Сумесны праект Паэтычнага тэатра "Арт.С" і сацыяльнага аддзела Мінскай Епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Ідэя яго стварэння належыць паэтцы Тацяне Пратасевіч, якая арганізавала экскурсію ў Прыход іконы Божай маці "Усіх тужлівых Радасць". Пачатак праекта - травень 2008 года.
Імпрэза сёмая (2009)
27 снежня на адкрыцці выставы "Нараджэнне Хрыстова" паэтычны тэатр Арт.С прадставіў праграму "
Пад крылом нябеснага анёла", прысвечаную анёлам-ахоўнікам. Па традыцыі з уступным словам выступілі протаіерэй Алег Шульгін (кіраўнік сацыяльнага аддзела Мінскай епархіі) і сакратар саюза сястрынстваў міласэрнасці Беларускай праваслаўнай царквы Алена Зенкевіч. У літаратурна-музычнай частцы сумеснага праекту ўпершыню ўдзельнічалі: паэт і бард Юрась Нераток, журналістка Наталля Пахамовіч, скрыпачка Вера Дземчанка, а таксама прадстаўнікі братства ў гонар свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хераска Юрый Каскоўскі і Вікторыя Літвінко. Кожны з іх па-свойму запомніўся гледачам і пакінуў найлепшы ўспамін а сустрэчы. Выступалі і даўно знаёмыя гледачам праекту творцы: Тацяна Будовіч, Тацяна Пратасевіч, Мікола Кандратаў, Юрась Шышко. Правялі вечарыну Зміцер Арцюх і Рэгіна Багамолава.
Імпрэза шостая (2009)
На "Пакроўскім кірмашы", што праходзіў у мінскім Палацы Мастацтва адбылася сентыментальная імпрэза "
Мама", прысвечаная Дню маці. Яе арганізаваў Паэтычны тэатр Арт.С сумесна з Сацыяльным аддзелам Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы. Гэта працяг рэалізацыі сумеснага доўгатэрміновага праекта “А верш імкнецца да нябёсаў”. Дарэчы, толькі ў нашай краіне Дзень маці супадае з вялікім праваслаўным святам – Пакровам Прасвятой Багародзіцы. Пра гэта гаварылі не толькі выступоўцы Арт.С, але і кіраўнік Сацыяльнага аддзела айцец Алег Шульгін, выканаўчы сакратар саюза сястрынстваў міласэрнасці Алена Зенкевіч. У літаратурна-музычнай частцы імпрэзы бралі ўдзел: Анатоль Бутэвіч, Народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч, Зміцер Сідаровіч, Наталля Пушкарова, Тацяна Барысюк, Зміцер Арцюх і Рэгіна Багамолава. Яны пранікнёна распавядалі пра матчыну падтрымку, ад якой вырастаюць крылы за спінаю, пра простыя і адначасова па-мастацку прыгожыя рэчы, зробленыя матулінымі рукамі, пра матчыну цеплыню і ўвагу, што так неабходныя кожнаму з нас. Маладыя артысткі (выхаванкі Марыі Захарэвіч) Юлія Есьман і Аляксандра Ціханава прачыталі вершы беларускіх класікаў, прысвечаныя маці. Музычнай візітоўкай імпрэзы сталася песня Наталлі Пушкаровай "Божая Маці".
Імпрэза пятая (2009)
Літаратурная імпрэза мела назву “
Мой родны кут” і прайшла на “Вербным кірмашы” 11 красавіка 2009 года. Па традыцыі яна пачалася з дабраслаўлення айца Алега Шульгіна, кіраўніка сацыяльнага аддзела Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, затым на сцэне Палаца мастацтваў выступілі госці і ўдзельнікі Паэтычнага тэатра “Арт.С”. Гледачоў уразіў фальклорны калектыў “Ягняткі” нядзельнай школы Свята-Георгіеўскага прыходу Царквы імя іконы Мінскай Божай Маці (Чыжоўка). Мастацкі кіраўнік Валянціна Радкевіч. Вершы чыталі Зміцер Арцюх, Аксана Спрынчан (якія выступілі яшчэ і ў якасці вядоўцаў), Тацяна Пратасевіч, Мікола Кандратаў, Валянціна Коўтун. Дарэчы, Валянціна Міхайлаўна прачытала некалькі сваіх твораў з новай кнігі “Свяча любові”. У зале прысутнічала народная артыстка Беларусі Марыя Захарэвіч, якая прыйшла паглядзець на сваіх студэнтак Юлію Есьман і Аляксандру Ціханаву. Маладыя артысткі чыталі ўрывак з паэмы Якуба Коласа “Новая зямля” і верш Янкі Купалы “Спадчына”. Дзяўчаты і іх выкладчыца былі ўзнагароджаны апладысментамі, як, дарэчы, і ўсе выступоўцы літаратурнай імпрэзы “Мой родны кут”.
