводзіць суполка Suc_biel_lit (Суч_бел_літ) і ўзнагароджаны дыпломам за найлепшы пост (ліпень 2009). Алесь Мазанік і Ася Паплаўская – мадэратары ЖЖ і вядоўцы вечарыны, якая прайшла ў сталічнай кавярні "Валерыя" (вуліца Валадарскага), уручылі Рагнеду не толькі дыплом, але і падарункі ад спонсараў (пераважна кнігі). Удзельнік "Арт.С" распавёў пра сябе, прачытаў новыя вершы, разыграў дзве свае кнігі "Беражніца" і адказаў на пытанні наведвальнікаў кавярні. Вечарыну ўпрыгожылі спевы барда Вольгі Шыманскай. 24.08.2009 Кніга маладой паэзіі Саюз пісьменнікаў Беларусі рыхтуе зборнік лірыкі маладых паэтаў. У яго павінны ўвайсці і творы ўдзельнікаў "Арт.С". На сёння Зміцер Арцюх, Рагнед Малахоўскі, Юлія Новік, Тацяна Будовіч здалі свае вершы стваральнікам кнігі. Укладанне, рэдагаванне і прадмову забяспечвае пісьменнік Міхась Башлакоў. Ён гаворыць, што пад адной вокладкай збіраюцца цудоўныя вершы (на беларускай і рускай мовах) больш як 50 паэтаў. "Гэта першы грандыёзны праект – лічыць укладальнік – другім стане кніга маладой беларускай прозы". Узрост маладых аўтараў вызначаны да 35-37 гадоў, вершы можна прыносіць на адрас 220034, Мінск, вуліца Фрунзэ 5, Саюз пісьменнікаў Беларусі, але часу мала, таму спяшайцеся трапіць "у апошні вагон". У кнізе не плануецца фотаздымкаў і біяграфій аўтараў. Чакаецца, што зборнік убачыць свет ужо ў гэтым годзе. 23.08.2009 ВІНШУЕМ Аксану Спрынчан Сёння дзень народзін Аксаны Спрынчан – цудоўнай паэткі, дзяўчыны, дырэктаркі "Арт.С". Шмат цёплых слоў у яе адрас можна прамовіць, але ўзгадваецца адно выказванне Леаніда Дранько-Майсюка: "Аксана Спрынчан – гэта вобраз класічна-шляхетнай панны. Дзе б яна ні была – там заўсёды свята…". Так яно і ёсць. Аксана збірае ля сябе людзей вясёлых, творчых, пазітыўных. Яна любіць людзей і яны ў адказ адчуваюць тое самае. Мы віншуем нашу панну дырэктарку з днём нараджэння, жадаем і надалей заставацца такой адкрытай, прыгожай і сонечнай. Дарэчы, хутка дзень нараджэння дачкі Аксаны і Яраша – Альжбэты. 29 жніўня дзяўчынцы спаўняецца два гады. Таксама віншуем. 22.08.2009 Хутка вераснёвыя знічкі Аксана Спрынчан і Яраш Малішэўскі прымуць удзел у міжнародным фестывалі "DACH 9". Свята адбудзецца 8-га верасня (аўторак) у канферэнц-зале Палаца мастацтваў (вул. Казлова, 3). Яго прадстаўляе грамадская культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!". У паэтычна-музычнай вечарыне "Вераснёвыя знічкі" плануецца ўдзел Анатоля Грыцкевіча, Леаніда Дранько-Майсюка, Міхася Скоблы, Ірыны Хадарэнка, Паўла Надольскага, Сяржука Сыса, Галіны Дубянецкай, Віктара Шалкевіча, Эдуарда Акуліна, Уладзіміра Арлова. Пачатак а 19 гадзіне. Уваход вольны. 21.08.2009 Удзельнікі з рэгіёнаў Паэтычны тэатр "Арт. С" працягвае шукаць новых, цікавых і таленавітых удзельнікаў у рэгіёнах Беларусі, а магчыма і за межамі краіны. Калі вы творчы чалавек і хочаце стаць нашым сябрам, то дасылайце свае творы і рэзюме на электронны адрас "Арт.С". Вашыя анкеты будуць разгледжаны і лепшыя аўтары стануць удзельнікамі нашага літаратурна-музычнага салону. А гэта значыць, што вы зможаце выступаць у Мінску разам з намі, што мы зможам наведваць вашыя мясцовасці і там ствараць сумесныя вечарыны для вашых землякоў. Умова – пісаць па-беларуску. Спяшайцеся, бо толькі адзін чалавек з раёна зможа трапіць у спіс нашых удзельнікаў! 20.08.2009 Трэці ў Дзеяслове Вершы паэта Рагнеда Малахоўскага змешчаны ў №40 часопіса Дзеяслоў. Назва падборкі "Дыяментавым россыпам слоў". Рагнед стаў трэцім аўтарам з удзельнікаў “Арт.С”, якія друкаваліся ў гэтым выданні сёлета. Першымі былі Аксана Спрынчан з падборкай “Цяжарнасць і лёгкасць быцця” і Юлія Новік з нататкамі пра кнігу Вікі Трэнас “Экзістэнцыйны пейзаж”. Аксана і Юля надрукаваліся ў № 36. 18.08.2009 Наша памяць Працягваецца падрыхтоўка да ўрачыстасцяў з нагоды 70-годдзя пакутніцкай смерці праваслаўнага святара Заходняй Беларусі Мікалая Нядзведскага, які быў закатаваны пасля прыходу савецкай улады. Акцыя "Наша памяць" (адным з ініцыятараў якой з’яўляецца "Арт.С") уступае ў актыўную падрыхтоўчую стадыю. Як паведаміў галоўны каардынатар акцыі іерэй Мікалай Орса: "Ужо замоўлены помнік коштам 4 мільёны рублёў, які ў верасні будзе ўсталяваны на могілках. Выразаны дрэвы на месцы смерці святара і ідзе падрыхтоўка пляцоўкі пад устаноўку там крыжа. Хрэсны ход і асвячэнне царквы запланаваны на канец верасня – пачатак кастрычніка". Паралельна з падрыхтоўкай да ўрачыстасцяў праводзіцца праца па стварэнні відэафільма (рабочая назва "Да чацвёртага калена"). Ён хутчэй за ўсё будзе зманціраваны на пачатку зімы. Прэм’ера на галоўнай пляцоўцы "Арт.С" запланавана на наступны год. 17.08.2009 Нараджаюцца творы Шмат новых вершаў нараджаюцца ў паэткі Тацяны Будовіч, якая зараз у дэкрэтным адпачынку. Напрыклад, у ліпені "ЛiМ" надрукаваў яе падборку. А яшчэ верш Тацяны Будовіч стаў песняй "Бэз". Яна ўвайшла ў альбом Алеся Камоцкага пад назвай "9". Прэзентацыя запланавана на девятага верасня ў канцэртнай зале "Мiнск". 13.08.2009 Інфармацыйны сайт Галоўная старонка нашага сайта – "АБВесткі" імкнецца да большай інфармацыйнасці. Мы плануем абнаўляць яе не менш як чатыры разы на тыдзень. Дапамагайце нам у стварэнні сайту і дасылайце на электронны адрас свае паведамленні. Яны знойдуць месца альбо ў "АБВестках", альбо на старонцы "Гасцёўня". Адказная за інфармацыйнае забеспячэнне – Вольга Абразцова. 12.08.2009 Нашы ў Францыі Паэтка Юлія Новік прапагандавала беларускую літаратуру і народную песню ў Францыі, дзе правяла некалькі дзён адпачынку. Сваім французскім сябром яна распавядала пра Беларусь, чытала вершы і адначасова перакладала іх на французскую мову, а таксама падарыла некалькі асобнікаў сваёй кнігі "Сонца за тэрыконамі". Гэтае падарожжа натхніла ўдзельніцу "Арт.С" на новыя творы, якія яна абяцала прачытаць у другой дзеі сезону вечарын. 11.08.2009 Адпачынак на Лысай Гары Удзельнікі Паэтычнага тэатра "Арт.С" і сябры суполкі "Літаратурнае прадмесце" адпачывалі на Лысай Гары пад Заслаўем (станцыя Зялёнае). Запрасіла гасцей паэтка Аксана Спрынчан, якая зараз жыве на лецішчы разам з дачкой Альжбэтай. Гаспадыня правяла экскурсію па лецішчы і Лысай Гары, а таксама дзве акцыі: "Малюнак для Альжбэты" і "Вершы на грубцы". Малявалі і пісалі, а таксама спявалі і чыталі: Людміла Рублеўская, Юрась Нераток, Мікола Кандратаў, Вадзім Клімовіч, Маргарыта Аляшкевіч, Віка Трэнас, Алена Беланожка, Вераніка Шніп, Зміцер Арцюх. Па завяршэнні выязнога пасяджэння-імпрэзы да гурту падарожных далучылася астролаг Людміла Кандратава, якая ў той дзень наведвала сябровак у дачным пасёлку "Зорны". Палова творцаў на Лысай Гары Аксаны Спрынчан была ўпершыню. 10.08.2009 Пленэр на радзіме Цёткі Дызайнер "Арт.С" Тацяна Макарэвіч летам адпачывала і працавала пад Шчучынам. Яе настолькі ўразіла пророда радзімы Цёткі, што ў Мінск мастачка вярнулася з вялізнай папкай пейзажаў і даўжэзным спісам планаў, ідэй. Некаторыя з работ Тацяны Макарэвіч зараз экспануюцца ў бібліятэцы Цёткі на выставе "2009 год роднай зямлі". Выстава перасоўная і да канца года яна будзе вывешана на іншых выставачных пляцоўках, магчыма, не толькі ў Мінску. 07.08.2009 Адкрыццё другой дзеі Вызначаны дзень адкрыцця другой дзеі трэцяга сезону вечарын Паэтычнага тэатра "Арт.С" – 15 верасня (аўторак). Гэта Дзень бібліятэк. Па традыцыі другая дзея адкрыецца вечарынай-фарс "Восень і іншыя коткі", аўтарка якой – Аксана Спрынчан. Чакаем на галоўнай пляцоўцы. Падрабязнасці вечарыны і рэпертуар на другую дзею чытайце ў бліжэйшы месяц на нашым сайце. 06.08.2009 Паездка У суботу (08.08.2009) паэтка Аксана Спрынчан і музыка Яраш Малішэўскі чакаюць усіх на Лысай Гары. Намер паехаць выказалі творцы суполкі "Літаратурнае прадмесце" на чале з Людмілай Рублеўскай і Віктарам Шніпом, удзельнікі Паэтычнага тэатра "Арт.С", сябры сям’і Малішэўскіх-Спрынчан. Збор у суботу ў 10.40 на чыгуначным вакзале Мінска пад табло, што ля платформы электрацягнікоў на Маладзечна. Далучыцца можа кожны. 05.08.2009 Рэгіна ў ролі бабулі Паэтка Рэгіна Багамолава (загадчыца бібліятэкі Цёткі) пачала выконваць яшчэ адну галоўную ролю свайго жыцця – ролю бабулі. Трэцяга жніўня яе дачка Аляксандра нарадзіла хлопчыка, якому плануюць даць імя Ян. Рэгіна шчаслівая, рыхтуецца да сустрэчы малога ў сваім доме. Гэтая падзея, думаецца, дасць новы творчы штуршок і ў паэткі з’явяцца вершы, прысвечаныя ўнуку. Мы віншуем Рэгіну і жадаем каб хлопчык хутчэй падрастаў, радаваў сваіх бацькоў і бабулю. 04.08.2009 ВІНШУЕМ Яраша Малішэўскага Сёння дзень народзін у галоўнага музыкі "Арт.С" Яраша Малішэўскага. Яго песні не могуць пакідаць абыякавымі, яго словы не могуць не пранікаць у душу, яго шляхетны выгляд заўсёды нагадвае, што Беларусь і беларусы жывыя. Адпаведную выснову можна было зрабіць і на свяце "Ракуцёўскае лета-2009", дзе пад песні Яраша Малішэўскага танчылі дзеці. Мы віншуем нашага сябра са святам, жадаем натхнення, здароўя, дабрабыту, новых творчых здабыткаў. Мы жадаем шчасця Ярашу і яго жонцы Аксане Спрынчан, якая ні на хвіліну не пакідае сямейнае вогнішча без увагі. Жадаем, каб гэты агонь кахання не згасаў, каб ён дапамог Ярашу і Аксане стварыць шмат сумесных выступаў і… сына. 03.08.2009 Свята адбылося Учора ў фальварку Ракуцёўшчына гучала беларуская мова. На свята беларускай паэзіі і песні з’ехаліся творцы і творчыя калектывы Мінска, Маладзечна, вёскі Дварэц Дзятлаўскага раёна, іншых куткоў Беларусі. Па традыцыі "Ракуцёўскае лета" адкрыла дырэктарка Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Тацяна Шэляговіч. Пасля афіцыйнай часткі яна перадала слова вядучаму Андрэю Шчарбовічу, які прадстаўляў зорных пісьменнікаў (Уладзіміра Арлова, Леаніда Дранько-Майсюка, Віктара Шніпа, Людмілу Рублеўскую, Анатоля Бутэвіча) і не менш зорных музыкаў, культурных дзеячаў Беларусі. З Паэтычнага тэатра "Арт.С" на свяце выступілі: Зміцер Арцюх, Мікола Кандратаў, Рагнед Малахоўскі, Яраш Малішэўскі і Аксана Спрынчан. 30.07.2009 Ініцыятыва Тацяны Пратасевіч Сябры "Арт.С" Вольга Абразцова, Зміцер Арцюх, Мікола Кандратаў і Тацяна Пратасевіч наведалі вёску Ліпавая Калода, што пад Мінскам (за Калодзішчамі). Там па ініцыятыве мясцовага святара – айца Аляксандра – ствараецца праваслаўны летнік. Усталяваны крыж, Святы камень з адбіткам следу Божай Маці, даводзіцца да ладу каплічка ў яе гонар, плануецца зрабіць купель. Праваслаўнаму падворку патрэбна дапамога як грашовая так і фізічная. Сёння туды прыязджаюць на некалькі дзён і працуюць прыхаджане сталічных храмаў, але рук не хапае, а людзям хацелася б, каб праваслаўны летнік хутчэй пачаў працаваць. Дапамагчы ў адкрыцці месца духоўнага адпачынку дзяцей можа кожны. Аўтобусы ў Ліпавую Калоду ходзяць штодзень з аўтавакзала "Маскоўскі". 22.07.2009 Да Максімавай крыніцы Маладзечанскі райвыканкам, Літаратурны музей Максіма Багдановіча прадстаўляюць 2 жніўня 2009 года (нядзеля) а 12-й гадзіне ў філіяле Літаратурнага музея Максіма Багдановіча "Фальварак Ракуцёўшчына" традыцыйнае Свята паэзіі і песні "Ракуцёўскае лета-2009". У вас будзе добрая нагода дакрануцца да высокай паэзіі ў выкананні аўтараў, ужо шырока вядомых і маладых, усцешыцца беларускімі песнямі і танцамі, а, самае галоўнае, прайсціся сцежкамі слаўнага паэта Максіма Багдановіча, наталіць смагу з чыстай сцюдзёнай крыніцы, Максімавай крыніцы натхнення… Праезд электрычкай Мінск – Маладзечна да станцыі Уша. Адпраўленне з Мінска: 8.24, 9.14, 10.00, 11.11. Адпраўленне з Маладзечна 8.44, 9.47, 11.09, 12.08. Свята беларускай паэзіі і песні "Ракуцёўскае лета–2009" чакае вас! Добры настрой, пазітыўныя эмоцыі і незабыўныя ўражанні гарантуюцца! Святкуем разам! 21.07.2009 Гастролі адменены Сёлета не адбудзецца нашага гастрольнага выступу на Наваградчыне. Начальнік аддзела культуры райвыканкама Аляксандр Карачан адмовіў мастацкаму кіраўніку Ваўковіцкага Дома культуры Тацяне Яхант у арганізайцыі імправізаванага спектакля “Вяртанне ў Сапліцова”. Прычына – дрэнны тэхнічны стан будынка. На яго рамонт у мясцовым бюджэце сродкаў няма, таму гасцей там не чакаюць. 20.07.2009 Падрыхтоўка да свята У нядзелю 2 жніўня ў фальварку Ракуцёўшчына Маладзечненскага раёна адбудзецца Свята беларускай паэзіі і песні "Ракуцёўскаяе лета-2009". Арганізатарамі мерапрыемтсва (па даўно ўсталяванай традыцыі) выступаюць Маладзечненскі райвыканкам і Літаратурны музей Максіма Багдановіча. Цяпер ідзе падрыхтоўка да ўрачыстасцяў. Вядома, што ад Паэтычнага тэатра "Арт.С" на яго запрошаны Зміцер Арцюх і Аксана Спрынчан. 19.07.2009 Здымкі пачаліся На Наваградчыне пачаліся здымкі духоўна-асветніцкага дакументальна-публіцыстычнага відэафільма з рабочай назвай "Да чацвёртага калена". Ён выйдзе пад лагатыпам Інфармацыйнага агенства Беларускай Праваслаўнай Царквы і Паэтычнага тэатра "Арт.С". У цэнтры ўвагі здымачнай групы – лёс святара-мучаніка Мікалая Нядзведскага, які быў закатаваны бальшавікамі пасля ўсталявання ў Заходняй Беларусі савецкай улады (1939 год), лёсы людзей пасля разбурэння царквы Успення Прысвятой Багародзіцы (1964 год). Аўтар сцэнара – Зміцер Арцюх. 