Імпрэза чацвёртая (2008)
У мінскім выставачным комплексе “Белэкспа”, што на праспекце Пераможцаў, 27 снежня 2008 года прайшла літаратурна-музычная імпрэза “
Пад крылом нябеснага анёла”. Арганізатары свята вырашылі ранейшую назву “А верш імкнецца да нябёсаў” пакінуць назвай сумеснага праекта Паэтычнага тэатра “Арт.С” і Сацыяльнага аддзела Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Выступоўцамі на імпрэзе сталі як удзельнікі Паэтычнага тэатра “Арт.С” (Людміла Баяўчук, Тацяна Пратасевіч, Мікола Кандратаў), так і госці, запрошаныя Сацыяльным аддзелам і паэтычным тэатрам (салістка тэатра “Жывое слова” Алеся Сівохіна, мастачка Святлана Цывілька, бард Маргарыта Тарасава, свае вершы чыталі Сяргей Ерахавец і Алена Наследышава). Імпрэза была трохмоўнай. Апавяданні, вершы і песні гучалі па-беларуску, па-украінску і па-руску.
Уступнае слова зрабілі кіраўнік Сацыяльнага аддзела айцец Алег Шульгін і выканаўчы сакратар Саюза сястрынстваў міласэрнасці Беларускай Праваслаўнай Царквы Алена Зенкевіч. Сродкі, сабраныя падчас імпрэзы і пасля яе пайшлі на падтрымку тых, каму неабходна дапамога.
Правялі дабрачынны канцэрт Зміцер Арцюх і Аксана Спрынчан.
Імпрэза трэцяя (2008)
Сацыяльны аддзел Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы і Паэтычны тэатр "Арт.С" працягваюць сумесны дабрачынны праект "
А верш імкнецца да нябёсаў". На гэты раз імпрэза ладзілася 12 кастрычніка ў Палацы мастацтваў у Мінску, дзе праходзіў "Пакроўскі кірмаш". Выступы былі прысвечаны Божай Маці і жанчынам - мамам, бабулям, сёстрам, каханым, якія з`яўляюцца захавальніцамі жыцця, дораць радасць, любоў і пяшчоту ўсяму жывому. З уступным словам выступіў айцец Алег Шульгін (кіраўнік Сацыяльнага аддзела), далей сваё святло прысутным дарылі Рэгіна Багамолава, Юлія Новік, Людміла Баяўчук, Зміцер Арцюх, гурт "Ключ", валанцёр Сацыяльнага аддзела Сяргей Ерахавец і выканаўчы сакратар саюза сястрынстваў Алена Зенкевіч. Ахвяраванні прысутных былі накіраваны на падтрымку шматдзетных і маламаёмасных сем'яў.
Імпрэза другая (2008)
25 ліпеня 2008 года адбылася гастрольная паездка ў вёску Салтанаўшчына Нясвіжскага раёна. Там адбылася літаратурна-музычная імпрэза з арабскім акцэнтам, бо паводле адной з версій назва вёскі паходзіць ад арабскага слова "солтан". Гледачамі другой імпрэзы праекта "
А верш імкнецца да нябёсаў..." сталі прыхажане Свята-Троіцкай царквы і моладзь з розных куткоў Беларусі, якая прысутнічала на праваслаўным злёце. У той дзень выступілі бард Зміцер Сідаровіч, паэтка Тацяна Будовіч, бард Наталля Пушкарова і вядоўцы імпрэзы паэты Зміцер Арцюх і Рэгіна Багамолава. Вечарына зацягнулася да позняй ночы. Яе ўдзельнікі вярнуліся ў Мінск пад раніцу.
Імпрэза першая (2008)
Прысвечана Дню жанчын-міраносіц, адбылася 11 траўня 2008 года ў Мінску. Як напісалі на сайце царквы "Усiх тужлiвых Радасць": "За вокнамі ліў дождж, а ў канферэнц-зале было цёпла і сонечна ад песень і вершаў пра родную зямлю і людзей, якія жывуць у Беларусі. Гучала гітара і нават сапраўдная дуда. Уступнае слова сказаў іерэй Павел Ківовіч, які зачытаў пасланне Мітрапаліта Філарэта". Затым выступіла Алена Зянкевіч, выканаўчы сакратар саюза сястрыцтваў Беларускай Праваслаўнай Царквы. Свае вершы чыталі Рэгіна Багамолава, Тацяна Барысюк, Мікола Кандратаў, Тацяна Пратасевіч, Зміцер Арцюх і Аксана Спрынчан, спявалі Наталля Пушкарова, Зміцер Сідаровіч, Юрась Шышко.