09.07.2009 ВІНШУЕМ Наталлю Пушкарову! Сёння дзень нараджэння святкуе цудоўны бард Наталля Пушкарова, якая прыняла ўдзел шмат у якіх вечарынах паэтычнага тэатра. Памятаюцца яе яркія выступы ў вёсках Салтанаўшчына Нясвіжскага раёна, Ракуцёўшчына Маладзечненскага, у якасці Марылі ў несапраўдным спектаклі “Нібы ў Міцкевічавым сне”, у вечарыне бардаўскай песні “Прытуліся да мяне, як гітара да гітары”, у іншых праектах “Арт.С” на галоўнай і дадатковых пляцоўках. Мы віншуем Наталлю з днём нараджэння, жадаем творчага плёну на ніве беларускай культуры,незабыўных узлётаў і перамог. Жадаем новых натхнёных песень і, вядома ж, кахання! 06.07.2009 ВІНШУЕМ Любу Палянскую! Сёння дзень народзін адзначае наш фотажурналіст Люба Палянская. У паэтычным тэатры яна з’явілася нядаўна, але за гэты кароткі час паспела зрабіць шмат фотаматэрыялаў і фотасесій. Нават падрыхтавала персанальную выставу “Лёгкасць успрымання”, якая з поспехам прайшла ў бібліятэцы Цёткі. Мы віншуем Любу з днём нараджэння, хочам, каб яна заўсёды радавала нас новымі творчымі знаходкамі, жадаем сямейнага дабрабыту, здароўя і пастаяннага лёгкага ўспрымання жыцця. 02.07.2009 Змены ў відэапрацы Рэжысёр Руслан Бараноўскі адмовіўся працаваць над дакументальным відэафільмам "Да чацвёртага калена" патлумачыўшы, што не бачыць сябе ў гэтай працы (іншая пазіцыя). Аўтар сцэнара Зміцер Арцюх з разуменнем паставіўся да гэтага рашэння і звярнуўся ў Інфармацыйнае агенцтва Беларускай праваслаўнай царквы з прапановай супрацоўніцтва. Кіраўнік агенцтва айцец Аляксандр Якуцік падтрымаў жаданне аўтара і даў згоду на сумесную працу. 01.07.2009 Усе ў Вязынку Як паведаміла нашым АБВесткам пісьменніца Людміла Рублеўская, у нядзелю 5 ліпеня адбудзецца свята нацыянальнай паэзіі і песні на радзіме народнага паэта Беларусі Янкі Купалы – у Вязынцы. Пачатак літаратурнай імпрэзы, якую правядзе паэт Віктар Шніп, у 12 гадзін. З Паэтычнага тэатра “Арт.С” у праграме ўдзельнічаюць Зміцер Арцюх, Аксана Спрынчан і Рагнед Малахоўскі. 28.06.2009 Выступ на Міншчыне Сёння паэт Мікола Кандратаў разам з сябрамі-паэтамі Севам Гарачкам і Наталляй Бурдзейка наведаў вёску Азярышча Мінскага раёна, прысутнічаў на лекцыі, прысвечанай феномену святасці, а таксама чытаў вершы. У доме-кінаніі, што пры царкве памяці прыпадобнага Фёдара Астрожскага, праваслаўнае брацтва “Трох віленскіх мучанікаў” святкавала ўгодкі сабора беларускіх святых. Адбылася літургія, сповядзь і прычасце. Міколе Кандратаву спадабалася беларускамоўнасць праваслаўнага прыходу. Гэта і не дзіўна. Настаяцель царквы – айцец Юрый Залозка – былы супрацоўнік газеты “Літаратура і мастацтва”. 27.06.2009 Дапамогуць вайскоўцы Хутка да акцыі “Наша памяць” далучацца салдаты, што служаць у ваеннай часці Навагрудка. Пра гэта нашым АБВесткам паведаміў настаяцель Ваўкавіцкага прыходу Успення Прысвятой Багародзіцы Мікалай Орса. Вайскоўцы працягнуць высякаць і выпілоўваць дрэвы, спальваць смецце, але гэта не значыць, што іншым забароняць прыбіраць могілкі. Кожны жадаючы можа паўдзельнічаць у добраўпарадкаванні святога месца. 26.06.2009 Кніга Лесі Беларускі Учора ў архіве-музеі беларускай літаратуры і мастацтва адбылася прэзентацыя кнігі Лесі Беларускі “Малітва да Калымы”. Яе напісала вядомая беларуская пісьменніца Валянціна Коўнун, але “я не аўтарка, – сказала віноўніца ўрачыстасці, – я толькі інструмент, я перадала думкі тых жанчын-паэтак, што пісалі за кратамі ў часы рэпрэсій. Гэта іх вершы: недапісаныя, недасказаныя, недаспяваныя”. Кніга выйшла накладам 500 асобнікаў у выдавецтве “Лімарыус”. На прэзентацыі вершы Лесі Беларускі чытала народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч. Сярод запрошаных былі і іншыя ўдзельнікі “Арт.С” – Зміцер Арцюх і Рэгіна Багамолава. 23.06.2009 Ходзяць чуткі З неафіцыйных крыніц нам стала вядома, што галоўны рэжысёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы Мікалай Пінігін збіраецца “пачысціць” рэпертуар. Будуць зняты некаторыя спектаклі, у тым ліку калядная меладрама “Вольга”, галоўную ролю ў якой выконвае народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч. Тыя, хто не паспеў паглядзець гэтую цудоўную пастаноўку рэжысёра Алега Жугжды па п’есе фінскага драматурга Лауры Руахонэн, магчыма, зможа паглядзець у новым тэатральным сезоне. Пакуль жа ў рэпертуары на ліпень спектакль не запланаваны. 22.06.2009 Падрыхтоўка гастроляў Пачынаецца падрыхтоўка да гастроляў-экскурсіі "Вяртанне ў Сапліцова". Яны запланаваны на 1 жніўня 2009 года. У суботу 20 чэрвеня Зміцер Арцюх абмеркаваў з мастацкім кіраўніком Ваўкавіцкага Дома культуры Тацянай Яхант арганізацыйныя моманты літаратурна-музычнага імправізаванага спектаклю. "Вяртанне ў Сапліцова" – гэта першая спроба арганізацыі экатурызму на Наваградчыне. У цэнтры праграмы паўстане не толькі сюжэт вядомага твора Адама Міцкевіча "Пан Тадэвуш", але і іншыя падзеі, што адбываліся на гэтых землях Заходняй Беларусі. Напрыклад, гледачы змогуць убачыць яркія прыклады панавання савецкай улады, а таксама паўдзельнічаць у разбурэнні савецкага менталітэту. Падрабязнасці пра маршрут і праграму гастроляў-экскурсія чытайце ў новых абвестках. 17.06.2009 Выступ Марыі Захарэвіч Беларусь святкуе 85 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Васіля Быкава. Заўтра ў 17 гадзін у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца ўрачыстая вечарына, у якой возьмуць удзел: народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч, пісьменнікі Анатоль Вярцінскі, Барыс Пятровіч, Васіль Зуёнак, Анатоль Кудраўцоў. Прагучыць у запісе голас самога Васіля Быкава (урывак з аповесці "Мёртвым не баліць") і музыка, якую любіў пісьменнік. Гасцей чакае відэапрэзентацыя музейных прадметаў з калекцыі Быкава (фонд асабіста перададзены ў 1994 годзе), дэманстрацыя кінастужкі аб жыцці і творчасці класіка і прэзентацыя карціны мастака Міхася Будавея "Здабыўшы перамогу. Партрэт Васіля Быкава". 16.06.2009 La Madre Naturaleza Аксана Спрынчан і Яраш Малішэўскі прымуць удзел у сумеснай музычна-паэтычная акцыі-канцэрце "La Madre Naturaleza". Вечарына адбудзецца 18 чэрвеня ў 19 гадзін у фальварку "Добрыя мыслі" (вул. Магілёўская 12/1). Уваход платны. 15.06.2009 Згода Бард Наталля Пушкарова дала згоду на здымкі ў духоўна-асветніцкім дакументальна-публіцыстычным відэафільме Зміцера Арцюха і Руслана Бараноўскага “Да чацвёртага калена”. Гэта аповяд пра пакутніцкую смерць святара Ваўкавіцкай царквы Успення Прысвятой Багародзіцы, якая знаходзіцца ў Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці. Наталля выканае песню “Божая маці”, якой плануецца закончыць відэафільм. Зараз ідзе падрыхтоўчы працэс. Плануецца, што здымкі пачнуцца ў канцы месяца. 14.06.2009 Паездка ў Швецыю Казачніца Алена Масла вярнулася са Стакгольма. Там яна была па запрашэнні Шведскай амбасады. Разам з бібліятэкарамі з Мінска спадарыня Алена наведала шматлікія бібліятэкі, выдавецтвы, музей казкі “Юнібакен”, пабывала ў кватэры, дзе жыла Астрыд Ліндгрэн і пазнаёмілася з яе ўнучкамі. Трэцяга чэрвеня дэлегацыя з Мінска прысутнічала на цэрымоніі ўзнагароджання Міжнароднай прэміяй Астрыд Ліндгрэн. Гэта – адна з буйнейшых прэмій у галіне дзіцячай літаратуры. Заснавана яна ў 2003 годзе ў памяць любімай дзіцячай пісьменніцы фондам ALMA, складае 540 тысяч еўра. Ганаруюцца ёй як асобныя пісьменнікі, ілюстратары дзіцячых кніг, так і недзяржаўныя арганізацыі, якія прапагандуюць дзіцячую кнігу. Гэты год узнагароджаны Палестынскі Інстытут за адвагу, настойлівасць, вынаходлівасць у прапагандзе чытання і кнігі ў нялёгкіх ўмовах. 12.06.2009 ВІНШУЕМ Вольгу Абразцову! Сёння дзень народзін адміністратара “Арт.С” Вольгі Абразцовай. Мы ад усёй душы віншуем яе з гэтым днём, жадаем і надалей бачыць на кожнай нашай вечарыне. Вольга працуе “за кадрам”. Яна фатаграфуе, займаецца рассылкай, запрашэннямі, рэкламай, гаспадарчымі пытаннямі, прымае ўдзел у забеспячэнні сайта навінамі. Чалавек адказны, шчыры, добры, светлы. Вольга любіць падарожнічаць, асабліва ў кампаніі сяброў паэтычнага тэатра. Няхай здзейсняцца ўсе яе мары, няхай у душы будзе толькі сонечны настрой, няхай вецер жыцця ніколі не апускае ветразі надзей. 11.06.2009 Тэлетворчасць Тэленарыс “Обреченная на инвалидность” Зміцера Арцюха і Руслана Бараноўскага ўжо зманціраваны. Гэта аповяд пра дзяўчыну-інваліда Святлану Таўгень у якой рэдкае захворванне – прыроджаны остэапароз. Дзяўчына рухаецца толькі ў ложку-калясцы з дапамогай лыжных палак. Паглядзець нарыс можна будзе крыху пазней на сайце ініцыятараў тэлевізійнага праекта – дабрачыннага фонда “Спас” (Нью-Йорк): www.thesaviourfund.org. Зараз ідзе мантаж відэафільма “Жаданне жыць”, у якім знялася Рэгіна Багамолава, а стылёвае афармленне да якога зрабіў Вадзім Клімовіч, і падрыхтоўка да здымак фільма “Да чацвёртага калена” пра катаванне святара Мікалая Нядзведскага. У перспектыве плануецца гэтую відэатворчасць Зміцера Арцюха і Руслана Бараноўскага паказаць на галоўнай пляцоўцы Паэтычнага тэатра “Арт.С”. Сачыце за абвесткамі. 08.06.2009 Наша памяць Працягваецца дабрачынная акцыя па добраўпарадкаванні могілак у вёсцы Ваўкавічы Навагрудскага раёна. З-за кепскага надвор’я і актывізацыі сельскагаспадарчых работ, а таксама сесіі ў студэнтаў тэмпы прыборкі знізіліся. У суботу 6-га чэрвеня быў чацвёрты дзень і працавалі каля 10 мясцовых жыхароў. Праўда, акцыя выйшла за межы суботы і людзі збіраюцца ў іншыя дні, але толькі для таго, каб прыбраць магілы сваіх родных. І гэта вялікая падмога, бо на сёння і паловы справы не зроблена. А ўсе работы патрэбна закончыць да верасня – запланаваны хрэсны ход. Арганізатары разглядаюць магчымасць далучэння валанцёраў і калі такое рашэнне будзе прынята, то ёсць верагоднасць, што праца пойдзе шпарчэй. Мы будзем трымаць у курсе спраў нашых чытачоў і паведамляць усе навіны з месца правядзення акцыі. Нагадаем, зараз здзяйсняецца толькі першы этап. Другім павінна стаць аднаўленне помнікаў, якія ўпалі альбо на палову ўраслі ў зямлю. Трэці этап – “дызайнерскі” – гэта высадка кветак і пакраска агароджы. Ну а чацвёртым і, відаць, самым галоўным, стане аднаўленне капліцы Міцкевіча. На гэтую работу трэба сабраць да сямі тысяч долараў. Пяты дзень акцыі плануецца 13 чэрвеня. 05.06.2009 Павышэнне кваліфікацыі Два тыдні наш дызайнер Тацяна Макарэвіч наведвала курсы павышэння кваліфікацыі. Хоць яны і не былі на прамую звязанымі з дзейнасцю паэтычнага тэатра (асноўная праца Тацяны – бібліятэкар), але ўсё адно дапамогуць ёй у афармленні вечарын, бо пасля курсаў Тацяна па-новаму пачне займацца дызайнам бібліятэкі, дзе знаходзіцца галоўная пляцоўка “Арт.С”. Таксама на курсах Тацяна даведалася пра сучасныя інавацыйныя падыходы да стварэння кніжных выстаў. І ў другой дзеі трэцяга сезону вечарын дызайнер паэтычнага тэатра прадэманструе ўменне стварыць атмасферу для спалучэння літаратуры, сцэнічнага майстэрства, выяўленчага мастацтва, музыкі, танца ў адзін цудоўны сумесны твор – вечарыну. Чакаем вас з верасня на нашых мерапрыемствах. 03.06.2009 Удзел у фотавыставе Фотажурналіст Паэтычнага тэатра “Арт.С” Люба Палянская прымае ўдзел у фотафоруме-2009, які адкрываецца сёння ў Мінскім выставачным цэнтры “БелЭКСПА” на вуліцы Янкі Купалы, 27. Гэта міжнародны салон лічбавых тэхналогій і візуальных камунікацый. Восем фотакарцін Любы Палянскай (пяць з якіх былі прадстаўлены ў бібліятэцы Цёткі на выставе “Лёгкасць успрымання”) можна пабачыць да 6-га чэрвеня. 01.06.2009 Экскурсія з Ярашам Цікавая паездка ў Ракаў-Тупальшчыну-Івянец запланавана на 6 чэрвеня. Арганізатары – Аксана Спрынчан і Яраш Малішэўскі – абяцаюць разнастайную праграму. Апроч традыцыйнага аповяду пра мясцовасці экскурсійнага туру, наведвальнікі пабачаць магілу Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, прыватны музей Фелікса Янушкевіча ў Ракаве, паслухаюць сапраўднае гучанне дуды, якое забяспечыць гід Яраш Малішэўскі. Сярод пасажыраў не мала ўдзельнікаў Паэтычнага тэатра “Арт.С”, якія з задавальненнем падарожнічаюць па Беларусі. На жаль, месцаў у аўтобусе па маршруце Ракаў-Тупальшчына-Івянец ужо няма. Але будуць іншыя паездкі і калі хто жадае падарожнічаць з паэтычным тэатрам, то дасылайце свае запыты на наш электронны адрас. 29.05.2009 Дызайн Вадзіма Клімовіча Па просьбе дабрачыннага фонда “Спас” (Нью-Йорк) Вадзім Клімовіч будзе ствараць мастацкае афармленне (цітры, плашкі, застаўкі…) дакументальным тэленарысам. Гэта матэрыялы пра жыццё інвалідаў, дзецей-інвалідаў, сірот, пра людзей з генетычнымі адхіленнямі, страчаныя культурныя каштоўнасці і забытыя славянскія святыні, якім неабходна рэстаўрацыя. Гэта матэрыялы пра дзейнасць прыходаў праваслаўнай царквы Беларусі, Украіны, Расіі ў накірунку духоўнага выхавання людзей. Аўтар тэленарысаў – Зміцер Арцюх, аператар – Руслан Бараноўскі, кіраўнік праекта – Кацярына Фаранда. 27.05.2009 Падборка Юліі Новік Выйшаў пяты нумар часопіса “Маладосць”, дзе надрукавана паэтычная падборка “Будзем вершамі мы створаны” ўдзельніцы “Арт.С” паэткі Юліі Новік. Як прызнаецца аўтарка: “У гэтай нізцы я змясціла шмат вершаў пра творчасць, паэзію, прыгажосць. Атрымаўся як бы тэматычны калейдаскоп, падзелены па розных порах года”. Шукайце новы нумар “Маладосці” ў кіёсках і чытайце вершы Юліі Новік. 26.05.2009 Фотаконкурс Часопіс “Промышленная безопасность” працягвае падрыхтоўку фотаконкурсу на прамысловую тэматыку. Плануецца, што палажэнне будзе надрукавана ў другім паўгоддзі 2009 года, пасля чаго можна будзе дасылаць фотаработы на адрас рэдакцыі. Галоўны прыз – падарунак на суму 1.200.000 беларускіх рублёў. Друкаваць здымкі будуць на працягу 2010 года. Потым падвядуць вынікі і ўзнагародзяць пераможцаў. Наш паэтычны тэатр правядзе цырымонію ўзнагароджання і пакажа святочную літаратурна-музычную праграму. Падрабязнасці падрыхтоўкі і правядзення фотаконкурса чытайце на нашым сайце. 25.05.2009 Ракіроўка Да ведама ўдзельнікаў "Арт.С", якія друкуюцца ў часопісах "Полымя", "Маладосць", "Нёман". Рэдакцыі гэтых выданняў памянялі месца жыхарства. Пра гэта нашым "АБВесткам" паведаміла рэдактар аддзела паэзіі часопіса "Маладосць" Віка Трэнас. Цяпер каб трапіць у рэдакцыю часопіса "Маладосць" трэба ісці на адрас часопіса "Нёман" – праспект Незалежнасці, 39, тэлефон 288-20-72. "Нёман" пераехаў у кабінеты "Полымя", а "Полымя" ў пакоі "Маладосці". Гэта ў будынку холдынга "Літаратура і мастацтва" на вуліцы Захарава. 24.05.2009 Наша памяць, дзень другі Да акцыі "Наша памяць" далучылася мастачка Святлана Цывілька з сям’ёй і сябрамі. Учора яны прынялі ўдзел у добраўпарадкаванні молілак у вёсцы Валковічы Навагрудскага раёна, наведалі магілу святара-мучаніка Мікалая Нядзвецкага і званіцу былой царквы, пра якую пісаў Адам Міцкевіч. Акцыя працягваецца і трэці дзень добраўпарадкавання могілак запланаваны на суботу 30 мая. Далучайцеся і вы. 23.05.2009 Кніга Максіма Танка Удзельніца Паэтычнага тэатра "Арт.С", паэтка і літаратуразнавец Тацяна Барысюк напісала каментарыі і падрыхтавала да друку том 8-мы (проза, літаратурна-крытычныя артыкулы) збору твораў Максіма Танка ў 13-ці тамах. Плануецца, што ў хуткім часе кніга выйдзе ў выдавецтве "Беларуская навука". Тое, што Тацяна Барысюк займаецца падрыхтоўкай да выдання кніг Максіма Танка, у нечым можна назваць сімвалічным. Педагагічнае вулылішча № 1, што закончыла наша ўдзельніца зараз носіць імя гэтага народнага паэта Беларусі. 22.05.2009 Дзень памяці Максіма Багдановіча Шаноўныя сябры! 25 мая 2009 года дзень памяці класіка беларускай літаратуры МАКСІМА БАГДАНОВІЧА. У 12.00 – ускладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу. У 13.30 – памінальная служба ў Саборы святых Пятра і Паўла (г. Мінск, вул. Няміга, 4.) А 17-й гадзіне адбудзецца літаратурна-музычная імпрэза “З ЛАСКІ БОЖАЕ ВЕЧНЫ ПАЭТ” з удзелам вядомых беларускіх пісьменнікаў Анатоля Вярцінскага, Леаніда Дранько-Майсюка, Навума Гальпяровіча, Міхася Пазнякова, Анатоля Бутэвіча, Васіля Жуковіча, Людмілы Хейдаравай, Галіны Каржанеўскай, Зміцера Арцюха, Аксаны Спрынчан, артыстаў тэатра “Жывое слова”. 25 мая для ўсіх прыхільнікаў таленту вялікага паэта прапануецца вольнае наведванне экспазіцыі Літаратурнага музея М.Багдановіча (г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а), філіяла музея “Фальварак Ракуцёўшчына” (в. Ракуцёўшчына, Маладзечанскі р-н). Шчыра запрашаем Вас прыняць удзел у музейных мерапрыемствах! Літаратурны музей Максіма Багдановіча (Траецкае прадмесце, вул. М.Багдановіча, 7а). 21.05.2009 Тэленарыс Паэтка Рэгіна Багамолава, загадчыца галоўнай пляцоўкі “Арт.С”, здымецца ў тэленарысе Зміцера Арцюха і Руслана Бараноўскага “Жаданне жыць”. Гэта аповяд пра інваліда Наталлю Кашкурэвіч, якая нягледзячы на тое, што рухаецца толькі ў інваліднай калясцы, не страціла аптымізму і здзяйсняе самыя неверагодныя мары. Адна з іх – падарожжа ў Крым на Чорнае мора. Да таго ж Наталля – пісьменніца. Яе творы друкуюцца ў часопісе “Нёман”. 20.05.2009 ВІНШУЕМ Міколу Кандратава! Сёння дзень народзін святкуе адзін з актыўных удзельнікаў Паэтычнага тэатра “Арт.С” паэт Мікола Кандратаў. Яго намаганнямі мы зладзілі задыякальна-паэтычны праект “12 сузор’яў”, яго намаганнямі атрымалася цудоўная кніга паэзіі “Вершы і зоркі” і не менш цудоўная прэм’ера гэтай кнігі з назвай “Зоркі і вершы”. Мікола прыняў удзел шмат у якіх вечарынах. Ён заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу і падтрымаць кожнага і словам і справай. Гэта шырокай душы чалавек. Мы віншуем яго з днём народзін, жадаем здароўя, творчага настрою, сямейнага дабрабыту. Няхай кожны новы твор паэта будзе такім жа яркім і непаўторным, як зоркі, што ўпрыгожваюць неба. Няхай паэзія Міколы Кандратава ўпрыгожвае Зямлю і робіць кожнага чытача лепшым, дабрэйшым, святлейшым, прыгожым душой. А мы з нецярпеннем чакаем яго новых творчых знаходак у літаратуры і ў нашым тэатры. 19.05.2009 Акцыя працягваецца Як мы і планавалі ў суботу 16 мая на могілках вёскі Валковічы Навагрудскага раёна пачалася акцыя “Наша памяць”. Удзел у ёй прынялі больш за 30 чалавек. Гэта мясцовыя жыхары, сябры суполкі “Узвышша” Таварыства беларускай мовы (Навагрудак), прыхажане і святары Барысаглебскай царквы, кіраўніцтва Валковіцкага сельсавета, прадстаўнікі Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея. З паэтычнага тэатра на добраўпарадкаванні могілак працавалі Вольга Абразцова і Зміцер Арцюх. Па завяршэнні першага дня акцыі было вырашана, што яна працягнецца і добраўпарадкаванне будзе праводзіцца па суботах з 10 гадзін. Другі дзень акцыі (пры ўмове добрага надвор’я) запланаваны на 23 мая. 18.05.2009 Удзельнікі з рэгіёнаў Паэтычны тэатр “Арт. С” шукае новых, цікавых і таленавітых удзельнікаў у рэгіёнах Беларусі. Калі вы творчы чалавек і хочаце стаць нашым сябрам, то дасылайце свае творы і рэзюме на электронны адрас “Арт.С”. Вашыя анкеты будуць разгледжаны і лепшыя аўтары стануць удзельнікамі нашага літаратурна-музычнага салону. А гэта значыць, што вы зможаце выступаць у Мінску разам з намі, што мы зможам прыязджаць у вашыя мясцовасці і там ствараць сумесныя вечарыны для вашых землякоў. Спяшайцеся, бо толькі адзін чалавек з раёна зможа стаць нашым калегай! 17.05.2009 Выступ у Купалаўскім музеі Дырэктарка Аксана Спрынчан і ўдзельнікі “Арт.С” Мікола Кандратаў, Тацяна Пратасевіч, Рагнед Малахоўскі выступілі ў літаратурным музеі Янкі Купалы ў Мінску. Вечарына пад назвай “Паэтычныя акварыды” была арганізавана ў “Ноч музеяў” суполкай “Літаратурнае прадмесце” і правяла яе кіраўніца Людміла Рублеўская. 16.05.2009 Антракт Паэтычны тэатр “Арт.С” закрыў першую дзею трэцяга сезону вечарын і аб’явіў аб летнім антракце. Гэта было зроблена на вечарыне “Творчаму роду няма пераводу”, якая з поспехам прайшла ўчора на галоўнай пляцоўцы. Цяпер удзельнікі “Арт.С” адпачываюць, але гэта ўмоўны адпачынак, бо для творчага чалавека няма такога паняцця як “водпуск”. Наперадзе новыя выступы як у Мінску, так і ў іншых гарадах і вёсках рэспублікі. Запланаваны гастролі-экскурсіі па Беларусі, аб якіх чытайце на нашым сайце ў новых абвестках. 08.05.2009 ДА ДНЯ СЯМ'І 15 траўня ў бібліятэцы Цёткі мае адбыцца вечарына “ТВОРЧАМУ РОДУ НЯМА ПЕРАВОДУ”. Сям’я як творчасьць – найбольш цікавая праява жыцьця. Творчасьць у сям’і – найбольш складаная праява сям’і. Вас чакае шматабяцальная сустрэча: Жонка Галіна ДУБЯНЕЦКАЯ і муж Сяргей СЫС, Муж Яраш МАЛІШЭЎСКІ і жонка Аксана СПРЫНЧАН, Жонка Людміла РУБЛЕЎСКАЯ і муж Віктар ШНІП, Муж Максім КЛІМКОВІЧ і жонка Ірына КЛІМКОВІЧ, Брат Вадзім КЛІМОВІЧ і сястра Наталя КЛІМОВІЧ, Сёстры Яна ШЭЛЯГОВІЧ і Хрысьціна ШЭЛЯГОВІЧ, Дзед і бацька Міхась ШАВЫРКІН, Дачка і маці Міраслава НАВІШ, Дачка і ўнучка Вальжына ПРОХАРАВА. У антракце адбудзецца адкрыцьцё выставы сям’і Алены МАСЛА – творчыя працы мужа Сяргея, сына Кастуся і дачкі Хрысьціны ПЕРЖУКОВЫХ. А таксама прэзентацыя абрадавых лялек, жыцьцё якіх цесна зьвязанае з жыцьцём сям’і. У канцы вечарыны госьці будуць адораныя каменьчыкамі Удзячнасьці. Вядоўцы – ЖОНКА Яраша Малішэўскага і БРАТ Наталі Клімовіч. А 18 гадзіне на Талбухіна 12а вас чакае вольны ўваход і цёплая сямейная атмасфера. Вы зможаце набыць кнігі выступоўцаў і атрымаць сямейныя аўтографы. Увага! У бібліятэку Цёткі могуць прыходзіць і дзядзькі. 07.05.2009 Акцыя "Наша памяць" Паэтычны тэатр "Арт.С" стаў адным з арганізатараў дабрачыннай акцыі "Наша памяць". У Год роднай зямлі, якім аб’яўлены 2009 год, навядзенне парадку – адна з галоўнейшых задач для кожнага беларуса. Першым этапам акцыі стане добраўпарадкаванне могілак у вёсцы Валковічы Навагрудскага раёна. Гэта месца пахавання апошняга святара Валковіцкай царквы Мікалая Нядзвецкага, які быў зверскі замучаны ў верасні 1939-га года (70 гадоў таму). Добраўпарадкаванне могілак будзе праводзіцца ў суботу 16 мая з раніцы да вечара. Абвестка аб пачатку дабрачыннай акцыі "Наша памяць" будзе зроблена ў нядзелю 10 мая ў 14 гадзін у гісторыка-краязнаўчым музеі Навагрудка, куды з выступам запрасілі Зміцера Арцюха. Далучыцца да мерапрыемства можа кожны жадаючы. Іншымі арганізатарамі акцыі сталі: Навагрудская Барысаглебская царква, суполка "Узвышша" Таварыства беларускай мовы, Навагрудскі гісторыка-краязнаўчы музей, Валковіцкі сельскі выканаўчы камітэт. 16.04.2009 ВІНШУЕМ Тацяну Макарэвіч! Сёння дзень народзін у нашага дызайнера Тацяны Макарэвіч. Хутка будзе год, як яна займаецца афармленнем галоўнай пляцоўкі “Арт.С”. Тацяна працуе ў бібліятэцы Цёткі і таму складанасцяў у стварэнні дэкарацый у яе не існуе. Кожная новая работа нашага дызайнера арыгінальная і запамінальная, удала падкрэслівае тэмы вечарын, дапаўняе выступы, стварае святочны настрой выступоўцам і гледачам. Працаваць на пляцоўцы, аформленай Тацянай Макарэвіч, адно задавальненне. Пра гэта гавораць усе. Мы віншуе нашага дызайнера са святам, чакаем новых ідэй, жадаем здароўя, настрою, кахання. Няхай у душы заўсёды жыве вясна. 15.04.2009 Узнагарода Сёмая духоўна-асветніцкая выстава “Вербны кірмаш” закрылася. Яна прайшла пад дэвізам “Мой родны кут”. Літаратурную імпрэзу з такой назвай прадставіў на кірмашы ў Палацы мастацтваў і наш паэтычны тэатр. Пасля выступу ўдзельнікам “Арт.С” была ўручана Падзяка за подпісамі духаўніка праваслаўных выстаў іерэя Уладзіміра Герасіменкі і старшыні Аргкамітэту Аляксандра Савіна. Персанальная Падзяка ў гэты ж дзень была ўручана і народнай артыстцы Беларусі Марыі Захарэвіч, якая прыняла актыўны ўдзел у “Вербным кірмашы”. 14.04.2009 ВІНШУЕМ Алену Масла! Сёння свой дзень народзін адзначае казачніца Алена Масла. У спісе ўдзельнікаў “Арт.С” яна з’явілася нядаўна (з падачы паэткі Аксаны Спрынчан), але выступоўкай на нашых вечарынах яна была даўно. Мы віншуем Алену са святам, жадаем творчага настрою, сямейнага дабрабыту, натхнення. Няхай казачнае ўспрыманне жыцця дапамагае змагацца з кепскім настроем не толькі вам, але і тым, хто чытае вашыя цудоўныя творы. Радуйце гледачоў сваімі выступамі, кнігамі, святлом, якім напоўнена ваша душа. А праз дзень-два глядзіце на нашым сайце ў рубрыцы “Удзельнікі” сваю асабістую старонку. 12.04.2009 Прапанова Паэтычнаму тэатру "Арт.С" прапанавалі стаць арганізатарам цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў фотаконкурсу, які аб’яўляюць дэпартамент міністэрства па надзвычайных сітуацыя Рэспублікі Беларусь "Дзяржпрамнагляд", ААТ "УМ-79", дзяржаўнае прадпрыемства "Дыекас", часопіс "Промышленная безопасность". У дадзены момант ідзе прапрацоўка Палажэння фотаконкурсу на прамысловую тэматыку. Хутчэй за ўсё, што яго будуць праводзіць у 2010 годзе. Падрабязней пра ўмовы і тэрміны яго правядзення чытайце на нашым сайце ў новых АБВестках. 11.04.2009 Запрашэнне Нас запрасілі прыняць удзел у мерапрыемствах з нагоды Дня жанчын-міраносіц (для людзей царкоўных гэта тое ж самае, што 8 сакавіка для міран). Імпрэза плануецца на нядзелю 3 мая ў царкве "Усіх тужлівых радасць", што на вуліцы Прытыцкага 65 (але магчымы змены). Арганізатар мерапрыемства – Цэнтр рэабелітацыі сірот, інвалідаў, зняволеных і алкаголікаў. Дырэктар Алена Ківач. Пра тое, хто будзе выступаць і іншыя падрабязнасці падрыхтоўкі імпрэзы чытайце ў новых АБВестках. 10.04.2009 Фотавыстава Наш фотажурналіст Люба Палянская заканчвае падрыхтоўку да фотавыставы "Лёгкасць успрымання", якая з’явіцца на сценах чытальнай залы бібліятэкі Цёткі 17 красавіка. Сустрэча з аўтаркай адбудзецца на галоўнай пляцоўцы праз тыдзень пасля адкрыцця выставы – у пятніцу 24-га. Падтрымаць яе прыйдуць сябры – Магічны аркестр, Зміцер Арцюх, Аксана Спрынчан, Наталля Пушкарова, Яраш Малішэўскі, Рэгіна Багамолава. Працягласць імпрэзы - 50 хвілін. Фотаработы Любы Палянскай будуць экспанавацца на вуліцы Талбухіна 12а да 10 мая. 09.04.2009 Люба Палянская на тэлебачанні 11.04.2009 днём у эфіры тэлеканала АНТ у 13.20 праграма "Саюз". Госця рубрыкі "Паралелі" – наш фотажурналіст Люба Палянская – будзе распавядаць пра коміксы ў жанры вясельнага фота. Пазнаёміцца з яе працамі можна на сайце: fotosvadba.forumbb.ru. 08.04.2009 Прэм’ера перанесена У праграме Паэтычнага тэатра "Арт.С" адбыліся змены. Па шматлікіх прычынах вершаспеў "Дівчина з легенди" (запланаваны на 24 красавіка) не адбудзецца. Аб даце прэм’еры мы паведамім пазней. Што наконт фотавыставы "Лёгкасць успрымання" і сустрэчы з аўтаркай Любай Палянскай, то тут усё застаецца ў сіле. 30.03.2009 Выязная імпрэза У цэнтральнай раённай бібліятэцы Навагрудка адбылася сустрэча з паэтам, дырэктарам “Арт.С” Зміцерам Арцюхом. Імпрэза мела назву “А сэрца да Наваградка імкнецца”. На яе прыйшлі вучні і настаўнікі другой і чацвёртай школ, чытачы і прыхільнікі беларускай паэзіі. Зміцер распавядаў пра дзейнасць паэтычнага тэатра, вечарыны, удзельнікаў, чытаў вершы, праводзіў конкурсы (пераможцам якіх уручыў плакат тэатра), рэкламаваў сайт, а таксама адказваў на пытанні гледачоў. Падтрымаць свайго былога вучня прыйшла мясцовая паэтка Марыя Быт, якая сказала шмат прыемных слоў у адрас паэта, і прачытала свае вершы. Супрацоўніца гісторыка-краязнаўчага музея Галіна Кавальчук запрасілі Зміцера Арцюха выступіць у іх музеі і выказала прапанову зрабіць філіял Паэтычнага тэатра “Арт.С” у сталіцы Вялікага Княства Літоўскага. Зараз гэтая ідэя прапрацоўваецца. 24.03.2009 Вечарынка да дня гумару Паэтычны тэатр "Арт. С" у бібліятэцы Цёткі прадстаўляе шкодную вечарынку "Еш ня еш – усё адно памрэш". Чакаюцца найсмачнейшыя выступы 2009 году: Рэгіна БАГАМОЛАВА, Пятро ВАСЮЧЭНКА, Зьміцер ВІШНЁЎ, Алена МАСЛА, Юлія НОВІК, Наталя ПАХАМОВІЧ, Юрась ПАЦЮПА, Людміла РУБЛЕЎСКАЯ, Аляксей ЧУБАТ, Юлія ЕСЬМАН, Аляксандра ЦІХАНАВА і інш. Да таго ж смакотныя песьні Яраша МАЛІШЭЎСКАГА, Сержа МІНСКЕВІЧА, Юрыя НЕСЬЦЯРЭНКІ. Падаваць на глядацкі стол смачных творцаў будуць ВАДЗІМ КЛІМОВІЧ i АКСАНА СПРЫНЧАН. І , безумоўна, конкурсы з прызамі, якімі можна будзе падмацавацца ў пятніцу 3 красавіка 2009 году а 18 гадзіне (вул. Талбухіна 12 а, ст.м. Парк Чалюскінцаў). Уваход вольны. Паверце: будзе ўежна! 21.03.2009 Са святам! Сёння Сусветны дзень паэзіі. Можна сказаць - прафесійнае свята ўдзельнікаў Паэтычнага тэатра "Арт.С", большая частка якіх - паэты. Віншуем усіх пісьменнікаў, бардаў, музыкаў, акцёраў ды й нашых гледачоў - аматараў беларускай паэзіі - з гэтым днём. Няхай той вясновы настрой нараджае ў вашай душы паэтычнае ўспрыманне жыцця. Нахтнення! 20.03.2009 Фота Паважаныя чытачы, на нашым сайце з'явілася рубрыка "Фотаальбом". Паступова будуць з'яўляцца новыя фота. Прыемнага прагляду. Таксама новая інфармацыя з'явілася на старонках "СМІ пра нас", "Вечарыны" і "Удзельнікі". 19.03.2009 Мой родны кут Паэтычны тэатр “Арт.С” рыхтуецца да ўдзелу ў выставе “Вербны кірмаш”, якая пройдзе з 3 па 11 красавіка ў Мінскім Палацы Мастацтваў. Літаратурная імпрэза прысвечана роднай зямлі, прыродзе, мове і шчырым беларусам. Удзел у ёй прымаюць: вядомая пісьменніца Валянціна КОЎТУН, паэты Зміцер АРЦЮХ, Аксана СПРЫНЧАН, Тацяна ПРАТАСЕВІЧ, Мікола КАНДРАТАЎ, артысты Юлія ЕСЬМАН, Хрысціна ЖАЎРЫД і Аляксандра ЦІХАНАВА, фальклорны калектыў “ЯГНЯТКІ”. Уступнае слова зробяць айцец Алег ШУЛЬГІН, кіраўнік Сацыяльнага аддзела Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы і Алена ЗЕНКЕВІЧ, выканаўчы сакратар саюза сястрынстваў міласэрнасці. Чакаем усіх жадаючых у суботу 11 красавіка ў 15 гадзін на вуліцы Казлова, 3, станцыя метро “Плошча Перамогі”. Уваход вольны. 18.03.2009 Еш не еш На галоўнай пляцоўцы "Арт.С" пачалася падрыхтоўка шкоднай вечарынкі да дня гумару "Еш не еш". Вядоўцы Вадзім Клімовіч і Аксана Спрынчан, а таксама дызайнер Тацяна Макарэвіч думаюць над арыгінальнай падачай матэрыялу і афармленнем залы, выбіраюць выступоўцаў, ствараюць сцэнплан. Гэты творчы тандэм абяцае здзівіць гледачоў. Да таго ж, прысутныя ўпершыню змогуць убачыць Вадзіма Клімовіча ў якасці вядучага. Чакаем усіх аматараў ежы 3 красавіка ў 18 гадзін, галоднымі не прыходзіць 8-) 14.03.2009 Заняткі Усіх жадаючых Паэтычны тэатр "Арт.С" запрашае на заняткі па сцэнічным майстэрстве. Вы навучыцеся правільна дыхаць, пазбавіцеся ад моўных дэфектаў, скаванасці, заціснутасці, зможаце стаць упэўненымі ў сабе. Заняткі праводзіць актрыса Людміла Баяўчук. Запіс і падрабязнасці курса па тэлефоне 8-029-557-81-13 (Вольга). Чакаем! 13.03.2009 Запрашэнне на Вербны кірмаш Паэтычны тэатр "Арт.С" атрымаў запрашэнне прыняць удзел у выставе "Вербны кірмаш", якая будзе праходзіць у Мінску з 3 па 11 красавіка. Літаратурная імпрэза сумеснага праекту "Арт.С" і Сацыяльнага аддзела Мінскай епархіі "А верш імкнецца да нябёсаў" на гэты раз будзе месць назву "Мой родны кут". Чытайце падрабязнасці ў бліжэйшыя дні на нашым сайце. 04.03.2009 Вечарына, натхнёная Таджыкістанам Паэтычны тэатр "Арт.С" рыхтуе новую вечарыну УСХОД – СПРАВА І ЗЛЕВА. Удзел у ёй прымаюць: Мустафа — Зمіцер АРЦЮХ Сітора — Аكсана СПРЫНЧАН Шахерызада — Алеنа МАСЛА Лаціфа — تацяна БАРЫСЮК Зарайда — Юلія НОВІК Зульфія — Тацяنа ПРАТАСЕВІЧ Лейла — Натаلля ВЕРНІКОЎСКАЯ Фаціма — Гаنна ФЕДАРУК Музыка: Імамалі — Яраش МАЛІШЭЎСКІ, Саід — Алякصей ЯСКЕВІЧ Мастацкае афармленне: Карыма — Тацяنа МАКАРЭВІЧ Запрашаем 13 сакавіка 2009 года 18.00. Мінск, вул.Талбухіна 12 а, ст.м. Парк Чалюскінцаў Уваход вольны. 02.03.2009 ВІНШУЕМ Зміцера Арцюха! Сёння дзень нараджэння святкуе паэт і журналіст, дырэктар Паэтычнага тэатра "Арт.С" Зміцер Арцюх. Мы віншуем нашага сябра, жадаем здароўя, творчага плёну, дабрабыту. Заўсёды чакаем яго новых вершаў. Зміцер стварыў вялікую колькасць вечарын, несапраўдных спектакляў і праектаў. Дзякуючы нашаму дырэктару, яго крытычнаму і самакрытычнаму падыходу да творчасці тэатр пачынае выходзіць на новы ўзровень, павышаецца якасць вечарын, а таксама з'яўляюцца новыя ўдзельнікі. 01.03.2009 Прэзэнтацыя SMS-п’есКІ “Дарога і Шлях” 5 сакавіка (18.00, Палац мастацтваў, вул. Казлова, 3) пры падтрымцы кампаніі “БУДЗЬМА!” мае адбыцца прэзэнтацыя SMS-п’есКІ “Дарога і Шлях” Алеся АНЦІПЕНКІ і Аксаны СПРЫНЧАН. Уваход вольны. Падрабязнасці тут. 19.02.2009 Праект Юліі Новік Літаратурна-музычная імпрэза “Францыя ў сэрцы Беларусі” пройдзе 16 сакавіка 2009 года ў 18.00 у Доме Дружбы (вул. Захарава, 28, ст. м. Плошча Перамогі). Выступяць і ўдзельнікі Паэтычнага тэатра “Арт.С” Аксана Спрынчан, Яраш Малішэўскі, Вадзім Клімовіч, Юлія Новік, якая з’яўляецца арганізатарам праекта. Падрабязнасці чытайце ў “Гасцёўні”. 13.02.2009 ВІНШУЕМ Людмілу Баяўчук! Сёння дзень нараджэння святкуе актрыса Людміла Баяўчук. Мы віншуем яе, жадаем творчага плёну, сямейнага дабрабыту, здароўя, кахання. Няхай жыццё прыносіць толькі радасць, а блізкія людзі заўсёды дораць сваё святло. Людміла актыўная ўдзельніца вечарын. Яркія і запамінальныя яе апошнія працы ў такіх святах як “Краю блаславёнага дачка” (вядучая), “Нібы ў Міцкевічавым сне” (Марыля Верашчака), “Стары Новы год у Цёткі 2009” (Каралева Ёлка). Спадзяемся, што гэты год будзе не менш яркім на выступы як на нашых пляцоўках, так і ў іншых месцах. 12.02.2009 Зоркі і вершы Паэтычны тэатр “Арт.С” прадстаўляе прэм’еру “Зоркі і вершы” МІКОЛЫ КАНДРАТАВА паводле ягонай кнігі “Вершы і зоркі”. Ці глядзелі вы сёлета на зорнае неба? А загадвалі жаданьні? Не? Тады не прапусьціце! У перадапошні вечар зімы аўтар з дапамогаю вядоўцаў Алены МАСЛА і Аксаны СПРЫНЧАН створыць найпрыгажэйшае сузор’е 2009 году. У ім будуць толькі яскравыя і зыркія зоркі: Валянцін АКУДОВІЧ, Рэгіна БАГАМОЛАВА, Вадзім КЛІМОВІЧ, Наталя КУЧМЕЛЬ, Рагнед МАЛАХОЎСКІ, Яраш МАЛІШЭЎСКІ, Юлія НОВІК, Юрась НЕРАТОК, Юры НЕСЬЦЯРЭНКА, Юрась ПАЦЮПА, Людміла РУБЛЕЎСКАЯ, Юры САПАЖКОЎ, Зьміцер СІДАРОВІЧ, Віктар ШНІП. Ч а к а е м 27 лютага 2009 года а 18 гадзіне на галоўнай пляцоўцы. Уваход вольны І не забывайцеся: гэтае сузор’е ў іншыя дні не пабачыць! 08.02.2009 Ідзе падрыхтоўка Паэтычны тэатр “Арт.С” рыхтуе прэм’еру кнігі паэта Міколы Кандратава. Ужо выбраны выступоўцы. Плануецца, што іх будзе чатырнаццаць. А гэта значыць, што мерапрыемства будзе больш за дзве гадзіны. Вечарына пад назвай “Зоркі і вершы” адбудзецца на галоўнай пляцоўцы ў пятніцу 27 лютага ў 18 гадзін. Правядуць яе Аксана Спрынчан і Алена Масла. 07.02.2009 Антыгламурная прэмія Удзельнік Паэтычнага тэатра “Арт.С”, сябра суполкі “Літаратурнае прадмесце”, паэт Мікола Кандратаў атрымаў антыгламурную прэмію “Блакітны свін”, якую ўручыла Людміла Рублеўская. Прэмія за нонканфармізм у мастацтве і актыўны ўдзел у арганізацыі літжыцця ўручаецца раз у год. Пераможца атрымлівае 100 нейкіх рэчаў. Мікола атрымаў 100 перапяліных яек. Першая прэмія была ўручана ў 2007 годзе і атрымала яе Аксана Спрынчан. 06.02.2009 ВІНШУЕМ Рэгіну Багамолаву! Сёння дзень нараджэння святкуе загадчыца галоўнай пляцоўкі Паэтычнага тэатра “Арт.С”, паэтка Рэгіна Багамолава. Мы віншуем яе, жадаем творчага ўздыму, сямейнага дабрабыту, працоўных здзяйсненняў, здароўя і маладосці. Чакаем яе новых публікацый у перыёдыцы, яркага ўдзелу ў вечарынах, а таксама кнігі вершаў, якую з задавальненнем прачытаем і прарэкламуем. 05.02.2009 Новая ўдзельніца Спіс удзельнікаў Паэтычнага тэатра “Арт.С” папоўніўся. Сяброўкай нашага свабоднага саюза стала казачніца Алена Масла, якая не адзін раз прымала ўдзел у вечарынах тэатра. У хуткім часе яе асабістая старонка з’явіцца на сайце. Таксама ў бліжэйшым часе з’явяцца старонкі ўдзельнікаў, якія працуюць за кадрам: Вольгі Абразцовай, Тацяны Макарэвіч і Любы Палянскай. Сачыце за абнаўленнямі. 26.01.2009 Абнаўленне сайту Паважаныя чытачы, новай інфармацыяй папоўніліся рубрыкі “СМІ пра нас”, “Удзельнікі”, “Вечарыны”, “Стары Новы год у Цёткі”. Чытайце, прыходзьце і пішыце нам. 22.01.2009 Спектаклі з Марыяй Захарэвіч Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы запрашае ў панядзелак 26 студзеня на спектакль “Я не пакіну цябе” і ў сераду 28 студзеня на спектакль “Вольга”. Галоўныя ролі ў гэтых пастаноўках выконвае народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч. Пачатак у 19 гадзін. Тэлефон касы тэатра 227-17-17. 12.01.2009 ВІНШУЕМ Тацяну Будовіч! Сёння дзень народзін паэткі Тацяны Будовіч. Мы віншуем яе з гэтым днём, жадаем творчага плёну, здароўя ёй, мужу і іх маленькаму сыну. Чакаем яе новых вершаў, кніг і яркіх удзелаў у нашых вечарынах. 09.01.2009 Новая ўзнагарода За актыўны ўдзел у сёмай духоўна-асветніцкай праграме выставы-кірмашу "Ражство Хрыстова" Паэтычны тэатр "Арт.С" атрымаў дыплом. Уручэнне ўзнагароды адбылося 5 студзеня падчас закрыцця выставы-кірмашу ў выставачным комплексе "Белэкспа", што на праспекце Пераможцаў у Мінску. Дыплом падпісалі: духаўнік праваслаўных выстаў іерэй Уладзімір Герасіменка і старшыня аргкамітэту праваслаўных выстаў Аляксандр Савін. 08.01.2009 КАЗКІ І ПОКАЗКІ ЛЫСАЙ ГАРЫ ад ейнае Гаспадыні і гасцей Паэтычны тэатр "Арт. С" запрашае 20 студзеня 2009 года Прэзентацыя кнігі "ЖываЯ" ў 2-х частках ЧАСТКА ДРУГАЯ (СТУДЗЕНЬСКАЯ) АКСАНА СПРЫНЧАН – СТАРЭЙШАЯ ЗА ЎСІХ ВЫСТУПОЎЦАЎ Раздзелы:
1. ЖываЯ... Таццяна СІВЕЦ
Жывыя партрэты выступоўцаў ствараюць мастакі Альгерд ФРАНЦУЗАЎ і Ян МЯЛЬНІЦКІ.2. ЖываЯ, Рагнед МАЛАХОЎСКІ 3. ЖываЯ. Віка ТРЭНАС 4. ЖываЯ Зміцер АРЦЮХ 5. "ЖываЯ" Валерына КУСТАВА 6. ЖываЯ: Юлія НОВІК, Маргарыта ПРОХАР 7. ЖываЯ? гурт "ПЕРАПЛУТ" 8. ЖываЯ – Аляксей ЧУБАТ 9. ЖываЯ; Таццяна БУДОВІЧ 10.(ЖываЯ) Вольга СПРЫНЧАН 11. ЖываЯ! Вадзім КЛІМОВІЧ Жывыя конкурсы і прызы ад кампаніі "БУДЗЬМА!" Спатканне ў музэі Максіма Багдановіча (вуліца Багдановіча, 7а). Уваход, як і выступы, вольны. 07.01.2009 Прывітаньне ад Божых каровак! Паэтычны тэатр "Арт.С" прадстаўляе 12-гадовы праект "Святкуйма беларускае!". Год першы (2009) – Год Божай Кароўкі. У святкаванні бяруць удзел: музыкі Яраш МАЛІШЭЎСКІ, Зміцер СІДАРОВІЧ, пісьменнікі Мікола КАНДРАТАЎ, Валярына КУСТАВА, Міраслава НАВІШ, Сяргей ПАНІЗНІК, Людміла РУБЛЕЎСКАЯ, Мікола ШАБОВІЧ, Віктар ШНІП. Вас чакаюць сюрпрызы, чорныя кропкі і пачастункі ад Божых Каровак і кампаніі "Будзьма!". Вядоўцы: Алена МАСЛА і Аксана СПРЫНЧАН. Чакаем 13 студзеня 2009 года а 18.00 у музеі Максіма Багдановіча (вуліца Багдановіча, 7а). УВАХОД ВОЛЬНЫ. 06.01.2009 Абнаўленне сайту Паважаныя наведвальнікі, у раздзеле "Праграма" з’явіўся расклад вечарын на першае паўгоддзе 2009 года. Новай інфармацыяй папоўніліся рубрыкі "Вечарыны", "А верш імкнецца да нябёсаў". Знаёмцеся, выбіраце і прыходзьце на нашыя мерапрыемствы ў Новым годзе. Чакаем! 01.01.2009 ВІНШУЕМ Вадзіма Клімовіча і Юлію Новік! Сёння ўдзельнікі Паэтычнага тэатра "Арт.С" Юлія Новік і Вадзім Клімовіч святкуюць дзень нараджэння. Пра кожнага з іх можна сказаць шмат цёплых слоў. Вадзім стварыў такі цудоўны сайт, апантаны яго забеспячэннем, ўдасканаленнем, аператыўнай падачай інфармацыі. Ён стварыў не адну цудоўную песню, прыняў ўдзел шмат у якіх вечарынах і несапраўдных спектаклях. Яго можна назваць эксклюзіўным бардам нашага тэатра. Мы жадаем Вадзіму здароўя, сямейнага шчасця, творчага ўзлёту. З нецярплівасцю чакаем аўтарскай вечарыны і сольнага альбома. Юлія Новік не менш актыўная ўдзельніца Паэтычнага тэатра "Арт.С", ў яе шмат іншых вечарын, выступаў, праектаў, але ў нашым тэатры яе ўдзел таксама яркі і запамінальны. Хочацца пажадаць Юлі актыўна рэалізоўвацца на нашай галоўнай пляцоўцы і быць заўсёды жаданай. |